Скрынінг выявіць захворванне

Многія ўжо чулі пра такія паняцці, як онкамаркеры і скрынінг, але мала хто па-сапраўднаму ведае, для чаго яны патрэбныя.
Скрынінг – гэта розныя даследаванні, якія праводзяцца для выяўлення анкалагічных захворванняў, калі ніякіх спецыфічных сімптомаў іх няма. Пры скрынінгу раку шыйкі маткі кожнай жанчыне пры праходжанні гінекалагічнага агляду бярэцца мазок на цыталогію. Скрынінг раку малочнай залозы — гэта рэгулярнае мамаграфічнае абследаванне, праводзіцца звычайна адзін раз у два гады ў жанчын ва ўзросце ад 50 да 70 гадоў. Жанчыны могуць прайсці гэтае абследаванне на платнай аснове ва ўстановах аховы здароўя горада Брэста, пры гэтым накірунак можна атрымаць у паліклініцы па месцы жыхарства. Скрынінг раку тоўстай кішкі – эндаскапічнае даследаванне тоўстай кішкі (каланаскапія) у асоб з прыкметамі слядоў крыві ў кале. Усе пацыенты ад 45 да 60 гадоў абавязаны праходзіць тэст на скрытую кроў, гэтыя даследаванні праводзяцца ў нашай раённай бальніцы. Скрынінг раку прастаты заключаецца ў вымярэнні ўзроўню прастат-спецыфічнага антыгена (ПСА) у крыві ў мужчын ад 50 да 65-70 гадоў. Гэта найбольш эфектыўны онкамаркер, аднак яго павышэнне не заўсёды паказвае на наяўнасць раку прастаты. Вызначыць узровень ПСА магчыма ў клініка-дыягнастычнай лабараторыі Жабінкаўскай ЦРБ.
Астатнія віды скрынінгу для іншых лакалізацый новаўтварэнняў на дадзены момант не даказалі сваёй эфектыўнасці.
Вынікі скрынінгавых даследаванняў інтэрпрэтуе лечачы ўрач, які супаставіць іх і дасць рэкамендацыі.
Аляксандр СОБАЛЕЎ, урач-анколаг.

Popularity: 1%

Открытый диалог продолжается

Дарья НИКОНЧУК.
Фото Кристины СЕМЕНЮК.

Седьмого февраля в кинотеатре «Юбилейный» состоялась очередная встреча главы района Дмитрия Городецкого с молодёжью Жабинковщины. В августе прошлого года молодые люди затронули вопросы благоустройства города, проведения досуга, трудоустройства и многие другие. Этот открытый диалог позволил собравшимся обсудить новые идеи, а также узнать, какие предложения уже воплотились в жизнь.

Дмитрий Николаевич напомнил, что не все пожелания, направленные на улучшение условий жизни в районе, возможно осуществить за короткий период времени. «Изменения, которые мы обсуждаем, фиксируются и будут постепенно реализовываться», – заметил председатель райисполкома. Так, рассчитан бюджет на модернизацию дошкольных учреждений образования и переоборудование в них площадок для игр на свежем воздухе. В этом году капитальный ремонт пройдёт в двух детских садах. В 2018-м в Жабинке появятся два дома на 65 и 40 квартир, начата стройка очередного социального жилья. По инициативе жителей города улицы новых кварталов увековечат имена выдающихся земляков. Был восстановлен памятник участнику национально-освободительного движения на Жабинковщине в годы Великой Отечественной войны Михаилу Чернаку. Ремонтные работы ведутся в спортивном комплексе «Бодрость», на преображение которого молодёжь обратила особое внимание во время прошлой встречи. Активно прорабатывается вопрос по созданию детского кафе, интересующий молодых пап и мам. В ближайших планах – строительство очистных сооружений, модернизация водозабора и сетей водоснабжения. Также завершение ремонта моста и открытие завода по производству премиксов, суперконцентратов и комбикормов для молодняка сельскохозяйственных животных, который предоставит 60 рабочих мест.
Заместитель председателя райисполкома Максим Антонюк наглядно продемонстрировал, какие изменения коснутся благоустройства городского парка. Приятно, что они ориентированы на запросы и пожелания молодёжи, о которых парни и девушки рассказали на прошлой встрече. На экране были отмечены мемориальная и спортивная зоны, торговая с небольшими аттракционами. Максим Анатольевич рассказал, что появится экологическая тропа, будет отведено место для кафе и пляжного волейбола, произведена реконструкция летнего амфитеатра. Поле для игры в теннис переоборудуют для любителей мини-футбола, усовершенствуют территорию стадиона, возле которого появится удобная бытовая зона для спортсменов, площадка для воркаута и скейт-парк, особенно порадует глаз необычное оформление входа в парк. «Поселятся» здесь озорные жабки и лягушки – фигурки напомнят о символе Жабинки. Возможно, откроется музей, посвящённый этим видам земноводных, а по реке желающие смогут отправиться на лодочную прогулку.
Александр Макей высказал просьбу, чтобы во время усовершенствования парка изменения не затронули памятник воинам-интернационалистам, что позволит сохранить его исторически сложившийся образ. Он обратил внимание на создание аллеи фонарей и идею расширения парковки возле детского садика вблизи комбикормового завода.
Житель микрорайона сахарного завода Валерий предложил не тратить большое количество средств на расширение пляжа в центре Жабинки, а направить силы на его усовершенствование возле озера Визжар. Молодой человек также отметил, что не все улицы и дома района имеют соответствующие таблички с обозначением адреса, что затрудняет ориентирование как жителей, так и гостей. Привлечение туристов волновало жабинковца Максима. Он предложил создать для них дешёвое и доступное жильё на время пребывания в городе. Глава района ответил, что готов рассмотреть вариант строительства хостела и оборудование стоянки для кемпинга.
А вот Дмитрия тревожила судьба бывшей нефтебазы, а Дарью – открытие позднего кафе для взрослых. Несколько человек поддержали возврат комплексных обедов в меню ресторана «Радуга». Директор филиала «Жабинковский» Брестской межрайонной торговой базы Лариса ­­Зданевич заверила присутствующих, что данный вопрос будет рассмотрен в ближайшее время, а структура заведения претерпит множество изменений. Широкое обсуждение вызвала тема строительства гаражей и проблема связи в Озятах и Старом Селе.
Руководитель сахарного завода Виктор Миронов напомнил о юбилее предприятия в декабре наступившего года, рассказал о его кадровой базе и предложил желающим посетить обновлённое кафе.
Часть вопросов была адресована директору нашего ЖКХ Павлу Заграю. В свою очередь Павел Петрович сообщил, что для всех желающих на базе организации будет оборудован новый современный спортзал. Начальник Жабинковского РОВД Андрей Лагота приглашал молодых людей пополнить дружную команду сотрудников правоохранительных органов. С просьбой поучаствовать в грядущей выборной кампании к молодёжи обратился председатель районного Совета депутатов Анатолий Шолтанюк. В конце встречи Дмитрий Николаевич поблагодарил всех присутствующих за активное участие не только в открытом диалоге, но и жизни всего района, заметил, что с помощью таких встреч каждый его житель имеет возможность внести свой вклад в развитие Жабинковщины.

Popularity: 1%

“Батлейка” – з чыстым сэрцам да дзiцяцi дакрануцца

Святлана БЯЛЯК. Фота Крысціны СЕМЯНЮК.
Часта даводзіцца чуць ад занепакоеных бацькоў: “Мой сын (дачка), што той немец: нешта лапоча, а што – ніхто не разумее”. На жаль, у імклівы век сучасных гаджэтаў дзеці хутчэй авалодваюць планшэтам і шостым айфонам, чым “начной вазай” і ўменнем трымаць лыжку, і жаданне авалодваць мовай як сродкам зносін адкладваецца на год-другі. Фактычна ў кожнай дашкольнай установе ёсць пункты дапамогі дзецям, якім патрабуецца карэкціроўка пастаноўкі некаторых гукаў, і такіх дзетак збіраецца цэлая група.

Яслі-сад № 3 Жабінкі таксама не выключэнне. Маленькім гарэзам тут дапамагаюць правільна і прыгожа гаварыць высокакваліфікаваныя спецыялісты. Клопаты дэфектолага Галіны Гацук, памножаныя на цеплыню сэрцаў і дабрыню душ педагагічных работнікаў Аксаны Швайко, Тамары Бурак, Іны Казей і Таццяны Куніцкай, робяць цуды з непаслухмянымі і складанымі для вымаўлення гукамі. Паверце, пакуль мамы і таты працуюць, іх лапачкі-дачушкі і гарэзы-сыночкі працуюць не менш – толькі над сваімі гукамі, складамі, словамі, каб яны потым прыгожа і лёгка складваліся ў фразы і сказы. Як правіла, выпускнікі групы потым добра вучацца ў школе, іх не дразняць аднакласнікі за “шапялявасць”.
Як лічыць выхавальнік Тамара Бурак, каб дзіця выканала простае на першы позірк заданне – скажам, расказала вершык Дзеду Марозу, – даводзіцца нямала патрэніраваць непаслухмяны язычок. У групе з цяжкімі парушэннямі маўлення робяць усё магчымае, каб дабіцца замацавання кожнага гуку. Большасць заданняў выконваецца падчас гульні. А яшчэ – праз дабрыню сэрцаў да кожнага дзіцяці.
А нядаўна, каб дапамагчы дзецям асвойваць гукі, выхавацелі разам з бацькамі, якія толькі “за” духоўна-маральнае выхаванне іх любімцаў, вырашылі зрабіць… батлейку. Нічога падобнага на Жабінкаўшчыне, упэўнена, вы не пабачыце!
Ад ідэі да рэалізацыі праекта прайшоў усяго месяц. На прасторах інтэрнэту знайшлі патрэбныя чарцяжы, памеры лялек. Іна Казей і Таццяна Куніцкая адшукалі непатрэбную скрыню, з густам аклеілі шпалерамі, пашылі лялек-акцёраў. Праўда, каб яны маглі з’яўляцца і знікаць за “шырмай”, давялося выпілоўванне адтулін у фанеры даверыць мужчынскім рукам. Бацькі таксама горача падтрымалі гэтую ідэю, дапамагалі шукаць лапікі падыходзячай тканіны, шыць лялькі.
– Вырашылі паставіць з дзеткамі спектакль на тэму Нараджэння Хрыстова, – расказвае Тамара Бурак. – Чыталі з імі дзіцячае Евангелле, разглядвалі малюнкі, тлумачылі незнаёмыя тэрміны. Для чыстых дзіцячых душ Божае слова зразумелае, і яны з радасцю рыхтаваліся, вучылі ролі, песні, вершы, танцы, каб потым, на Раство Хрыстова, прадэманстраваць свае ўменні равеснікам.
Шчыра кажучы, у дзяцей гэта выдатна атрымалася. У дзіцячых руках лялькі-вешчуны з падарункамі, Божая Маці, жывёліны рухаліся прыгожа і грацыёзна, а з вуснаў малечы гучалі радкі са Свяшчэннага пісання. Дзеці-акцёры ганарацца, што могуць граць у батлейцы. Для іх гэта яшчэ адна магчымасць самаўдасканаліцца, праявіць свае таленты, навучыцца новаму – вершу, танцу, песні. Цяпер жа малеча просіць развучыць яшчэ адзін спектакль. Магчыма, на Вялікдзень выхаванцаў дзіцячага ясляў-сада № 3 чакае чарговы сюрпрыз у выкананні дзетак групы з цяжкімі парушэннямі маўлення. Няхай батлейка прыжывецца ў дзіцячым садку і стане традыцыйнай!

Popularity: 1%

З любоўю да роднага краю

7 лютага на базе Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Жабінкаўскага раёна для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця быў праведзены раённы конкурс чытальнікаў “З любоўю да роднага краю”. У ім прынялі ўдзел 15 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Жабінкаўшчыны і двое навучэнцаў карэкцыйнага цэнтра.
Ацэньвала таленты юных чытальнікаў кампетэнтнае журы: метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Аляксандраўна Зялевіч, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці ЦКРНіР Алена Мікалаеўна Губіюк, настаўнік рускай мовы і літаратуры Жабінкаўскай агульнаадукацыйнай спецыяльнай школы-інтэрната Людміла Уладзіміраўна Кірылава.
Дзеці ўразілі журы сваімі здольнасцямі, уменнем чытаць вершы, якія гучалі падчас мерапрыемства на беларускай і рускай мовах. “Беларусь любімая”, “наш край”, “мая Радзіма” – як толькі не звярталіся дзеці да сваёй роднай зямлі, і ўсе гэтыя словы былі напоўнены бязмежнай любоўю да Бацькаўшчыны і адданасцю ёй.
Ва ўзроставай групе 1-4 класы першае месца заняла Марыя Лапко, другое падзялілі Валерый Лукашэвіч і Руслана Яшчук, а трэцяе месца журы прысудзіла Ігару Мальчуку.
Сярод навучэнцаў 5-8 класаў першае месца заняў Аляксандр Нічыпарук, другое –
Кацярына Цупа, трэцяе – Данііл Лукша.
Першае месца ў катэгорыі “дзеці з цяжкімі шматлікімі парушэннямі” па праву дасталася Арцёму Шусту, навучэнцу Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Жабінкаўскага раёна, за прыгожа прачытаны твор “Беларусь”. А што такое лес, усе даведаліся з верша Арсенія Лугаўцова, навучэнца 3 класа карэкцыйнага цэнтра.
Усіх канкурсантаў узнагародзілі граматамі, дыпломамі, падзякамі і падарункамі.
На заканчэнне хочацца падкрэсліць, што падобныя мерапрыемствы право-дзяцца з мэтай фарміравання талерантных адносін да дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця праз асобасна-арыентаваны падыход да кожнага дзіцяці. Розныя конкурсы, спаборніцтвы стымулююць цікавасць дзяцей. Яркія, радасныя ўражанні запамінаюцца ім на ўсё жыццё, шмат у чым вызначаючы далейшае развіццё. Нам вельмі хацелася б, каб пасля кожнага такога мерапрыемства дзіця яшчэ і яшчэ раз звярталася да кнігі, каб прачытаць казку ці верш, вывучыць упадабаны твор. Жадаем канкурсантам і іх бацькам далейшых поспехаў.
Кацярына ЛУГАЎСКАЯ, дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Жабінкаўскага раёна.

Popularity: 1%