Завітайце ў музей

З 11 па 15 кастрычніка ў рамках правядзення Тыдня маці ў Жабінкаўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі пройдзе акцыя для шматдзетных сем’яў “Завітайце да нас у Дзень маці – і бясплатны ўваход атрымайце!” Цікавыя экскурсіі для вас правядуць супрацоўнікі музея.

Popularity: 1%

СМІ павышаюць фінансавую пісьменнасць насельніцтва

Крысціна СЕМЯНЮК.

У канцы верасня ў Брэсце прайшоў семінар для журналістаў рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі “Фінансавая пісьменнасць насельніцтва. Актуальныя аспекты банкаўскага заканадаўства”. Яго арганізатарамі выступілі галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці і галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі Брэсцкага аблвыканкама. Разам з прадстаўнікамі СМІ вобласці ў мерапрыемстве прыняла ўдзел і газета “Сельская праўда”.

Адкрыў семінар уступным словам начальнік галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка па Брэсцкай вобласці Іван Пацоўскі. Іван Іванавіч адзначыў, што СМІ сёння ўносяць істотны ўклад у павышэнне фінансавай пісьменнасці насельніцтва, а таму журналісты і самі павінны валодаць актуальнай прававой і банкаўскай інфармацыяй. Менавіта з гэтай мэтай і праводзіўся ў чарговы раз падобны семінар.
З дакладам на тэму “Пра ўдзел СМІ ў рабоце па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва” выступіў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Ляўковіч. Ён расказаў, што рэгіянальныя выданні шырока асвятляюць на сваіх старонках фінансавую тэматыку. Асноўныя пытанні, якія абмяркоўваюцца ў СМІ апошнім часам, – Указ № 240 “Пра дзяржаўную падтрымку грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў”, правядзенне рэспубліканскай акцыі для дзяцей “Твае першыя фінансы”, правілы бяспечнага карыстання банкаўскімі карткамі.
Падчас семінара журналістаў пазнаёмілі з асноўнымі зменамі заканадаўчых актаў, што праводзяцца ў рамках дэдаларызацыі эканомікі, накірункамі крэдытавання жыллёвага будаўніцтва ААТ “ААБ Беларусбанк”, адказалі на актуальныя пытанні па АІС “Разлік” (АРІП).
У завяршэнне Іван Пацоўскі выказаў спадзяванне, што падобныя семінары для СМІ будуць праводзіцца і далей, а ў выніку гэта станоўча паўплывае на агульны ўзровень фінансавай пісьменнасці насельніцтва вобласці.

Popularity: 1%

“Залаты голас Жабінкі”. Не больш, не менш

Анатоль БЕНЗЯРУК.

Як спеў замоўк, яго спыталі:
– Чаму ў песні столькі жалю?
Ён адказаў з усмешкай простай:
– Бо зноўку мінуў дзень дзівосны.
Трубадур Цібо Ле Шансанье.

Уступ

На золку

ДЗЕНЬ ПАЧЫНАЎСЯ ў марах пра ўлоў.
Якое шчасце рыбака? Дык вунь яно! Ужо рыбін шмат здабыта, а ўсё азарт не адпускае… Скрозь золак, пасівелы і бялюткі, ледзь бачны паплавок – ізноў струной гітарнай нацягнутая леска… Павёў, падсек – і вось яна – удача: карп залаціцца ў промнях цёплага світанка.
Які пачатак дня! Аж спеў ірвецца з вуснаў.
І заспяваў прыгожым тэнарам. Паўсюль канцэрты – нават на рацэ… Няхай і рыбы чуюць!
Бо нездарма ўжо шмат гадоў вядома, каго ў Жабінцы здаўна назвалі: наш голас залаты. Не больш, не менш.

 

 

Працяг чытайце ў «Сельскай праўдзе» за 7 кастрычніка.

Popularity: 1%