ПАЛІЦАЙ

 

Анатоль БЕНЗЯРУК. Фота аўтара.

Як прыходзіў да нас служыць,
дык даводзілася рабіць усё,
што прымушалі… Калі б маю сям’ю
прывялі да ямы і загадалі мне
страляць, дык, канечне, давялося
б страляць у іх.
Алесь Адамовіч “Карнікі”.

Рознымі былі лёсы драмлёўцаў, што ў трагічны дзень Галавасека пазбеглі кары. Адзін з найбольш складаных шляхоў на сваю Галгофу прайшоў Аляксандр Анісімавіч Гутко, драмлёўскі паліцэйскі. Яшчэ трагічней склаліся жыцці ягоных родных.

Уступ.
Pro et contra

ЖАБІНКА. Міліцэйскае аддзяленне.
Сорак пяты год. Май. Два тыдні пасля вайны. Але двое ў закрытым пакоі размаўляюць пад пратакол пра вайну.
– Раскажыце, Гутко, аб сваёй працоўнай дзейнасці, – оперупаўнаважаны аддзела па барацьбе з бандытызмам Жабінкаўскага РА НКУС Буякоў зірнуў на затрыманага.
Высокі тоўсты 50-гадовы мужчына апусціў вочы і пачаў расказ пра сваё жыццё, у якім былі дзве вайны. На першай ён ваяваў супраць немцаў, на другой – за.
Так, былі два бакі ў гэтага медаля: за і супраць – pro et contra.

На германскім
фронце і пасля

УЛЕТКУ 1915-га, калі Вялікая Айчынная вайна, як тады называлі Першую сусветную, дакацілася да нашых земляў, Аляксандра Гутко прызвалі ў царскае войска. Апынуўся ў славутым 1-м Туркестанскім армейскім корпусе, які ў наступным годзе стаў дывізіяй.
Якім жа быў Гутко салдатам? Залічаны ў 1-ы полк, што гераічна вызначыўся ў баях з кайзераўцамі, браў удзел у знакамітым Брусілаўскім прарыве на Паўднёва-Заходнім фронце. Служыў, як гаворыцца, не шкадуючы жывата свайго, таму меў званне камандзіра ўзвода і чын старшага унтэр-афіцэра – правай рукі фельд-фебеля.
У Расіі, ахопленай рэвалюцыйнымі ўзрушэннямі, тэрорам, бязладдзем, анархіяй, выкліканымі братазабойнай грамадзянскай вайной, Гутко не прымкнуў ні да аднаго з табараў, застаўся ўбаку ад шматколернай рэчаіснасці, дзе ўсе змагаліся з усімі – белыя, чырвоныя, зялёныя… У гэтым хаосе ён вырашае вяртацца з маладой жонкай дамоў. Фіму – Яфімію з роду Мендзельчукоў – сустрэў у 1918 годзе ў Тамбове, дзе дзяўчына працавала на парахавым заводзе.
Вярнуліся ў Драмлёва, аднавілі гаспадарку, у якой меліся тры з паловай гектары зямлі, былі конь ды каровы – галоўнае сялянскае багацце. Хутка сталі нараджацца дзеці: Валодзя і Ваня, Надзея і Сцёпа, Верка ды Рыгорка. Наймалодшаму ў верасні 39-га, калі прыйшла Савецкая ўлада, споўнілася чатыры гады.
Утрыманне вялікай сям’і патрабавала немалых сродкаў, і Аляксандр Гутко выправіўся на шахты ў Чалябінск зарабляць працоўны рубель. У красавіку 1941 года адбыў кантракт і прыехаў дамоў, уладкаваўся вартаўніком у пякарню ў Жабінцы.
22 чэрвеня праца скончылася. Пачалася вайна. Другая Вялікая Айчынная ў лёсе былога царскага унтэр-афіцэра.

“…я стаў нямецкім паліцэйскім”

– Скажыце, Гутко, пры якіх абставінах Вы паступілі на службу ў паліцыю?
Быў пачатак сорак другога, калі на Гуткоў падворак завітаў сцяпанкаўскі стараста Цімафей Юркевіч. Адбылася непрыемная размова. Солтыс прапанаваў аддаць старэйшых сыноў у Рускую вызваленчую армію (уласаўцы тады атабарыліся ў Жабінцы, над колішняй школай развіваўся побач з фашысцкай свастыкай і расійскі трыкалор).
Аляксандр запярэчыў: лепш сам пайду служыць немцам. І рушыў у камендатуру, што месцілася ў вучэльні, дзе жандарскі афіцэр запісаў яго ў Жабінкаўскую раённую нямецка-ўкраінскую паліцыю, а затым накіраваў у распараджэнне каменданта Міколы Гудымы.
– Мяне абмундзіравалі, выдалі вінтоўку, і з гэтага часу я стаў нямецкім паліцэйскім, – дадаў затрыманы.
Калі опер папрасіў падрабязней расказаць пра службу, Гутко паведаміў: найчасцей даводзілася стаяць на пасту ля складоў “Заготзерно”, з мястэчка выязджаў рэдка, паколькі быў нашмат старэйшы за іншых паліцаяў. Аднак надараліся і іншыя заданні, якія даводзілася выконваць. Так, па загадзе пана каменданта ездзіў у вёскі Пруск, Азяты, Валковічы па кантынгент – падатак, які акупацыйныя ўлады абавязвалі плаціць сялян. У Сцяпанках і Рачках забіралі тутэйшых на работы. Гутко не ўтойваў і такі факт. У 1942-м у Жабінцы быў схоплены прускавец Рыгор Асіпук. У яго знайшлі вінтоўку, і ў час жорсткага допыту, моцных пабояў арыштаваны прызнаўся, што мае яшчэ адну ў хаце. Гудыма загадаў Гутко з маціевіцкім паліцаем Казімірам канваіраваць Асіпука ў Пруск. У дарозе вырашылі: Гуткоў напарнік пойдзе больш шпарка і паклапоціцца, каб вінтоўку не паспелі перахаваць. Калі канваір і затрыманы праходзілі праз чыгунку паблізу прыпынку Стаўпы, Асіпук раптоўна вырваўся, кінуўся пад цягнік і загінуў пад коламі.
– Скажыце, Гутко, а, можа, гэта Вы і кінулі арыштаванага пад поезд?
На гэтае дапушчэнне драмлёвец катэгарычна запярэчыў.
Усе астатнія абвінавачванні ён прыняў.
Маўчаў толькі пра Драмлёва. Паколькі пра падзеі 11 верасня 1942 года яго не пыталіся.

Быль і небыль

ПРА РОЛЮ Аляксандра Гутко ў драмлёўскай трагедыі расказвалася неаднойчы. Хоць ніхто з расказчыкаў праўды не знаў нават прыблізна. Перадавалі чуткі, нешта дамыслівалі, пра нейкія эпізоды здагадваліся.
У лютым 1967 года ў “Сельскай праўдзе” выйшаў артыкул Аляксандра Гогалева “Драмлёва”, які меў падзагаловак “Быль”. З гэтай “быліны” выраслі многія небыліцы. Тыя, што навек змоўклі, па волі аўтара загаварылі, прычым з іх вуснаў нярэдка зрываліся фразы, якія пры жыцці яны прамовіць проста не маглі.
Сам Гутко ператварыўся ў нейкага Гуцько. Яшчэ горш з іншымі драмлёўцамі. У бясконцых дыялогах удзельнічалі неіснуючыя Пётр Ярмашук (якога на самой справе звалі Іванам) і Сцепаніда Канавальчук (пры жыцці – Аляксандра), бурлівую дзейнасць развіваў Андрэй Калюх (у сапраўднасці – Алясюк), а 41-гадовы Павел Ляўчук раптоўна стаў… падлеткам! Падзеі драмлёўскай “былі” былі перанесены ў 9 верасня, жывымі з агню не выйшла на сто чалавек болей, чым у сапраўднасці…
Пра Гуткову здраду распавядалася “красамоўна”, быццам аўтар нататкі асабіста прысутнічаў пры гэтым:
“Наступіла жніво. Сяляне працавалі на сваіх палосках. Нечакана на полі паявіўся Гуцько з белай павязкай на рукаве, з карабінам за плячыма.
– Мужыкі, слухайце загад нямецкага камандавання аб здачы хлеба, –
заявіў ён.
Каваль Фёдар Юрасік не стрымаўся і спытаў:
– Ці ты гэта, сусед? Так выфранціўся! Боты афіцэрскія…
Гуцько сур’ёзна рашыў выслужыцца перад немцамі. На адным зборышчы паліцаяў у каменданта жабінкаўскай паліцыі ён падняўся і сказаў:
– Пан камендант, я ведаю склад зброі ва ўрочышчы Груд.
– Ліквідуй яго, – заявіў камендант, – патурбуйся даставіць усё сюды!
У той жа дзень Гуцько пабываў у лесе ля тоўстага дуба. Але яма была пустой.
Цемра. Ніводнага агеньчыка, быццам увесь свет схаваны ў глыбокую яму. А дванаццатай гадзіне раптам пастукалі ў акно да Іосіфа Канавальчука… Той падышоў да дзвярэй і спытаў: “Хто там?”
– Адчыні, свае… ад Рыгора.
– Ніякага Рыгора я не ведаю, – адказаў гаспадар.
– Што ты, Іосіф?.. Справа тэрміновая, адчыні, усё раскажам.
І Канавальчук здаўся. У хату зайшлі некалькі чалавек у шынялях, з няголенымі тварамі.
– Калі ўсё гэта скончыцца, – усплакнула жонка Іосіфа Сцепаніда.
Адзін з увайшоўшых сказаў:
– Рыгор прасіў даць нам зброю, што ў вас засталася.
– Дзе ж ён сам? – спытаў Канавальчук чырвонаармейца, што жыў у яго.
– Не можа прыйсці, паранены. Хадзіў на чыгунку – падстрэлілі. Днямі будзем наступаць на Жабінку… Нас многа, а зброі не хапае…
Назаўтра раніцай начальнік паліцыі пасёлка Жабінка чытаў рапарт: “Усіх нас жыхары Драмлёва прынялі за сапраўдных партызан, давалі зброю, харчы, кармілі…”
Камендант падняў вочы на аўтара рапарту і спытаў:
– А ці няма ў іх яшчэ дзе-небудзь сховішча са зброяй?
– Думаю, што не.
Увайшоў гестапавец у капелюшы і плашчы. Паліцаі выцягнуліся. Камендант далажыў:
– Зроблена так, як вы загадалі. Драмлёўцы паверылі і аддалі зброю і боепрыпасы.
– Гут, гут, – усміхнуўся фашыст.
– Жыхары гэтай вёскі спачуваюць партызанам. Што загадаеце з імі зрабіць?
Гестапавец падумаў і адказаў, што аб далейшым лёсе жыхароў Драмлёва падумае ён сам…”

Успаміны. Успаміны?

УПЛЫЎ ГЭТАЙ газетнай публікацыі быў відавочны, калі даводзілася размаўляць са сведкамі падзей 11 верасня.
Успамінае Аляксандр Юсцінавіч ЗАВЯРЖЭНЕЦ з Жабінкі, у тым попельным верасні – 16-гадовы юнак са Сцяпанак: “Аляксандра Гутко ўсе па-вясковаму звалі Шосцікам. Памятаю, паліцай ён быў важны, адпусціў жывот, разадзеты хадзіў. Я толькі раз бачыў яго ў форме. Служыў ён у Жабінцы, дзе меў кватэру… Чаму Драмлёва спалілі? Між людзей версія хадзіла: было там многа камуністаў, звязаных з партызанамі, а Шосцік выдаў. Гэта ягоных рук справа. Ён Драмлёва пагубіў. 11 верасня згарэла ўся яго сям’я. Не думаў, што згараць яго жонка, дзеці, маці, сёстры, браты. Не ўяўляў, што так усё трагічна закончыцца”.
Згадвае Вольга Данілаўна КРАЎЧАНКА (Юрасік) з Зеленкаўшчыны, у якой у пашпарце месцам нараджэння пазначана вёска Драмлёва. У час трагедыі ёй ішоў 18-ы год: “У паліцыі працаваў мужчына з Драмлёва – Гутко Аляксандр, добры знаёмы майго дзеда Паўла. Ехаў на веласіпедзе з Жабінкі, спыніўся ля дзеда. А той гаворыць: “Саша, не едзь, Драмлёва гарыць, немцы паляць…” Паліцай сеў на ровар і пакаціў у накірунку Драмлёва. Вёска ўжо захлыналася ад дыму і агню. Ён спяшаўся… Чаму Драмлёва спалілі? Рознае гаварылі: што там былі камуністы, партызанам памагалі, зброю ім давалі, хлеб пяклі…”
…Лёгка белае ачарніць. Стакроць цяжэй абяліць чорнае. Аднак нельга з дапамогай фармулёўкі “вайна ўсё спіша” ўтылізаваць з памяці тое, што ты апынуўся на супрацьлеглым беразе вогненнай ракі. Але ж нельга і да рэальных грахоў далучаць чужыя, смяротныя.
29 чэрвеня 1944 года, амаль за месяц да нямецкага адступлення, каля сямі дзясяткаў жабінкаўскіх паліцэйскіх і жандараў пакінулі мястэчка. З сабою ў накірунку Брэста гналі прыблізна сотню рагуляў, забраных у сялян Алізарава Става, Падрэчча, Хмелева, Жыціні, Дзяменіч. Імклівае наступленне Чырвонай Арміі прымусіла ўцякаць іх усё далей на захад.
У мястэчку Старынуў паліцэйскіх абяззброілі, і ў Седлецах Гутко адстаў ад абозу. Неўзабаве быў затрыманы немцамі, якія накіравалі драмлёўца ў працоўны лагер пад Ольштын – рыць акопы. Затым з Усходняй Прусіі яго перакінулі ў горад Навастрэлец, што за 110 кіламетраў ад германскай сталіцы. Горад быў ачышчаны ад фашыстаў 30 красавіка 1945 года, і ўжо праз два дні былы паліцай выехаў на радзіму. 23 мая прыбыў у Брэст, а назаўтра быў схоплены на хутары Каранёва.

Замест эпілога.
У чым яго віна?

ЖАБІНКА. Міліцэйскае аддзяленне.
24 мая 1945-га. На гадзінніку – 16.00.
Таварыш Буякоў скончыў пяцігадзінны допыт і паклаў спісаныя лісткі ў крымінальную справу № 3376.
Хутка яна напоўніцца іншымі паперамі і вяроўка зацягнецца – на папачцы і шыі. На справе – смяротны артыкул 63-1 КК БССР (“Здрада Радзіме”).
Ці ўсведамляў арыштаваны гэта? Думаецца, жыў без ілюзій, але са спадзяваннем, з кволай надзеяй: а мо ўсё ж…
13 жніўня быў агучаны прадказальны прыгавор: расстрэл. Смяротнік скарыстаўся правам на памілаванне –
напісаў хадайніцтва ў Маскву. Прыгавор перагледзелі, і 9 кастрычніка 1945 года Прэзідыум ВС СССР вынес канчатковы вердыкт: замяніць вышэйшую меру пакарання на 20 гадоў катаргі.
Гэтак шмат не спатрэбілася. Асуджаны памёр у Брэсцкай турме праз 676 дзён ад сухотаў.
Ужо ніхто не раскажа, якім быў апошні яго час. Аднак у памяці, што перад смерцю “пракручвае” самыя яркія карціны жыцця, бясспрэчна, быў і той жахлівы дзень, калі Драмлёва захлыналася ад дыму і агню, а ён спяшаўся на паратунак родных. Дваіх уратаваць змог…
Але гэта, як гаворыцца, ужо зусім іншая гісторыя.
На здымку: дасюль зямля вакол Драмлёва захоўвае памяткі трагедыі: заручальныя пярсцёнкі, нацельныя крыжыкі, безліч гільз ад патронаў…

Popularity: 1%

Тэатр ці музей, каб жыць цікавей?

Запыталася ў маладых людзей нашага райцэнтра, якіх сацыяльна-культурных аб’ектаў не хапае ў Жабінцы? Што яшчэ патрэбна пабудаваць ці адчыніць?

Мікалай МІКУЛІК, намеснік галоўнага бухгалтара па эканоміцы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама:
– Я – прыхільнік валейбола, гуляю ў аматарскай камандзе, якая мае дастаткова высокі ўзровень. Мы ўдзельнічаем у абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах, міжнародных таварыскіх сустрэчах. Для трэніровак нам патрэбна валейбольная пляцоўка, якая, спадзяемся, усё ж з’явіцца ў гарадскім парку. Арэнда гульнёвай залы СК “Бадзёрасць” патрабуе сродкаў. Лічу, што для аматарскіх каманд, якія абараняюць гонар Жабінкі на спартыўных спаборніцтвах, тут павінны існаваць зніжкі. Каб перамагаць, патрэбна гуляць, трэніравацца – гэта неабходнасць. Чакаем валейбольную пляцоўку ў парку, сярод маладых людзей райцэнтра прыхільнікаў гэтага віду спорту шмат. Добрым дадаткам да яе будуць і спартыўныя трэнажоры пад адкрытым небам.
Алена ШЧАРБАТАЯ, прадавец магазіна № 1 “Прадукты” ў Жабінцы:
– Нашаму гораду не дастае гасцініцы. Апошнім часам Жабінка прымае шмат гасцей: да нас едуць на “Хмелеўскую Сёмуху”, святы вёсак, у раённы гісторыка-краязнаўчы музей. А колькі прыехала на 200-годдзе нашага горада! Спыніцца ж людзям няма дзе, патрэбна ехаць у Кобрын ці Брэст. Жабінка мае статус горада-спадарожніка, таму гасцініца павінна быць абавязкова. Не лішнім будзе і інтэрнат для працуючай моладзі, што прыязджае да нас па размеркаванні, а таксама маласямейка для маладых сем’яў, як варыянт бюджэтнага жылля.
Антаніна АЎСЯЙЧУК, цырульнік (фатаграфавацца адмовілася):
– Жабінкаўцы даўно чакаюць новы дзіцячы сад, а таксама кафэ для дзетак. Ведаю, у гэтым ёсць патрэба, таму разумею сваіх землякоў і падтрымліваю іх жаданне пабудаваць такія аб’екты. Не хапае ў горадзе магазіна дзіцячага трыкатажнага адзення, за якім патрэбна ехаць у суседнія гарады. Цудоўна, каб была гімнастычная школа для дзетак, якія мараць займацца гэтым прыгожым відам спорту.
Ігар і Настасся ІГНАТЧЫКІ, урачы-інтэрны:
– Моладзі ва ўзросце 20+ у нашым горадзе няма дзе бавіць час вечарамі і ў выхадныя дні. Куды пайсці кампаніяй, з сябрамі? Упэўнены, з задавальненнем маладыя людзі наведалі б боўлінг-клуб, більярдную з дыска-барам. Такія аб’екты патрэбна мець у горадзе, яны сярод моладзі ў ліку папулярных месцаў адпачынку.
Максім ВАКУЛЮК, інжынер па ахове навакольнага асяроддзя Жабінкаўскага камбікормавага завода:
– Раней у будынку раённага вузла паштовай сувязі мелася ювелірная майстэрня, паслугамі якой неаднаразова карыстаўся. Вельмі зручна – не патрэбна было ехаць у абласны цэнтр, губляць час. Цяпер яе няма. Хацелася б, каб і ў нашым горадзе ювелірная майстэрня існавала.
Дар’я КАЗАК, намеснік загадчыка Жабінкаўскай цэнтральнай раённай аптэкі № 27:
– Родам я з Пружанаў, у Жабінку прыехала паводле размеркавання, працую ў раённай аптэцы чацвёрты год. Хацелася б бачыць у нашым горадзе прыстойнае моладзевае кафэ з добрай кухняй і жывой музыкай. Для прыхільнікаў здаровага ладу жыцця патрэбен фітнес-клуб. А выставачная зала – для талентаў жабінкаўскай зямлі: мастакоў, разьбяроў, іншых творцаў, каб яны выстаўлялі тут свае работы, а жыхары горада і яго госці атрымлівалі асалоду ад іх рукатворнай прыгажосці.
Апытвала і фатаграфавала Алёна НІКАНЧУК.

Popularity: 1%

Дзе хлеб – там песня звонка льецца


Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара.
Давыд-Гарадок Столінскага раёна прымаў шматлікіх гасцей з усёй Брэстчыны. Тут у мінулую суботу ўшаноўвалі хлебаробаў на абласным свяце “Дажынкі-2017”.

Па традыцыі, святочная праграма пачалася шэсцем калон па прыбраных і папрыгажэлых вуліцах старажытнага горада. На цэнтральнай плошчы, дзе ўстаноўлены велічны помнік князю Давыду, імем якога і названа паселішча, са святочнай сцэны ў адрас пераможцаў абласнога спаборніцтва гучалі шчырыя словы падзякі за цёплы хлеб, малако і мяса на сталах вяскоўцаў і гараджан.
Восень – гэта час, калі аграрыі падводзяць вынікі сваёй працы. А сёлета, нягледзячы на шматлікія капрызы надвор’я, у засекі Брэстчыны засыпана звыш 1,2 мільёна тон збожжа, пры сярэдняй ураджайнасці палёў 36,7 цэнтнера з гектара. Традыцыйна высокую планку па намалоце трымаюць хлебаробы Баранавіцкага, Пружанскага і Камянецкага раёнаў, дзе сабралі з палёў 157 тысяч, 133 тысячы і 115 тысяч тон збожжа адпаведна.
А вось самая ўрадлівая хлебная ніва ў Брэсцкім (48 ц/га), Баранавіцкім (44), Камянецкім і Пружанскім (43) раёнах. Бясспрэчны лідар па гэтым паказчыку сярод гаспадарак – ААТ “Агра-Кобрынскае” Кобрынскага раёна – там атрымалі звыш 70 цэнтнераў на круг.
Як падкрэсліў у сваім выступленні старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс, гаспадаркі нашай вобласці традыцыйна першымі ў краіне завяршаюць уборку зерневых, дабіваюцца мільённых намалотаў. 316 камбайнавых экіпажаў сабралі звыш адной тысячы тон збожжа, яшчэ 13 сталі двухтысячнікамі, з якіх 8 – у Баранавіцкім раёне. Пры гэтым камбайнеры Віталь Цівунчык і Іосіф Шкода з ААТ “Птушкафабрыка “Дружба” сабралі рэкордны ўраджай – выдалі з бункера камбайна больш за 3 тысячы тон збожжа!
Таксама старшыня аблвыканкама назваў раёны-пераможцы сёлетняга жніва. Імі сталі Брэсцкі, Пружанскі і Камянецкі.
Анатоль Ліс уручыў працаўнікам ганаровыя дыпломы Брэсцкага аблвыканкама і прэміі. Іх атрымалі лепшыя рупліўцы гаспадарак. Дарэчы, на галоўную святочную сцэну падняліся 130 чалавек (летась 153). Сярод іх былі і прадстаўнікі Жабінкаўшчыны. Так, ганаровае першае месца ў вобласці сярод вадзіцеляў, якія адвозілі збожжа ад камбайнаў, заняў Аляксандр Ляўчук з ААТ “Мацеевічы”, другое – Мікалай Марыніч з ААТ “Хмелева”, а Максім Кавальчык – другое сярод маладых вадзіцеляў. Дыпломамі за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці збожжа, забеспячэнне сацыяльна-бытавых памяшканняў удзельнікам уборачнай кампаніі, захаванне працоўнага заканадаўства і патрабаванняў аховы працы былі ўзнагароджаны адразу два прадстаўнікі ААТ “Вазнясенскі” – дырэктар Надзея Кандрацюк і старшыня прафкама гаспадаркі Марыя Галавейка.
На сцэну паднімаўся таксама Павел Шыдловіч, дырэктар ААТ “Арэпічы” – як пераможца абласнога конкурсу “Лепшы кіраўнік сельгаспрадпрыемства Брэсцкай вобласці па выніках 2016 года”.
Пасля ўрачыстай цырымоніі ўшана-вання пераможцаў “Дажынак-2017” пачаўся святочны канцэрт з удзелам лепшых самадзейных артыстаў вобласці.
Каторы год запар Жабінкаўшчыну на ім прадстаўляў народны тэатр гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі”. І калі летась Наталля Дырман і яе “каманда” эфектна трапілі на сцэну на трактары ў карнавальных касцюмах, дык зараз – на шыкоўным лімузіне з двума ахоўнікамі. Століншчына славіцца агуркамі, таму Наталля паабяцала заняцца тут бізнесам – продажам гурковага расолу. А што: на другі дзень пасля свята гэта было б актуальна і прыбыткова… Гэты жарт хмелеўцаў (як і многія іншыя) гледачы сустрэлі шквалам апладысментаў.
Пасля канцэрта гасцей і жыхароў горада (а Давыд-Гарадок налічвае крыху менш за 6 тысяч насельніцтва – удвая менш, чым у Жабінцы) чакалі гандлёвыя павільёны і гульнёвыя пляцоўкі. Прысмакаў хапала на любы густ і кашалёк, можна было набыць вопратку і абутак, павесяліцца на горках і батутах.
Асобна ў парку размясціўся “Горад майстроў”. Дзіву даешся, колькі таленавітых і майстравітых людзей жыве на Брэстчыне! Цацкі, сурвэткі, карціны, каваныя і скураныя ўпрыгажэнні, гліняны посуд – выбірай, што па душы. Дарэчы, у “Горадзе майстроў” сваю прадукцыю дэманстравалі ўмельцы Ірына Коваль са сваімі непаўторнымі ільнянымі сукенкамі, упрыгожанымі саламянымі кветкамі, а таксама Уладзімір Юрасік з хутара Багуслаўка. Ён па-майстэрску авалодаў тэхнікай скурапляцення, і падобных скураных кашалькоў, рамянёў, нагаек ні ў кога не давялося пабачыць.
Заўважыла, што многім гасцям свята спадабалася, як чаканіць сувенірныя манеты малады каваль. Самыя смелыя нават маглі адчуць сябе асілкамі, бралі ў рукі вялізную кувалду і на спецыяльным станку атрымлівалі манетку на шчасце.
Пакуль на галоўнай сцэне ішоў святочны канцэрт, у двары школы № 1
Давыд-Гарадка адбыўся абласны этап сямейнага сельскагаспадарчага конкурсу “Уладар сяла”. У праграме – знаёмства з сем’ямі-ўдзельнікамі, конкурсы “Вітаем па-беларуску”, “Сялянскія прысмакі”, фотаальбом “Лепшы сельскі падворак”, эстафета “Па дровы”. Ад Жабінкаўшчыны брала ўдзел маладая сям’я аграномаў Андрэя і Аксаны Бельчукоў з ААТ “Мацеевічы”, у якіх падрастае двухгадовы сынок Антошка. Яны абаялі журы шчодрасцю, гасціннасцю і сталі лепшымі ў намінацыі “Сялянская эстафета”.
Пад час “Дажынак” былі таксама праведзены выступленні па варкаўту, чэмпіянат вобласці па футболе, спартландыя сярод школьнікаў, коннаспартыўны турнір.
Давыд-Гарадок здзівіў і прыемна ўразіў гасцей прыгажосцю, чысцінёй і ўтульнасцю. Да абласных “Дажынак” былі добраўпарадкаваны і мадэрнізаваны дзве агульнаадукацыйныя і спартыўныя школы, яслі-сад, Дом дзіцячай творчасці, Дом культуры, музей, звыш двух дзясяткаў вуліц і многія іншыя аб’екты.
Ва ўпрыгажэнні горада да свята ўдзельнічалі таксама і работнікі Жабінкаўскай ЖКГ – яны аформілі незвычайную і арыгінальную клумбу ў Давыд-Гарадку.
Эстафету абласных “Дажынак-2018” прыняў горад Высокае.

Popularity: 1%

День знаний приносит подарки

Дарья НИКОНЧУК. Фото автора.

В преддверии празднования Дня знаний ОО «БРСМ» объявило старт республиканской благотворительной акции «В школу с «Добрым Сердцем». В рамках мероприятия волонтерские отряды объединения организуют сбор канцелярских, спортивных принадлежностей и других необходимых в учебе вещей детям, оказавшимся в трудной жизненной ситуации. В этой акции активное участие принял районный комитет ОО «БРСМ», а также представители первичных организаций.

Так, 1 сентября первичка Белорусского республиканского союза молодежи комбикормового завода посетила семьи Волосюк в Залузье и Устимчук в Новосадах. Первый секретарь РК ОО «БРСМ» Мария Сенишина, секретарь первички предприятия Евгений Василевич и представитель социально-педагогического центра Анна Шейда вручили детям канцелярские товары и поздравили семьи с началом учебного года.
4 сентября мероприятие в рамках акции прошло в детском отделении центральной районной больницы. Для ребят, находящихся на стационарном лечении в период празднования Дня знаний, были подготовлены подарки и организована увлекательная игровая программа. Волонтер-аниматор Анна Куриленко порадовала детей конкурсами и играми, создала из воздушных шаров разнообразные фигурки, которые подняли настроение мальчишкам и девчонкам. Брошюры, карандаши и раскраски передала участникам встречи представитель РК ОО «БРСМ» Татьяна Алексеюк, а специалист группы пропаганды и взаимодействия с общественностью Жабинковского РОЧС Анна Устьянчик вручила тематические буклеты. Радостные лица ребят и их улыбки говорили о том, что акция удалась!
На фото: поздравления с началом учебного года принимают ребята, находящиеся на лечении в детском отделении ЦРБ.

Popularity: 1%

Узяты чарговы жыццёвы і працоўны рубеж

Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.
2017-ы багаты на юбілейныя даты ў жыцці Аляксандра Семенюка, дырэктара ААТ “Рагазнянскі”. Сёлета ён адзначыў сваё 60-годдзе, 35 гадоў таму прыйшоў працаваць на Жабінкаўшчыну, з якіх 20 з’яўляецца паспяховым кіраўніком добра вядомай у вобласці і рэспубліцы гаспадаркі.
З гэтай нагоды ў зале паседжанняў райвыканкама сабраліся верныя таварышы, калегі і госці, каб павіншаваць Аляксандра Васільевіча.
Першым слова ўзяў Дзмітрый Гарадзецкі, старшыня раённага выканаўчага камітэта. Уручаючы Прывітальны адрас, ён падкрэсліў:
– Прыемна ўшаноўваць такога энергічнага, актыўнага, нераўнадушнага да даручанай справы чалавека. 35 гадоў таму ваша працоўная біяграфія пачалася ў былым саўгасе “Беларусь”, і дагэтуль вы пішаце яе добрымі дасягненнямі. Па вытворчасці малака “Рагазнянскі” – флагман у раёне. З малочнатаварных ферм у перапрацоўку паступае 18,6 %
ад усяго, што надойваюць на Жабінкаўшчыне. Што тычыцца надояў, атрыманых на карову –
тут даўно “ўзялі” 8-тысячную планку – вынік, годны не толькі абласнога, але і рэспубліканскага ўзроўню. І заробкі працаўнікоў у гаспадарцы – таксама найвышэйшыя сярод сельгаспрад-прыемстваў раёна. Фінансавая ўстойлівасць “Рагазнянскага” –
гэта вынік вашых добрасумленных адносін, умення бачыць на перспектыву, назапашаны жыццёвы вопыт. Такіх людзей нямнога – дакладных да хвіліны, абавязковых па жыцці. Вы – чалавек шырокай душы. Няхай не падводзіць здароўе, будзе дабрабыт у сям’і, узаемаразуменне ў калектыве.
Да віншаванняў далучыліся госці. Яны выказалі нямала цёплых слоў у адрас віноўніка сустрэчы.
– У вобласці налічваецца
231 кіраўнік сельгаспрад-прыемстваў, з якіх 18 працуюць звыш 20 гадоў, – казаў Мікалай Казак, старшыня Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза. – Вы, Аляксандр Васільевіч, адбыліся як дбайны гаспадар, вам удалося падняць даручаную гаспадарку на вельмі высокі ўзровень. Падабралі выдатную каманду спецыялістаў і работнікаў, з якімі любая задача па плячы.
Таксама павіншавалі Аляксандра Васільевіча старшыня Брэсцкага абласнога прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Юхімук, дырэктар ААТ “Жабінкаўскі” Аляксандр Тарасевіч, начальнік аддзела вытворчасці райсельгасхарчу Аляксандр Чэрнік, старшыня прафсаюза работнікаў АПК Наталля Карпук, старшыня Ленінскага сельвыканкама Юрый Кадоліч.
Расчулены цёплымі і шчырымі словамі юбіляр падзякаваў усім і паабяцаў і далей заставацца ў страі ба-дзёрым, актыўным і працаваць, як заўсёды, з поўнай аддачай.

Popularity: 1%

Школьныя лінейкі

Верасень ізноў сабраў сяброў

Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.

Дзень ведаў – гэта першыя званкі і хваляванні, мора кветак і белых бантаў. Гэта самы доўгачаканы дзень для тых, хто ўпершыню пераступіць школьны парог, і хвалюючы для выпускнікоў. Настаўнікі сустракаюцца з вучнямі пасля летніх канікулаў, у дзяцей з’яўляецца магчымасць сустрэцца і падзяліцца ўспамінамі пра лета.
Добрай традыцыяй трэцяй гарадской школы стала запрашаць ганаровых гасцей. Гэты год не стаў выключэннем: на лінейцы прысутнічалі старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў, старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Бурко, клірык храма Пакроваў Прасвятой Багародзіцы айцец Андрэй. Яны павіншавалі дзяцей, настаўнікаў і бацькоў з пачаткам новага навучальнага года, пажадалі поспехаў, новых адкрыццяў, узыходжання на Алімп ведаў.
Лінейка прайшла ў радаснай і ўрачыстай атмасферы: першакласнікі чыталі вершы, адзінаццацікласнікі танцавалі, госці і дырэктар трэцяй школы Святлана Каменева казалі цёплыя шчырыя словы, пасля чаго прагучаў першы школьны званок.
У гэты дзень адбылася яшчэ адна падзея: пасля капітальнага рамонту быў адкрыты школьны харчаблок. За лета там было ўстаноўлена новае абсталяванне, а таксама адбыліся змены ў інтэр’еры сталовай.
Пра гэта двайное свята ў трэцяй гарадской адзінаццацігодцы гаварылі ў сваіх выступленнях і старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі, і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў.
Пасля ўрачыстай лінейкі ва ўсіх класах адбыліся доўгачаканыя першыя ўрокі на тэму “Мая Айчына – Беларусь”. Яны дапамагаюць дзецям больш даведацца пра нашу краіну, перагарнуць старонкі яе гісторыі.
Пра першы ўрок у 11 “А” класе сярэдняй школы № 3 Жабінкі расказвае Валерыя Дзмітрук:
– Урок-вандроўку па розных станцыях, звязаных з гісторыяй нашай Радзімы, кнігадрукаваннем у Беларусі, беларускімі брэндамі і цікавымі куткамі нашай малой радзімы – Жабінкаўшчыны – правяла наш класны кіраўнік Таццяна Васільеўна Кунц. Яна падрыхтавала маляўнічую прэзентацыю з мноствам пазнавальных відэаролікаў.
Але асаблівым гэты ўрок быў яшчэ і таму, што на ім прысутнічалі ганаровыя госці: Сяргей Дзмітрыевіч Ашмянцаў, Дзмітрый Мікалаевіч Гарадзецкі, Галіна Сцяпанаўна Бурко, Святлана Канстанцінаўна Каменева, святар Андрэй Петрусевіч, а таксама нашы бацькі. Госці актыўна ўдзельнічалі ў ходзе ўрока: яны прапанавалі нам, навучэнцам, правесці інтэрактыўную гутарку.
Пад час адкрытага дыялогу Сяргей Дзмітрыевіч задаваў пытанні пра тое, якія знакамітыя месцы Беларусі мы наведвалі, расказваў пра тыя куточкі нашай краіны, дзе ён пабываў асабіста. Мы размаўлялі таксама і пра тое, што варта спачатку пазнаць лепей сваю краіну, бо ў Беларусі шмат прыгожых і цікавых месцаў, а ўжо потым ехаць за мяжу.
Госці пыталіся ў нас, кім бы мы хацелі стаць, а цяпер, калі мы выпускнікі, гэта вельмі актуальнае пытанне. Дзмітрый Мікалаевіч расказаў нам пра прафесіі, запатрабаваныя ў раёне, і пераканаў нас, што не варта гнацца за якімі-небудзь “моднымі” спецыяльнасцямі, а трэба падумаць пра тое, як важна абраць прафесію, карысную грамадству ў будучыні.
Гэты незвычайны ўрок скончыўся пажаданнем нам поспехаў у вучобе і пры паступленні. Вось такім яркім, маляўнічым і пазнавальным запомніўся мне першы школьны дзень!
Упэўнена, што свята ведаў і першыя ўрокі запомніліся ўсім навучэнцам – ад першакласнікаў да адзінаццацікласнікаў. У добры шлях, да новых ведаў!

 

На парозе восень з падарункамі

Крысціна СЕМЯНЮК.
Урачыстай лінейкай адсвяткавалі ў Жабінкаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце пачатак новага навучальнага года. Усяго за парты 1 верасня селі 113 вучняў. “На парозе зноў восень. Хлопцы і дзяўчаты, я віншую вас і вашых блізкіх з Днём ведаў! Жадаю вам моцнага здароўя і выдатнай вучобы. Думаю, сумеснымі намаганнямі ў нас з вамі ўсё атрымаецца”, – пажадаў сваім выхаванцам дырэктар школы Аляксандр Кавальчук.
Школьнікаў з Днём ведаў павіншавалі таксама намеснік старшыні райвыканкама Ала Ануфрыюк, намеснік начальніка ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці Дзяніс Будзюхін і намеснік старшыні Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандра Драпей.
Пасля лінейкі вучняў пачатковых класаў школы-інтэрната чакаў сюрпрыз. Супрацоўнікі Жабінкаўскага РАУС падрыхтавалі для хлопцаў і дзяўчат падарункі – наборы канцылярскіх прылад. У актавай зале школы намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС Яўген Самускевіч і ўчастковы інспектар ІСН Аляксандра Сівухіна ўручылі класным кіраўнікам упрыгожаныя каробкі з разнастайнымі сшыткамі, ручкамі, алоўкамі, фарбамі і іншымі карыснымі для вучобы рэчамі. Са словамі падзякі ў адказ выступіў дырэктар школы Аляксандр Кавальчук.
Дзеці доўга не забудуць гэтае восеньскае свята ведаў.

 

Новыя падарожнікі краіны ведаў

Дар’я НІКАНЧУК.

Дзяўчынкі з прыгожымі бантамі і касічкамі, хлопчыкі ў новенькіх кашулях з гальштукамі, як у дарослых, першаклашак не відаць за вялікімі букетамі, якія яны прынеслі сваёй першай настаўніцы. Выпускнікі хвалююцца не менш: школьнае юнацтва працягнецца яшчэ адзін год і надыдзе новы жыццёвы этап…

– Школа, смірна! Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў і пачатку новага навучальнага года, абвешчана адкрытай, – заўважылі вядучыя.
Вучням Аляксандры Грыцак і Раману Баханковічу выпаў гонар узняць дзяржаўны сцяг нашай краіны і сцяг першай адзінаццацігодкі.
Першым з Днём ведаў усіх прысутных павіншаваў дырэктар школы Міхаіл Савянкоў.
– Праляцела лета, як адно імгненне, і праз некалькі хвілін званок зноў пакліча вас пайсці на ўрок, сесці за парты і разам з надзейнымі спадарожнікамі, настаўнікамі, адправіцца ў краіну ведаў. Выпускнікі прайшлі не адну яе дарогу, а першакласнікі толькі пачнуць знаёміцца з ёй, таму гэты год асабліва важны для іх. Шчыра віншую ўсіх са святам і жадаю плённай працы, дасягненняў мэтаў, поспеху і добрага настрою.
З цёплымі словамі звярнулася намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Іна Тарасевіч. Іна Уладзіміраўна заўважыла, што свята ў гонар Дня ведаў аб’ядноўвае ўсе пакаленні, таму з асаблівымі пачуццямі яго сустракаюць дарослыя і дзеці. Яна пажадала педагогам натхнення, жыццёвай мудрасці, новых адкрыццяў і дасягненняў, а выпускнікам параіла не гнацца за прэстыжам прафесіі, а выбіраць тыя спецыяльнасці, якія будуць запатрабаваныя ў нашай дзяржаве на працягу многіх гадоў.
Ад калектыву міліцыі з пачаткам навучальнага года павіншаваў навучэнцаў начальнік Жабінкаўскага РАУС Андрэй Лагота. Ён адзначыў, што для школьнікаў створаны ўсе ўмовы, неабходныя для камфортнага навучання, і пажадаў дзецям стаць годнымі грамадзянамі краіны, праслаўляць яе сваімі поспехамі.
Таксама да вучняў звярнуўся дабрачынны цэркваў Жабінкаўскай акругі святар Сергій Петрусевіч, які заўважыў, што адукацыя адыгрывае вырашальную ролю ў фарміраванні чалавека як асобы, яго светапогляду, адносінаў да навакольнага свету. Бацькам і педагогам пажадаў здароўя і ўмення супрацоўнічаць дзеля самага галоўнага – шчасця сваіх дзяцей.
Самая адказная справа выпала намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце Ірыне Панфіла, якая агучыла імёны тых, хто першы раз пераступіць школьны парог. Усхваляваныя першакласнікі, пачуўшы свае прозвішчы, хуценька беглі насустрач настаўніцам і новым адкрыццям. Самыя маленькія вучні падрыхтавалі для гасцей вершыкі, а выпускнікі пажадалі ім любіць школу, абараняць яе гонар, праслаўляць сваімі дасягненнямі. “Мы верым: у вас усё атрымаецца!” – звярнуліся да навічкоў старшакласнікі. Сёлета першая адзінаццацігодка прыняла 98 вучняў – чатыры класы.
Нарэшце празвінеў званок, які паклікаў дзяцей на самы першы ўрок пад назвай “Беларусь – мая Айчына!”. Традыцыйна спачатку ў школу ўвайшлі першакласнікі разам з навучэнцамі 10-11 класаў. У добры шлях!

Popularity: 1%

Лес – сябар, калі выконваць правілы бяспекі

Стаіць цёплае надвор’е. Так і хочацца падыхаць свежым лясным паветрам. Лес – наш сябар і кармілец, калі прытрымлівацца некаторых правілаў паводзінаў у ім.
– Не хадзі ў лес адзін!
– Перад паходам у лес папярэдзь родных, куды ідзеш.
– Вазьмі з сабою сродак аховы ад укусаў камароў, сонцаахоўны крэм для скуры, пітную ваду, ежу (бутэрброд), нож, запалкі і гадзіннік, мабільны тэлефон, свісток, святлоадбівальнік.
– Вопратка і абутак павінны быць зручнымі, апранацца – па надвор’і.
– Вопратку выбірай яркага колеру, а яшчэ лепей наклеіць на яе святлоадбівальныя палоскі ці малюнкі.
– Не адыходзь далёка ад пратаптаных сцяжынак.
– Калі нехта згубіўся, адразу выклікай выратавальнікаў.
– У лесе не шумі, не рві кветкі, не лаві матылькоў, не палохай лясных жыхароў.
– Не пакідайце смецце ў лесе – забярыце яго з сабою, як і шкляны посуд. Пажар у лесе можа адбыцца нават ад кінутай шклянкі.
Калі ты заблукаў
– Калі ёсць магчымасць, адразу пазвані спецыялістам службы выратавання па тэлефонах 112 ці 101.
– Не панікуй, спыніся і падумай, з якога боку прыйшоў; ці не чутно крыкаў, шуму машын, брэху сабак. Скажам, трактар, які працуе, чутно за 3-4 км, брэх – за 2-3 км, цягнік – да 10 км. Коміны на дамах можна пабачыць за 3 км, заводскія – за 6 км, званы і вежы – за 15 км. Калі іх няма, лепей “выходзіць на ваду” і рухацца ўніз па цячэнні. Ручай абавязкова выведзе да ракі, а рака – да людзей.
– Не крычы – ахрыпнеш.
– Не плач. Ад гэтага забаляць вочы і перастануць адрозніваць сапраўднае і выдуманае.
– Не варта бегчы, лепей заставацца на тым месцы, дзе стаіш. Развядзі вогнішча, спявай песні – па дыме і голасе знайсці чалавека лягчэй. Калі няма запалак, можна выкарыстаць выпуклую лінзу ад фотаапарата, бінокля ці тэлескопа.
– Калі ты сам вырашыў шукаць дарогу, арыенціруйся па сонцы, не пятляй. Добра, калі ўдасца выйсці на лінію электраперадачы, чыгунку, газаправод, раку – ідучы ўздоўж іх, абвязкова выйдзеш да людзей.
– Падаваць сігналы можна стукамі палак аб дрэвы. Гук ад іх далёка разыходзіцца па лесе.
– Можна рухацца без компаса. Памятай, што кара бярозы і сасны на паўночным баку цямнейшая, чым на паўднёвым; а ствалы дрэў, камяні, выступы скал гусцей пакрыты мохам і лішайнікамі.
– Не спрабуй скарачаць шлях.
– Калі ў цябе скончылася вада, ёсць некалькі спосабаў яе атрымаць. Каб сабраць дажджавую ваду, трэба выкапаць ямку і вылажыць яе вялікімі лістамі, каб вада не ўсмоктвалася ў зямлю. Таксама можна начапіць на куст, галіну дрэва поліэтыленавы мяшочак і завязаць. Расліны пастаянна выпарваюць невялікую колькасць вады, і таму яе можна “злавіць” такім вось простым спосабам.
Старайцеся не губляцца ў лесе!
Андрэй ЛАГОТА, начальнік Жабінкаўскага РАУС.

Popularity: 1%

Прыемныя падарункі для выхаванцаў інтэрната

Днямі, ідучы на працу, заўважыла на тэрыторыі школы-інтэрната рознакаляровы гульнёвы комплекс для дзетак. Пацікавілася ў адміністрацыі ўстановы, ці самі набылі такую прыгажосць, ці дапамаглі спонсары? Аказалася, гульнёвы дзіцячы комплекс, а таксама пясочніцу і арэлі коштам у 5 тысяч рублёў набыў для школы-інтэрната італьянскі фонд “Дапаможам ім жыць”. Устанавіла комплекс берасцейская фірма “СнабБелЗдраў”.
Даведалася таксама, як рыхтавалася сёлета ўстанова да новага навучальнага года. Так, зроблены рамонт у памяшканні, прызначаным для сэнсарнага пакоя, які будзе знаходзіцца ў спальным корпусе на трэцім паверсе. Дапамог ажыццявіць рамонтныя работы і закупіць абсталяванне для пакоя Брэсцкі дабрачынны мясцовы фонд “Новае пакаленне”. Адбылася замена дзвярэй у вучэбным корпусе спецшколы на суму 1700 рублёў. Адрамантаваны камп’ютарны клас, які чакае новую тэхніку. Упэўнена, сучасныя камп’ютары парадуюць навучэнцаў установы. Сродкі на камп’ютарны клас у памеры 6500 рублёў выдаткаваны ўпраўленнем адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. Сёлета ў школе-інтэрнаце адрамантаваны і харчаблок. На гэтыя работы пайшла ўнушальная сума ў памеры 27300 рублёў. Адрамантавана пажарная сігналізацыя на харчаблоку, сістэма маланкааховы ў вучэбным і спальным карпусах, у якіх хутка пачне функцыянаваць сістэма відэаназірання. Апошнім штрыхом у навядзенні парадку стаў суботнік па добраўпарадкаванні тэрыторыі школы-інтэрната, што прайшоў 30 жніўня. У ім прыняў удзел увесь калектыў. Да новага навучальнага года абноўленая ўстанова гатова!
Алеся ДАБРАВЕСТ.
На здымку: новы гульнёвы комплекс для выхаванцаў інтэрната.
Фота аўтара.

Popularity: 1%

«Повышая полевую выучку»

Защита воздушных рубежей нашей Родины – дело, требующее высокого профессионализма от военнослужащих. Поэтому, в любое время года, в любых погодных условиях в 115 зенитном ракетном полку продолжаются занятия по боевой подготовке, во время которых воины постигают армейскую науку.

И результат – «на лицо»: вчерашние юноши становятся настоящими богатырями, защитниками Родины.

В августе на полевой выход вышел 2 зенитный ракетный дивизион. В ходе которого личный состав оттачивает приобретенные профессиональные навыки в полевых условиях.

Свой лагерь дивизион развернул по всем правилам полевого искусства, тщательно замаскировав все объекты жилой зоны и технику. Месторасположение подразделения надежно укрывали от посторонних глаз маскировочные сети и лес. Выставленные посты и патрули надежно охраняют доверенные объекты.

Развернув лагерь, личный состав приступил к занятиям по предметам подготовки. Особое внимание на которых уделяется повышению слаженности расчетов в различных условиях.

Для уроженца г.Жабинка, старшего водителя рядового Василия Филимонюка, этот полевой выход стал первых в его службе. Однако, несмотря на высокую насыщенность задач, напряжение и ответственность, – ему понравилась работа в полевых условиях.

По словам Василия, занятия в поле развивают стойкость, выносливость и мужественность, здесь в большей мере понимаешь, что выполнение задачи зависит от каждого военнослужащего подразделения.

Как признается юноша, наиболее ему понравились, как водителю, занятия по вождению и совершению марша, а, кроме этого, выполнять задачи по охране и обороне позиций дивизиона.

Высоко оценивает уверенные и грамотные действия солдата и командование дивизиона. Как отвечает командир взвода капитан Денис Михасюк,  рядовой Филимонюк быстро и грамотно выполняет поставленные задачи, оказывает помощь товарищам, является одним из лидеров своего подразделения.

В целом, в ходе полевого выхода военнослужащие дивизиона показывают высокое профессиональное мастерство, слаженность в работе и выносливость.

Денис Бакур, майор 

Popularity: 1%

Урок мужества на дивизионе.

 

1 сентября во всех школах нашей страны прошли торжественные «линейки», посвященные началу нового учебного года.  Для первоклассников прозвучал первый звонок, для учеников  9-х и 11-х классов остался всего один учебный год, чтобы определиться со своими будущими специальностями и подготовиться к поступлению в учебные заведения.

На базе 1-го зенитного ракетного дивизиона 115 зенитного ракетного полка для учеников средней школы деревни Черни был проведен урок мужества на тему «Есть такая профессия Родину защищать». Офицеры дивизиона с удовольствием провели экскурсию по казарме, рассказав  о быте военнослужащих срочной службы, распорядке дня. О  возможностях зенитного ракетного комплекса «С-300» ученики узнали из просмотра видеоролика. Пройдя на позицию дивизиона, школьники ознакомились с автомобильной техникой, которая находится в автомобильном парке, посидели на месте водителя автомобильного тягача МАЗ-543. Офицеры стартовой батареи продемонстрировали перевод пусковой установки с походного положения в боевое положфение. Ну и конечно же школьники побывали на командном пункте дивизиона.   Но больше всего ребятам понравилось разборка и сборка учебного автомата АК-74. По завершении урока мужества на память о посещении дивизиона, каждому классу был подарен вымпел дивизиона.  Кто знает, может день, проведенный на дивизионе, повлияет на выбор будущей профессии.

Дмитрий Перковец, заместитель командира дивизиона по идеологической работе, майор.

Popularity: 1%

Количество проверок сокращается

 

Комитетом государственного контроля Брестской области в I полугодии 2017 года продолжена работа по обеспечению соблюдения контролирующими (надзорными) органами области требований Указа Президента Республики Беларусь от 16.10.2009 № 510 (далее – Указ № 510).

Проведенная с контролирующими (надзорными) органами работа позволила существенно снизить количество проводимых проверок.

Например, мониторинг по вопросу соблюдения контролирующими (надзорными) органами требований Указа № 510, проведенный Комитетом в отношении 15-ти крупных (градообразующих) предприятий области показал, что в 2015 году на данных предприятиях было проведено 189 проверок, в 2016 году – 133, а в I полугодии 2017 года – 28.

В целом анализ деятельности контролирующих и надзорных органов показал, что в I полугодии 2017 в области значительно снизилось количество проводимых проверок.

Согласно данным интегрированной автоматизированной системы контрольной (надзорной) деятельности Республики Беларусь (ИАС КНД) в I полугодии 2017 года контролирующими и надзорными органами в соответствии с Указом № 510 проведено 4,9 тыс. плановых и внеплановых проверок субъектов Брестской области, что на 46,2% меньше чем в соответствующем периоде 2016 года. При этом количество плановых проверок сократилось на 33,3% (с 4,2 до 2,8 тыс.), внеплановых – на 57,1% (с 4,9 до 2,1 тыс.).

Комитетом государственного контроля Брестской области будет продолжена работа по контролю за соблюдением требований законодательства, регулирующего контрольную (надзорную) деятельность, в том числе с целью совершенствования законодательства в данной сфере.

Popularity: 1%

Всю жизнь предан одному делу

Дарья НИКОНЧУК. Фото автора.
В юности Михаил Охримук всерьез увлекался рисованием – многие школьные стенгазеты и стенды оформлялись его руками. Миша мечтал стать архитектором, но судьба приготовила для него другой путь. После неудачи при сдаче черчения он решил по примеру родного дяди Анатолия осваивать профессию электрогазосварщика, которую вскоре полюбил и посвятил ей всю жизнь.

Юноша покинул родную деревню Пруск на Жабинковщине и поехал учиться в Белоозерское профессионально-техническое училище электротехники № 82. Практические навыки своей нелегкой специальности получил, трудясь на Новополоцкой ТЭЦ. Здесь молодых работников научили преодолевать любые трудности, с которыми может столкнуться электрогазосварщик. В армии Михаил продолжил совершенствоваться в своей профессии – служил в составе ремонтного батальона.
После службы пришел трудиться в Жабинковскую сельхозтехнику, где проработал 10 лет. Здесь ему во многом помогал и подсказывал Петр Конючко. “Это настоящий профессионал, человек, который любит свое дело и горит им. Сейчас руками Петра Ивановича созданы металлические изделия, украшающие наш город”, – рассказывает Михаил. Работая в сельхозтехнике, мой герой принял участие в конкурсе профессионального мастерства областного уровня. Среди молодых специалистов занял первое место.
Трудясь на Жабинковщине в составе бригады, которая относилась к Березовскому ППСО, Михаил Николаевич внес большой вклад в строительство не одного многоквартирного дома. Он занимался сваркой газо- и водопроводов на улицах Центральной, Титова и ХХII съезда в Жабинке, участвовал в возведении объектов в Каменце, Кобрине, Малорите, населенных пунктах Гродненской области.
Последние 22 года Михаил Николаевич работает газосварщиком Жабинковского района газоснабжения ПУ «Брестгаз». Его задача – монтаж и перемонтаж газового оборудования в многоквартирных и частных домах, установка газовых счетчиков, а также баллонов в сельской местности. Он отмечает, что работа требует большой ответственности, внимательности, строгого соблюдения всех норм безопасности, чтобы не произошли утечка газа или взрыв. В дружном тандеме с Михаилом Охримуком последние четыре года трудится слесарь-шофер Николай Жданюк.
Несмотря на свой большой опыт, Михаил Николаевич продолжает профессионально совершенствоваться. На базе УП «Брестоблгаз» проходит ежегодную переаттестацию, а раз в три года отправляется на курсы повышения квалификации в Брестский филиал ГИПК «Газ-институт». За свою работу газосварщик неоднократно награждался. С теплом говорит о нем руководитель организации Евгений Кукашук. “Михаил Николаевич старательный и ответственный сотрудник, который любит свое дело и переживает за него, – признается Евгений Николаевич. – Его трудолюбие и профессионализм можно ставить в пример молодому поколению».
У Михаила все ладится не только на работе, но и дом – полная чаша. Поддерживает жена Елена Павловна, помогают дочери Ольга и Татьяна, радуют дедушку Михаила четверо внуков. В большой дружной семье встретит свой профессиональный праздник Михаил Охримук, который на протяжении многих лет остается преданным одному делу.
На снимке:  газосварщик  Жабинковского района газоснабжения ПУ «Брестгаз» Михаил Охримук.

Popularity: 1%

С газом и теплом в каждый дом


Кристина СЕМЕНЮК.
Фото автора.

В наших домах практически круглый год есть горячая вода, а отопительный сезон начинается по плану. Монтажом и обслуживанием газового оборудования на Жабинковщине занимается Жабинковский район газоснабжения ПУ «Брестгаз».
Работники предприятия следят за исправностью 1870 напольных и 2380 настенных котлов, которые установили в своих домах жители Жабинковщины. Оба этих типа устройств обслуживают отдельные группы слесарей.
Как рассказала старший мастер Жабинковского района газоснабжения Наталья Масалова, настенные двухконтурные котлы требуют особого отношения. «Это сложное и дорогостоящее оборудование, в котором много электроники. Работа с такими котлами требует особых знаний, точности и аккуратности», – отмечает Наталья Владимировна.
Устройство совмещает в себе котел и колонку и служит одновременно для отопления помещений и нагрева воды. Такой аппарат эстетичнее напольного, занимает меньше места, прост в использовании для потребителей. Неудивительно, что сейчас жители района отдают предпочтение именно этим котлам.
Обслуживанием двухконтурных устройств занимается особая сервисная служба в составе трех слесарей: Валентина Лучко, Александра Кудрявцева, Геннадия Мухи и водителя Александра Королюка. «Сервисанты – это наша элита», – отмечает Наталья Масалова. Работа с двухконтурными настенными котлами требует особых знаний и умений. Поэтому работники сервисной службы постоянно проходят курсы повышения квалификации, изучают устройство новых моделей оборудования.
Работу службы координирует старший мастер. В обязанности Натальи Владимировны в первую очередь входит составление графиков обслуживания котлов, контроль качества выполняемых работ и решение спорных вопросов с населением. «С людьми работать непросто. Но мы стараемся найти подход к каждому абоненту, – рассказывает Наталья Владимировна. – Сервисное обслуживание осуществляется по графику. При необходимости проводится ремонт оборудования».
К слову, в этом году 3 сентября отмечается День работников нефтяной, газовой и топливной промышленности. В этот день с профессиональным праздником стоит поздравить всех тех, кто работает в данной отрасли, в том числе и коллектив Жабинковского района газоснабжения. И пусть в наших домах всегда будет тепло и уютно.
На снимке:  слесари по ремонту  и обслуживанию  газового оборудования Валентин Лучко  и Александр Кудрявцев, водитель Александр Королюк.

Popularity: 1%

Адпачылі целам і душой

З кожным годам расце колькасць удзельнікаў традыцыйнага летняга паходу прыхаджан жабінкаўскага храма Пакроваў Прасвятой Багародзіцы. Сёлета ў ім прынялі ўдзел больш за 150 чалавек: юныя навучэнцы Нядзельнай школы, юнакі і дзяўчаты з моладзевага брацтва ў гонар свяціцеля Кірылы Тураўскага і юнацкага клуба ў гонар прападобнамучаніка Афанасія, ігумена Брэсцкага, а таксама бацькі юных вернікаў. Месцам размяшчэння палатачнага лагера не ўпершыню стала вёска Чыжэўшчына.

Прыходскі паход можна таксама назваць сямейным, таму што ўдзельнічаюць у ім цэлымі фаміліямі, да таго ж многія – кожны год.

Актывістка моладзевага брацтва, пастаянная ўдзельніца паходу Марыя Захарчук падзялілася, што яе сям’я заўсёды з нецярпеннем чакае кожнага чарговага падарожжа па святых месцах, таму што такія паходы аб’ядноўваюць, згуртоўваюць вернікаў, дораць новыя знаёмствы, уражанні, цікавыя зносіны.

– Мы заўсёды весела і з карысцю праводзім час на прыродзе, на свежым паветры, адпачываем целам і душой, гуляем у футбол, валейбол, шашкі, арганізоўваем квэст-гульні, спаборніцтвы-падарожжы па станцыях, “Хвіліну славы”, дзе кожны паказвае свае таленты і здольнасці, – сказала Маша. – Я лічу, што ў выніку мы становімся дружнейшымі, бліжэйшымі і раднейшымі адно аднаму.

Злата Цупа, якая два гады запар разам з мамай прымала ўдзел у прыходскім паходзе, прызналася, што ёй вельмі падабаецца атмасфера, якая пануе пад час гэтага адпачынку вернікаў на прыродзе, песні пад гітару ля вогнішча па вечарах, танцавальныя флэшмобы, гульні-конкурсы і асабліва – “Хвіліна славы”, дзе дзяўчынка дэманструе цудоўнае ўменне чытаць вершы на памяць.

Захар Макарук, у адрозненне ад Златы, на “Хвіліне славы” разам з сябрамі танцуе (як вядома, ён удзельнік узорнага ансамбля народнага танца “Каруначкі”). Хлопчык ужо ў трэці раз разам з бацькамі прымаў удзел у паходзе. Для Захара найбольш запамінальныя моманты – гэта футбол паміж татамі і хлопчыкамі, яркае вогнішча, якое сагравае сваім цяплом, і зносіны з сябрамі.

Навучэнкі Нядзельнай школы сяхновіцкага храма свяціцеля Мікалая Цудатворца Віка Мухамедзіева, Жэня Антанюк, Ксенія Сямейка і Ангеліна Медзвядзюк упершыню далучыліся да традыцыйнага паходу жабінкаўскіх вернікаў. Дзяўчат суправаджала бібліятэкар Святлана Скаліна. Што запомнілася навічкам? Жыццё ў палатках, песні і смачная ежа ля вогнішча, дыскатэка, гульні, новыя знаёмствы.

Актыўныя “5-кратныя” ўдзельнікі летняга прыходскага паходу – сям’я Шорахаў – цэлы год чакаюць любімае мерапрыемства, узгадваюць самыя цікавыя моманты папярэдняга і будуюць планы на будучае. Тата Сяргей, мама Алена і пяцёра дзетак, самы малодшы з якіх – Сярожка – не пакідаў матуліных рук, падзяліліся сваім цудоўным настроем, расказалі, што не баяцца паходных цяжкасцяў, з задавальненнем прымаюць удзел у разнастайных спаборніцтвах (напрыклад, пад час “Хвіліны славы” тата разам з дачкой Ларысай спявалі. Але асабліва Шорахі адзначылі традыцыйныя сустрэчы-гутаркі з айцом Сергіем, які прыязджае пасля службы ў храме да паходнікаў, каб пагутарыць з імі, адказаць на пытанні дзяцей і дарослых, падзяліцца сваімі роздумамі пра наш час і праваслаўную веру. Таксама сям’я Шорахаў пахваліла паходную кухню, смачныя стравы, якія гатуюць нязменны шэф-повар Любоў Галавейка і яе памочніцы. Не забыліся Сяргей і Алена сказаць добрыя словы і ў адрас бацькоў, што загадзя скасілі траву на месцы будучага палатачнага гарадка, нарыхтавалі дроў, своечасова падвозілі ваду, карацей кажучы, наладжвалі паходны побыт.

– Гэта Захарчукі, Лаготы, Андрасюкі, Балюкі, Зотавы і іншыя, дзякуй ім вялікі, – сказала Алена Шорах. – У паходзе заўсёды пануе ўзаемападтрымка, паважлівыя адносіны адзін да аднаго, сяброўства.

Давялося мне пагутарыць і з Максімам і Дзмітрыем Лаготамі, якія сёлета ў 11-ы (!) раз удзельнічалі ў летнім паходзе. Хлопцы – актывісты моладзевага брацтва ў гонар свяціцеля Кірылы Тураўскага. Яны выказалі асаблівую падзяку святару Сергію Петрусевічу, з ініцыятывы якога і пачалі праводзіцца паходы прыхаджан па святых месцах.

У нядзелю на службе ў чыжэўшчынскім храме святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра удзельнікі паходу памаліліся, падзякавалі Богу за радасць цёплых летніх зносін і за трохдзённае свята, якое адбылося дзякуючы сумесным намаганням святароў і вернікаў.

Наталля ВАЛОШКА.

 

 

 

 

 

 

 

 

Popularity: 1%

В «Санту» – за рыбой и зрелищами!

Кристина СЕМЕНЮК.
Фото автора.
В солнечный день 29 августа сотни жителей Жабинки и района собрались на площади перед новым магазином «Санта-65» по адресу: улица Кирова, 103.
Хоть открытие и было намечено на 13.00, гости стали собираться гораздо раньше. К счастью, их ожидание скрашивали конкурсы, подготовленные организаторами, ростовая фигура с флагом «Санта» и большие и задорные плюшевые медведи, танцующие под веселую музыку.
Открытие нового магазина – большое событие для Жабинки. Площадь его торгового зала составила более 450 квадратных метров. В ассортименте представлено более 8000 наименований товаров. Как рассказал директор ООО «Санта Ритейл» Александр Чуйко, особенность магазина – изготовление собственной выпечки, выпуск суши и роллов, наличие цеха по разделке мяса. Это позволит жабинковцам получать свежайшие продукты. «Магазин просторный, расположен в отличном месте. Мы сделали большие парковки, которые точно вместят автомобили всех посетителей. Естественно, не забыли и о велолюбителях», – рассказывает Александр Николаевич.
Сорок продавцов, кассиров, администраторов, грузчиков, уборщиц, поваров и технологов из Жабинки и района получили рабочие места в новом магазине.
Как отметил Александр Чуйко, руководство объекта будет уделять большое внимание отслеживанию интересов посетителей.«В магазине на входе есть доска объявлений. Там указаны все наши контактные телефоны, даже директоров. Нам важно развиваться и становиться лучше. Мы постараемся, чтобы магазин всегда оставался светлым, уютным и просторным», – отметил Александр Николаевич.
Право торжественного открытия нового магазина было предоставлено председателю Жабинковского районного исполнительного комитета Дмитрию Городецкому, директору ООО «Санта Ритейл» Александру Чуйко и руководителю ремонтно-строительного управления ООО «Санта Импэкс Брест» Анатолию Детчене.
В своей речи глава района поблагодарил руководство предприятия и отметил: «Открытие нового магазина – это праздник для Жабинки и хороший повод собраться. Жабинковцы получают возможность выбора, и это очень важно. Я надеюсь, что теперь многие из нас перестанут ездить за покупками в Брест и Кобрин. Кроме того, реализация данного проекта – это пример удачного сотрудничества между бизнесом и властями. Необходимые городу стоянки появились не только около магазина, но и возле первой школы. Кроме того, стараниями ООО «Санта Ритейл» в парке была построена детская площадка. Это примеры вклада компании не только в торговое, но и в социальное развитие нашего региона. Поэтому я от души хочу поздравить всех нас с этим событием».
В свою очередь Александр Чуйко поблагодарил власти района за поддержку, пожелал горожанам приятных покупок и добавил: «Мы очень будем стараться, чтобы наш магазин стал вашим самым любимым».
Синхронно блеснули три пары ножниц, концы красной ленты упали на асфальт – и вот двери новой «Санты» распахнулись для посетителей!
Заходишь в помещение с жаркой улицы и оказываешься на островке прохлады и комфорта. Просторный и светлый зал, приятная музыка, запах свежей выпечки. Прямо у входа начинается длинный ряд камер хранения. Места там хватит для вещей всех посетителей даже в многолюдные дни.
В торговом зале представлен широкий ассортимент товаров. Свежие фрукты и овощи, горячая выпечка, сыры и колбасы, кофе и конфеты, молочная продукция, суши и роллы и конечно же рыба – такой выбор удовлетворит вкусы любого гурмана!
У холодильника с тортами и пирожными встречаем молодую маму Марину Понятовскую. «Мы пока только половину магазина прошли, но нам тут уже нравится! Близко к дому, очень удобно. Тут такие товары, которых в городе больше нигде нет. Разнообразие рыбы,например, точно порадует тех, кто соблюдает пост», – делится впечатлениями женщина.
В зале магазина в день открытия были организованы дегустационные стенды известных фирм. Так, посетители могли совершенно бесплатно попробовать продукцию ОАО «Брестский мясокомбинат», ОАО «Савушкин продукт», ОАО «Брестское пиво», ЗАО «Минский завод виноградных вин», ОАО «Туровский молочный комбинат», ОАО «Берестейский пекарь», СООО «Оазис груп» и, конечно же, ООО «Санта Бремор»!
К слову, не могли не броситься в глаза многочисленные таблички со словами «Акция» и «Скидки». Магазины сети «Санта» всегда делают своим посетителям выгодные предложения. Так, по дисконтной карте можно получить скидку
5 % практически на любой товар. Стать ее обладателем очень просто: всего лишь совершить единовременную покупку на сумму 45 рублей. В магазине действует акция «Товар дня». Кроме того, постоянное предложение «ВечерОК!» позволяет после 20.00 ежедневно приобретать продукцию собственного производства с существенными скидками!
Работа на кассах также отлично организована. Любой товар из зала можно взвесить у кассира, а это значит, что посетителям не придется стоять в очередях.
На выходе встречаем уже совершивших покупки гостей магазина. «Я хочу прийти сюда еще раз, когда будет меньше суеты, – смеется пенсионерка Алла Мелеш. – Но первые впечатления приятные. Я живу далековато отсюда, но очень рада, что в Жабинке открыли такой магазин. Теперь мне не придется ездить в Брест за рыбой. Здесь она свежая и разнообразная».
В то время как первые посетители знакомились с ассортиментом нового магазина, на улице продолжался праздник. Играла зажигательная музыка, выступил с особой программой ансамбль сахарного завода «Прысмакі», популярные песни исполнил маркетолог компании «Санта Ритейл» Иван Середюк. Среди гостей провели забавные конкурсы на самый толстый кошелек, самые длинные шпильки и самый тяжелый пакет с покупками. Даже к десяти часам вечера поток посетителей не иссякал.
К слову, магазин работает с 9.00 до 23.00 без выходных. Приходите, выбирайте и удивляйтесь качеству и разнообразию товаров!
На снимках: председатель Жабинковского РИК Дмитрий Городецкий, директор ООО «Санта Ритейл» Александр Чуйко и руководитель ремонтно-строительного управления ООО «Санта Импэкс Брест» Анатолий Детченя торжественно открыли магазин «Санта-65».

 

Popularity: 3%

Кніга – спадчына Скарыны

Сёлета мы адзначаем 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Яго пачатак звязаны з імем нашага славутага земляка Францыска Скарыны, які 6 жніўня 1517 года выдаў “Псалтыр”. Да гэтага юбілею прымеркавана і святкаванне Дня беларускага пісьменства, якое ладзіцца ў гэтым годзе на радзіме першадрукара – у старажытным Полацку. З гэтай нагоды пацікавілася ў жабінкаўцаў, што для іх значыць імя Францыска Скарыны.
Галіна ДУЛЕВІЧ, дырэктар Жабінкаўскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы:
– Скарына – чалавек-легенда, сапраўдны сімвал беларускай зямлі, яе палымяны патрыёт. Ён дбаў пра лю-дзей простых, імкнуўся, каб кнігі былі даступнымі і зразумелымі шырокаму колу чытачоў, друкаваў на роднай мове. У іх былі адказы на многія пытанні, якія хвалявалі людзей, з імі жыццё станавілася больш асэнсаваным. І ў тыя часы, і цяпер кніга застаецца невычэрпнай крыніцай ведаў, з дапамогай якой мы пашыраем свой кругагляд, цікава і з карысцю бавім час. Работнікі бібліятэк дапамагаюць людзям зрабіць кнігу сваім сябрам, пра што дбаў і першадрукар, таму ў гэтым мы з ім падобныя.
Мікалай ЮРОЎСКІХ, навуковы супрацоўнік Жабінкаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея:
– Для мяне Францыск Скарына – усходнеславянскі першадрукар, філосаф, гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік і вучоны-медык. Дзякуючы яму Беларусь узбагаціла не толькі еўрапейскую, але і сусветную культуру. Рэнесансныя выданні знакамітага палачаніна заўсёды вылучаліся высокай якасцю друку, характэрнымі мастацкімі гравюрнымі і арнаментальнымі ўпрыгажэннямі, шрыфтамі і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства. Для ўсёй краіны – гэта вялікі чалавек, які ўнёс значны ўклад у сусветную культуру. Яго імя застанецца ў гісторыі на стагоддзі.
Ганна МАКАВЕЦКАЯ, загадчык аўтаклуба Жабінкаўскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы:
– З дзяцінства памятаю малюнак: мужчына ў берэце ў атачэнні кніг. У школе даведалася: гэта Францыск Скарына, адна з самых значных і яркіх постацей у беларускай гісторыі, наш гонар. З яго дзейнасцю, жыццёвым шляхам знаёміліся бліжэй на ўроках роднай мовы і літаратуры, гісторыі і грамадазнаўства. Прыемна ўсведамляць, што наш зямляк стаў адным з першых у справе кнігадрукавання. Калі трымаем у руках кнігу, то нават і не задумваемся, што гэта спадчына Скарыны. Памяць пра вялікага беларускага сына жыве і цяпер. Яго імем названы вуліцы, бібліятэкі, вучэбныя ўстановы, іншыя аб’екты нашай краіны.
Таццяна СУПРУН, жыхарка дома № 3 па вуліцы Францыска Скарыны ў райцэнтры:
– Лёс распарадзіўся так, што мы жывем на вуліцы, якая названа ў гонар нашага славутага земляка. Кожная краіна мае ў гісторыі асоб, якія зрабілі вялікі ўклад у яе развіццё, адкрылі сваю радзіму іншым дзяржавам і народам, таму варта зберагчы памяць пра гэтых людзей для нашчадкаў. Сярод такіх Скарына, які як першадрукар вядомы на ўвесь свет. Прыемна, што яго імя носіць вуліца і ў нашым горадзе.
Аляксандра СКАРЫНА, шасцікласніца трэцяй гарадской школы:
– Прозвішча Скарына добра ведаюць не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі, таму што яно належыць вялікаму чалавеку, першадрукару, дзейнасць якога неацэнная. Ён самы знакаміты прадстаўнік эпохі Адра-
джэння на Беларусі. З яго біяграфіяй, дасягненнямі мы знаёмімся ў школе. Мне пашчасціла мець такое ж прозвішча, як і ў гэтага вядомага на ўвесь свет чалавека. З аднаго боку – гэта гонар, з другога – адказнасць. Знакамітае прозвішча абавязвае быць годным грамадзянінам краіны, добра вучыцца, заставацца прыкладам для іншых.
Апытвала і фатаграфавала Алёна НІКАНЧУК.

Popularity: 1%

Цудоўнае ў звычайным

Крысціна СЕМЯНЮК.
Фота аўтара.

У цэнтры вёскі Селішчы Хмелеўскага сельсавета размясціўся маленькі дом з акуратным дворыкам. Тут паўсюль расліны: зеляніна аплятае плот і стварае ўтульны цень над лаўкай, рознакаляровыя кветкі ў збанах размешчаны на сценах і зямлі. Гэты куток хараства і спакою стварыла сваімі рукамі мясцовая жыхарка Яраслава Андрасюк.
Нарадзілася жанчына ў Львове – маляўнічым горадзе на захадзе Украіны. У Беларусь прыехала, калі выйшла замуж за Аляксандра Андрасюка. Праз некаторы час маладая сям’я перасялілася на Украіну. Там Андрасюкі пражылі сем гадоў, а потым Яраслава сказала мужу: “Усё, Саша, паехалі ў Беларусь. Цягне мяне туды”.
З тых часоў Яраслава Андрасюк жыве ў Селішчах. У красавіку жанчыне споўнілася 60 гадоў. У падарунак на юбілей яна папрасіла ў дачкі Ірыны расаду кветак. Так пачалося ператварэнне маленькага доміка ў казачны, кветкавы рай.
Дарэчы, уласным дваром Яраслава Андрасюк не абмежавалася. Разам з сям’ёй жанчына акультурыла пляцоўку свабоднай зямлі насупраць свайго дома. Муж Аляксандр з зяцем Ігарам выкасілі траву і паставілі стол з лаўкамі, мангал, арэлі для дзяцей. Гаспадыня з дачкой Ірынай і ўнукамі пасадзілі кветкі. Пляцоўка стала любімым месцам адпачынку ўсіх жыхароў Селішчаў і гасцей вёскі.
Яраслава Андрасюк кожны дзень палівае клумбы, дапамагае ёй малодшы ўнук Данііл. Усе людзі, што праходзяць і праязджаюць міма, махаюць і ўсміхаюцца гаспадыні. Жанчыне падабаецца дарыць хараство і радасць іншым.
А доўгімі зімовымі вечарамі, калі кветкі спяць, Яраслава Андрасюк стварае чароўныя вышыўкі, якія робяць яе дом прыгожым і ўнутры. Аднак, як лічыць жанчына, самае галоўнае – гэта згода і сяброўства ў сям’і.

Popularity: 1%

“Дары зямлі” ўзнагароду прыняслі

24-30 жніўня ўзорны танцавальны калектыў “Каруначкі” пад кіраўніцтвам Ірыны Румко дарыў асалоду ад сваёй творчасці жыхарам і гасцям польскага горада Гданьска. Запрошаныя арганізатарамі фестывалю “Дары зямлі” (аналаг нашых “Дажынак”) юныя артысты з Жабінкі далі пяць вялікіх канцэртаў. Прадстаўніцтва “Каруначак” было вельмі ўнушальнае: 45 маладых танцораў – усе тры ўзроставыя групы калектыву, ад малодшых да старэйшых выканаўцаў. Кожнае выступленне суправаджалася сапраўдным шквалам авацый. Акрамя канцэртаў, жабінкаўцаў чакаў шыкоўны прыём у самім Гданьску, на ўзбярэжжы Балтыкі, у Мальбарку (дарэчы, адно з выступленняў ладзілася непасрэдна ля муроў старажытнага крыжацкага замка). У выніку маладыя артысты, якія гэтак гожа прэзентавалі за мяжой Жабінкаўшчыну, вярнуліся дамоў з дыпломам Гран-пры.

За ўклад у літаратуру

Сёлетні год, асветлены славутым юбілеем пачатку кнігадрукавання ў Беларусі, стаў надзвычай паспяховым для пісьменніка з Жабінкі Расціслава Бензерука. Найперш, ягоная кніга нарысаў “Прытулак для душы”, выдадзеная ў берасцейскім выдавецтве “Альтэрнатыва”, намініравана на штогадовую рэспубліканскую літаратурную прэмію (вынікі, як звычайна, будуць падведзены на Дні беларускага пісьменства). Па-другое, Расціслаў Мацвеевіч атрымаў ганаровы знак Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у літаратуру”. Уганараванне прайшло ў Мінску – у часопісе “Вясёлка”. Уручаў узнагароду Уладзімір Ліпскі, галоўны рэдактар гэтага надзвычай паважанага дзіцячага выдання, з якім жабінкаўскі творца супрацоўнічае вось ужо 45 гадоў.

Азбука дарожнага руху

У Якаўчыцкай сельскай бібліятэцы прайшла гульня-віктарына “Ведай правілы руху, як табліцу множання”. Дзеці пазнаёміліся з разнастайнасцю дарожных знакаў, даведаліся пра гісторыю ўзнікнення светлафора. Арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў віктарыну і загадкі па правілах дарожнага руху, прапанавалі гульню “Што будзе рабіць вадзіцель?” Па выніках конкурсаў першае месца заняў вучань 7 класа Аляксей Бусень, другое – вучаніца 5 класа Аляксандра Цімашэнка, завяршыла тройку лідараў таксама пяцікласніца Ксенія Бакун. Удзельнікі атрымалі памятныя прызы і падарункі.

Няпрошаны госць

Як паведамілі ў раённым аддзеле надзвычайных сітуацый, 25 жніўня ў цэнтр аператыўнага кіравання паступіла паведамленне пра знаходжанне змяі на ўчастку прыватнага домаўладання ў Жабінцы. Супрацоўнікі аддзела неадкладна зрэагавалі на званок. На месцы выявілі, што да гаспадароў завітаў метровы вуж. Звычайна яны пражываюць каля вадаёмаў і балот, у вільготных лясах. Аднак нярэдка паўзуноў можна ўбачыць у агародах і садах, на падворку і нават у гаспадарчых пабудовах. Няпрошаны госць быў адлоўлены і вывезены ў балоцістую мясцовасць на тэрыторыі рыбгаса “Сакалоўскі Гусак”.

Popularity: 1%

Прафарыентацыя – важны накірунак адукацыі

Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
Фота Святланы КІСЛАЙ.

Штогод напрыканцы жніўня настаўнікі раёна збіраюцца на сваю галоўную педагагічную нараду, каб падвесці вынікі мінулагодняй працы і акрэсліць задачы на будучае. Якраз напярэдадні ў Мінску адбыўся вялікі рэспубліканскі педсавет, дзе былі абмеркаваны праблемы адукацыі і вызначаны прыярытэты ў рабоце на новы навучальны год.
Пра гэта нагадаў удзельнікам раённай педагагічнай нарады старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі, які адкрыў мерапрыемства.
– Місія, ускладзеная на настаўнікаў, архіважная. Яны – апора дзяржавы, у іх руках дзеці – будучыня краіны, – адзначыў Дзмітрый Мікалаевіч.
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Бурко, вітаючы педагагічную сябрыну Жабінкаўшчыны, выказала спадзяванне, што той адкрыты дыялог, які пачаўся на ўзроўні рэспублікі, будзе працягнуты на раённай педагагічнай
нарадзе.
У сваім дакладзе Галіна Сцяпанаўна адзначыла, што ў мінулым навучальным годзе на Жабінкаўшчыне працавалі 553 педагогі, з іх 65,8 % – з вышэйшай і першай кваліфікацыйнымі катэгорыямі. Яна заўважыла, што неабходна актывізаваць работу па накіраванні настаўнікаў на здачу экзамену на атрыманне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, а таксама катэгорыі “настаўнік-метадыст”, што ў выніку прывядзе да павелічэння заработнай платы педагога.
На жнівеньскай нарадзе падкрэслівалася: да 73 вырас працэнт замацавання маладых спецыялістаў. Сёлета іх на Жабінкаўшчыне 11.
Сярэдні бал паспяховасці школьнікаў склаў 7,3. Сярод гарадскіх устаноў адукацыі самы высокі сярэдні бал у ліцэі (8,43) і сярэдняй школе № 3 (7,43), сярод сельскіх – у Ленінскай адзінаццацігодцы (7,07).
Па выніках мінулага навучальнага года пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай атрымалі 11 выпускнікоў, столькі ж атрымалі атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём. Скарбонка раёна папоўнілася пяццю дыпломамі рэспубліканскага ўзроўню і 25-цю дыпломамі, граматамі, падзячнымі пісьмамі абласнога.
Як адзначыла Галіна Бурко, згодна з абласным рэйтынгам па розных накірунках развіцця сістэмы адукацыі наш раён займае восьмае месца з 21 у вобласці.
Аднак галоўнай тэмай раённай жнівеньскай нарады сёлета стала прафесійная арыентацыя дашкольнікаў і школьнікаў. Пра асаблівасці арганізацыі работы па ранняй прафарыентацыі ва ўстанове дашкольнай адукацыі расказала загадчык ясляў-сада № 2 Жабінкі Таццяна Усціновіч.

Яна адзначыла, што ў другім садзіку педагогі актыўна знаёмяць дзяцей з разнастайнымі прафесіямі, таму што дашкольнікам важна ведаць, кім працуюць іх бацькі, рупіліся бабулі і дзядулі, неабходна пазнаёміцца з асаблівасцямі прафесій і вынікамі іх працы.
Выхавальнікі арганізуюць для дзяцей экскурсіі ў медыцынскі і харчаблокі, у пральню. У сярэднім да-школьным узросце знаёмяць хлопчыкаў і дзяўчынак з працай гандляроў, работнікаў пошты, атэлье, банкаўскіх служачых, арганізуюць ролевыя гульні “Планета здароўя”, “Салон прыгажосці” і іншыя.
Трэба сказаць, што ўдзельнікі педагагічнай нарады на свае вочы маглі пабачыць, як выхаванцы ўсіх пяці гарадскіх ясляў-садоў і Ракітніцкага пераўвасобіліся ў дактароў, будаўнікоў, кандытараў, касманаўтаў і “працавалі” ля ўваходу ў актавую залу трэцяй гарадской школы, дзе праходзіў раённы педсавет.
– Адна з галоўных задач педагога, – заўважыў кіраўнік раёна, – дапамагчы вучням сарыентавацца ў жыцці, выбраць прафесію. Важна выхоўваць патрыётаў сваёй Радзімы, свайго рэгіёна, каб пасля навучання маладыя спецыялісты вярталіся дадому.
Дзмітрый Мікалаевіч адзначыў, што ў раёне, як і ў рэспубліцы ў цэлым, назіраецца павышаны попыт на прадстаўнікоў рабочых прафесій: муляраў, тынкоўшчыкаў, электрагазазваршчыкаў, трактарыстаў-машыністаў, аператараў машыннага даення і г. д. У сельгаставарыствах не хапае заатэхнікаў, ветурачоў.
Гэта праблема не новая і вядомая педагогам. Так, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце першай гарадской адзінаццацігодкі Таццяна Казей расказала, што важнейшым накірункам работы школы з’яўляецца прафесійная арыентацыя навучэнцаў. Настаўніку неабходна раскрыць здольнасці кожнага вучня не толькі на ўроках, але і пад час мерапрыемстваў, арганізаваных у шосты школьны дзень.
– Ва ўстановах адукацыі, размешчаных у такіх невялікіх гарадах, як Жабінка, выхаваўчая работа ў суботу мае пэўную спецыфіку, таму што тут менш развіта ў параўнанні з вялікімі гарадамі сацыякультурная інфраструктура: адсутнічаюць тэатры, канцэртныя і выставачныя залы, сярэднія спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя ўстановы адукацыі, – заўважыла Таццяна Віктараўна. – Таму ў нашай школе ўзнікла ідэя правядзення прафесійных субот, быў распрацаваны модуль “Прафесійнае будучае будуем сёння”. Для вучняў арганізуюцца прафарыентацыйныя экскурсіі на прадпрыемствы і ў арганізацыі горада: цукровы і камбікормавы заводы, ПМК-19, РАНС і РАУС, раённы аддзел Дэпартамента аховы, ветлячэбніцу, РУП “Белпошта” і іншыя. У лютым на базе нашай школы быў праве-дзены абласны семінар-нарада “Узаемадзеянне ўстаноў агульнай сярэдняй і прафесійнай адукацыі па ўдасканаленні арганізацыі шостага школьнага дня” і рэспубліканскі семінар-практыкум “Эфектыўныя падыходы ў арганізацыі прафесійных субот”.
Аб правядзенні мэта-накіраванай прафарыентацыйнай работы сярод навучэнцаў гарадскога ліцэя распавёў дырэктар установы Аляксандр Паляшчук. Ён падкрэсліў, што на сённяшні дзень 95,4 % выпускнікоў ліцэя атрымалі ці атрымліваюць вышэйшую адукацыю. Найбольшая колькасць выпускнікоў установы штогод паступае ў тэхнічныя і педагагічныя ВНУ. Крытэрыем прафарыентацыйнай работы, заўважыў Аляксандр Рыгоравіч, з’яўляецца прафесійнае самавызначэнне выпускнікоў, г.зн. адпаведнасць плануемай прафесіі той спецыяльнасці, што будзе атрымана ў ВНУ ці ССНУ. Яно складае сёлета 97 %.
А вось дырэктар цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Кацярына Лугаўская спынілася на прафесійным самавызначэнні навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Кацярына Сяргееўна адзначыла, што колькасць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя штогод павялічваецца і ў будучым паўстане пытанне іх працаўладкавання.
– За апошнія чатыры гады ў Жабінкаўскім раёне было выпушчана 14 навучэнцаў з АПФР, з якіх 13 паспяхова паступілі ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы нашай вобласці і трое ўжо працаўладкаваны на аб’екты сельскай гаспадаркі Жабінкаўшчыны. Мы вучым сваіх выхаванцаў паважаць людзей розных прафесій, даводзіць пачатую справу да канца, ставіць мэты ў жыцці і дасягаць іх.
Падводзячы вынікі раённай педагагічнай нарады, старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі ўзняў у сваім выступленні многія пытанні. Гэта і падрыхтоўка да новага навучальнага года Ленінскай сярэдняй школы і ясляў-сада. У сувязі з маючымі адбыцца ў аграгарадку раённымі “Дажынкамі” ў яе ўкладзена каля 60 тысяч рублёў. Гэта таксама і капітальны рамонт харчаблока трэцяй гарадской школы, бягучы – спартыўнага комплексу “Бадзёрасць” – установы, якая дае магчымасць аздараўлівацца і дзецям, і дарослым. Гаварыў кіраўнік раёна і аб тым, што з году ў год расходы на адукацыйную сферу павялічваюцца і сёлета, напрыклад, на падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года было патрачана больш за 500 тысяч рублёў з раённага бюджэту.
Дзмітрый Мікалаевіч агучыў сярэднюю заработную плату педагогаў раёна – 458 рублёў – і падкрэсліў, што хоць яна і не вельмі высокая, але выплачваецца своечасова і ў будучым будзе павялічвацца.
Адным з прыемных момантаў раённага педсавета стала ўзнагароджванне Прывітальным адрасам дырэктара Крыўлянскай сярэдняй школы Аляксандра Казюры, які 30 гадоў узначальвае сваю навучальную ўстанову. Прычым, што адметна, заўважыў Дзмітрый Гарадзецкі, 30 працэнтаў настаўнікаў Крыўлянскай школы – яе выпускнікі.
Жнівеньская педагагічная нарада засведчыла: настаўнікі – людзі, адданыя сваёй справе і творчыя ва ўсім. Гэта пацвердзілі выставы на пляцоўцы ля трэцяй гарадской школы, дзе кожная ўстанова адукацыі прэзентавала сябе, сваю разнапланавую дзейнасць.
І рэспубліканскі педсавет, на якім прысутнічала дэлегацыя ад Жабінкаўшчыны, і раённая нарада падвялі да высновы: ад настаўнікаў чакаюць прапаноў, іх чуюць, ім ідуць насустрач. І неабходна не рэфармаваць сістэму адукацыі, а ўдасканальваць.
…Пачаўся новы навучальны год. У добры шлях! Крэатыўных ідэй педагогам, творчых адкрыццяў і старанных вучняў!

Popularity: 1%

1 верасня – Дзень ведаў

Паважаныя педагогі
і ветэраны педагагічнай працы!
Дарагія навучэнцы і бацькі!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём ведаў.

1 верасня – асаблівы святочны дзень, з якога пачынаецца дарога ў захапляльны свет ведаў. Якіх бы вышыняў не дасягаў чалавек, шлях да іх пачынаецца ў школе.
Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі! Наперадзе ў вас новы навучальны год. Няхай ён будзе напоўнены не толькі клопатамі, але і радасцю пазнання свету, знамянальнымі адкрыццямі, набыццём верных сяброў.
Асаблівыя віншаванні ў гэты дзень першакласнікам. Паспяховай вам вучобы, цікавага і захапляльнага школьнага жыцця.
Паважаныя педагогі! Ваша праца вельмі важная, ганаровая і высакародная. Выказваем вам шчырую прызнанасць за высокі прафесіяналізм, вернасць прызванню і любоў да вучняў.
Жадаем усім вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, новых дасягненняў у працы і вучобе. Няхай новы навучальны год будзе напоўнены радасцю, яркімі падзеямі і адкрыццямі.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

 

 

Фота Святланы КІСЛАЙ.
Радуюць цяплом апошнія дзянькі лета – любімай бесклапотнай пары ўсёй дзетвары. Хлопчыкі і дзяўчынкі з лёгкім сумам дагульваюць летнія канікулы, якія, як заўсёды, прамільгнулі для іх незаўважна. Паслязаўтра пачнецца новы навучальны год, школьны званок пакліча дзяцей на ўрок. А пакуль – збіраюцца школьныя партфелі і заплечнікі, прасуюцца кашулі, блузкі, штаны, спадніцы. Хвалююцца таты і мамы, асабліва тыя, што павядуць сваіх дзетак у першы клас. Такіх “навабранцаў” на Жабінкаўшчыне сёлета будзе 277 чалавек. Сярод іх і двайняты Яніна і Данііл Сарокіны, якія пойдуць у 1 клас трэцяй гарадской адзінаццацігодкі. Глядзіш на іх шчаслівыя тварыкі – і прыгадваюцца словы дзіцячай песенькі:
Первый раз в первый класс
Мы пойдем с тобой сейчас.
Это самый главный праздник
И для мамы, и для нас.
І сапраўды, няхай гэтае свята будзе для першакласнікаў радасным, цікавым, непаўторным, а першы Дзень ведаў запомніцца на ўсё жыццё!

Popularity: 1%