Во встрече приняли участие председатель районного исполнительного комитета Андрей Николаевич Кузьмич, председатель районного Совета депутатов Андрей Иосифович Юруть, а также руководители районных служб, обеспечивающих жизнедеятельность населённого пункта.
Открытый диалог с жителями позволил обсудить наиболее волнующие вопросы.
В центре внимания — медицинское обслуживание в агрогородке, транспортное сообщение, работа торговых объектов, а также ситуация с появлением диких животных в населённом пункте.
Андрей Николаевич подробно рассказал о социально-экономическом развитии района, реализуемых проектах и перспективах дальнейшего роста сельских населенных пунктов.
Все поступившие в ходе встречи вопросы получили разъяснения. Темы, требующие дополнительного времени для проработки, взяты на контроль.
В Жабинковском районе во всех сельских Советах состоялись заседания исполнительных комитетов, в ходе которых были рассмотрены вопросы, влияющие на качество жизни сельского населения.
Основной акцент сделан на благоустройство и наведение порядка на земле. Подведены итоги работы за прошедший год, а также утверждены планы мероприятий по благоустройству сельских населённых пунктов на 2026 год. В ходе обсуждений определены конкретные задачи, сроки их реализации и ответственность исполнителей.
Отдельным блоком рассмотрены вопросы профилактики правонарушений и обеспечения общественной безопасности.
Заслушаны отчёты участковых инспекторов милиции, дана оценка деятельности общественных пунктов охраны правопорядка, намечены меры по усилению взаимодействия всех субъектов профилактики.
В работе заседаний приняли участие руководство района, заместители председателя районного исполнительного комитета, представители правоохранительного блока, контролирующих органов, а также заинтересованных служб и организаций, что позволило рассмотреть поднимаемые вопросы комплексно и с практической точки зрения.
Председатель Жабинковского районного исполнительного комитета Андрей Николаевич Кузьмич принял участие в заседании Озятского сельского исполнительного комитета.
Председатель Жабинковского районного Совета депутатов Андрей Иосифович Юруть работал на заседании Хмелевского сельсовета.
Как отмечалось в ходе обсуждений, порядок на земле и безопасность в населённых пунктах — это результат ежедневной, скоординированной работы органов власти, служб и самих жителей, а не разовых мероприятий
В завершение работы каждый желающий смог напрямую обратиться к руководству района с вопросами, касающимися деятельности сельсоветов, благоустройства и других аспектов жизни населённых пунктов.
В сельской местности к работе по устранению последствий непогоды подключены не только дорожные службы, но и все организации, располагающие механизированными средствами.
Активное участие принимают сельскохозяйственные организации, техника которых задействована в расчистке дорог, подъездных путей, дворовых и общественных территорий.
Такая скоординированная работа позволяет оперативно обеспечивать проезд транспорта, доступ к социально значимым объектам сельских населённых пунктов.
Сегодня состоялся рабочий семинар с председателями сельских исполнительных комитетов и представителями служб района, среди которых — Жабинковское ЖКХ, районная инспекция природных ресурсов и охраны окружающей среды, а также Жабинковские электрические сети.
Основной темой встречи стала координация усилий по наведению порядка на земле в сельских населённых пунктах. Особое внимание было уделено рассмотрению вопросов об удалении объектов растительного мира с земель общего пользования.
«Только слаженная работа всех структур позволяет эффективно и, главное, законно решать вопросы озеленения и содержания территорий. Наша задача — не просто удалить аварийное дерево, а сделать это по правилам», — отметил председатель Жабинковского районного Совета депутатов Андрей Юруть.
Працягваем знаёмства з аграгарадком Ракітніца, які гасцінна нас сустракае зноў. Два тыдні таму мы пачалі праект “Взгляд” з наведвання дзіцячага сада, дзе працуе намеснікам загадчыка Алёна Ларыёнава – стараста аграгарадка Ракітніца. Гэтым разам завіталі з самай раніцы ў Ракітніцкую сярэднюю школу, якая гожа выглядае пасля капітальнага рамонту, што адбыўся ў 2023 годзе, і знешне, і ўнутры нагадвае зараз гарадскую навучальную ўстанову. Да будынка цяпер вядзе новае асфальтавае пакрыццё, тэрыторыя вакол школы добраўпарадкавана – працуй, вучыся і радуйся!
Ракітніцкая школа змянілася і знешне, і ўнутры.
Абноўленая школа – новыя магчымасці
З абнаўленняў пасля рамонту мы і пачалі гаворку з дырэктарам Ракітніцкай школы Жаннай Прыхожка. Жанна Пятроўна расказала, што будынак установы проста пераўвасобіўся пасля тых змяненняў, якія былі запатрабаваны часам. Фасад школы пасля капітальнага рамонту заззяў новымі фарбамі, была праведзена цеплавая рэабілітацыя будынка, капітальны рамонт харчаблока, спартыўнай залы, кабінета абслуговай працы для дзяўчынак, кабінета хіміі і лабаранцкай.
– У кабінеце хіміі памянялі напольнае пакрыццё, дзверы, пафарбавалі сцены, падвялі гарачую ваду, – распавядае кіраўнік установы. – Кабінет абслуговай працы цяпер аснашчаны швейнымі машынамі і абсталяваннем для заняткаў кулінарыяй, але найбольш змянілася спартыўная зала, дзе замянілі аконныя блокі, дзверы, усталявалі сучаснае асвятленне, пафарбавалі сцены – усё тут радуе вока.
Заглядваем у спартзалу, каб пабачыць усе тыя змены, пра якія гаварыла Жанна Пятроўна. Так і ёсць: усё сучаснае, падлога нібыта толькі ўчора пафарбавана, аж блішчыць на сонцы, якое ласкава заглядвае ў новыя вокны. Дзеці пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры Віктара Цікумса гуляюць у валейбол.
– Весялей, рухавей,
хутчэй! – падбадзёрвае ігракоў Віктар Айгаравіч. – Нам гонар школы абараняць на
спаборніцтвах па валейболе і лёгкай атлетыцы.
Як заўважае дырэктар школы, фізкультурна-аздараўленчая работа ў іх установе наладжана на вышэйшым узроўні, працуюць аб’яднанні для заняткаў футболам, валейболам. Юныя ракітчукі Ганна Вырва, Ангеліна Фурс, Ганна Сідарук, Дар’я Прыка, Мацвей Штоп, Васіль Дранец не раз узнімаліся на п’едэстал як пераможцы розных спартыўных спаборніцтваў, у тым ліку абласных і рэспубліканскіх.
Ганарыцца Ракітніцкая
школа і сваімі выпускнікамі-медалістамі Іванам Капкіным, Кацярынай Коўч,
Святланай Гомза, Аленай Ігнацюк, Веранікай Целянкевіч, Віталем Астраухам, Ганнай
Сідарук ды іншымі.
Сёння ў роднай установе настаўнічаюць былыя выпускнікі Іна Самасюк, Віктар Цікумс, Вольга Пупчык, Алена Зінчук, Марыя Вячорка, перадаючы свае веды дзецям, вопыт – калегам.
Растуць з “Растком”
– У ходзе падрыхтоўкі да
раённых “Дажынак”, якія адбыліся ў Ракітніцы ў мінулым годзе, быў мадэрнізаваны
кабінет фізікі, сантэхніка ўва ўсёй школе заменена на новую, устаноўлена
бетонная агароджа вакол тэрыторыі ўстановы, – працягвае расповед дырэктар школы
Жанна Прыхожка.
Усе гэтыя цудоўныя змены ў поўнай меры ацанілі 254 навучэнцы Ракітніцкай сярэдняй школы. Мяне асабіста ўразіла і колькасць вучняў сельскай школы, і тое, што ў некаторых паралелях па два класы: “А” і “Б”, у тым ліку і першых.
Утульна дзецям у абноўленых кабінетах.
– Сёлета ў нас 29 першакласнікаў і восем адзінаццацікласнікаў, з шасці леташніх выпускнікоў пяцёра паступілі і вучацца ў ВНУ. У дзясятым і адзінаццатым класах арганізавана работа аграрных груп. Ужо 20 гадоў на базе Ракітніцкай сярэдняй школы працуе школьнае лясніцтва “Расток”, якое ўзначальвае настаўнік хіміі і біялогіі Святлана Вячорка, – працягвае расповед Жанна Пятроўна. – Другі год запар на асенніх канікулах у Пятровіцкім лясніцтве працуе студатрад, створаны з вучняў нашай школы, якія займаюцца ў “Растку”.
Тут да месца прыгадаць,
што ў Ракітніцкім дзіцячым садзе летась урачыста адкрылася група экалагічнага
накірунку “Лесавічкі”, а сёлета тыя падрослыя “лесавічкі” прыйшлі ў першы клас
Ракітніцкай школы, дзе будуць расці разам з “Растком”.
А напярэдадні Дня
работінікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці выхаванцы
Ракітніцкага дзіцячага сада стварылі насценгазету пра дзейнасць мясцовага ААТ
“Ракітніца” і падарылі яе кіраўніку сельгаспрадпрыемства Міхаілу Чыруку.
Месца сустрэч і натхнення
Пад адным дахам у Ракітніцы знаходзяцца сельскі Дом культуры, сельская бібліятэка, філіял Ленінскай музычнай школы, аддзяленне “Беларусбанка”…
Заняткі па класе баяна ў філіяле «Ракітніца» Ленінскай дзіцячай школы мастацтваў праводзіць настаўнік Галіна Урбановіч.
Заглядваем у храм кніг. Яго гаспадыня – загадчыца Ракітніцкай сельскай бібліятэкі Надзея Давідзюк – вельмі рада гасцям.
Бібліятэкар Надзея Давідзюк заўсёды рада наведвальнікам.
– Мы вельмі цесна супрацоўнічаем з мясцовай школай, арганізуючы для дзяцей мерапрыемствы патрыятычнай, экалагічнай, краязнаўчай накіраванасці, – расказвае Надзея Антонаўна. – У год 80-годдзя Вялікай Перамогі ў нас дзейнічае тэматычная выстава, карыстаецца папулярнасцю ў чытачоў краязнаўчы даведнік “Памятнікі і абеліскі роднага краю”, створаны аддзелам бібліятэчнага маркетынгу Жабінкаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Вялікі інтарэс у нашых чытачоў выклікае выстава “Мой гонар – мае землякі”. Дзеці часта бяруць пачытаць кнігі нашага земляка Расціслава Бензерука, дарослыя – яго сына Анатоля Бензерука, паэтаў Івана Дацкевіча і Васіля Гадулькі.
Надзея Давідзюк бачыць сваю жыццёвую місію ў папулярызацыі кнігі, у тым, каб захапіць дзяцей чытаннем, улюбіць у папяровыя выданні. Надзея Антонаўна дзеліцца, што ніколі не пыліцца на паліцы і наша раённая газета “Жабінка актуальна” – яна ўвесь час на руках. Асаблівым попытам карыстаюцца нумары раёнкі, у якіх распавядаецца пра ракітчукоў, што не дзіўна: цікава ж пачытаць пра герояў жніва, дасягненні мясцовай гаспадаркі, пра суседзяў ды знаёмых.
Вечары-партрэты,
вясковыя пасядзелкі, тэматычныя вечарыны, духоўныя гутаркі з айцом Пятром –
настаяцелем Свята-Успенскага храма вёскі Булькова – далёка не ўвесь пералік
форм работы бібліятэкара Надзеі Давідзюк.
– Для выхаванцаў
школьных лагераў заўсёды прадумваю двухгадзінную пазнавальна-забаўляльную
праграму, і час, паверце, ляціць незаўважна, – дзеліцца Надзея Антонаўна. –
Дзеці – самыя доўгачаканыя госці ў нашым храме кніг і, мабыць, самыя ўдзячныя
чытачы.
Да Надзеі Давідзюк
прыходзяць тыя самыя госці на чарговы бібліятэчны ўрок, а мы ціхенька зачыняем
дзверы і разам са старастай Алёнай Ларыёнавай рушым далей. Нас чакае не менш
цікавая суразмоўніца Алена Лысюк, што жыве на вуліцы Настаўніцкай.
Рух – гэта жыццё
Не, Алена Міхайлаўна не
працавала настаўніцай, яна рупілася да выхаду на заслужаны адпачынак бухгалтарам.
Алена Лысюк пачала свой расповед здалёк:
– Нарадзілася я ў Расіі, на Урале, у 1943 годзе. Пасля эвакуацыі ў 1946-м наша сям’я пераехала ў Краснадар. Падчас вучобы там я пазнаёмілася са студэнтам з Беларусі Сяргеем Лысюком, які неўзабаве стаў маім мужам. Мой Сяргей Трафімавіч быў родам з вёскі Навасады Жабінкаўскага раёна, і ў 1975 годзе мы пераехалі на малую радзіму мужа. З тае пары Беларусь стала для мяне таксама роднай краінай. Як яна змянілася за гэтыя паўстагоддзя! Як зараз памятаю драўляныя будынкі на бульвары Шаўчэнкі ў Брэсце, а цяпер горад над Бугам разбудаваўся, пашырыў свае межы, папрыгажэў, стаў сучасным, мадэрновым. Гэта прыгранічны абласны цэнтр з больш як тысячагадовай гісторыяй. А як змянілася наша Жабінка дый Ракітніца! У аграгарадку раней былі дзве вуліцы: 24 з’езда КПСС і Настаўніцкая. А цяпер з’явіліся Вішнёвая і Садовая, Каштанавая і Вінаградная, Кляновая і Альховая… Цэлы вішнёвы сад!
Алена Лысюк лічыць: «Рух — гэта жыццё».
Алена Міхайлаўна сочыць
за сабой і за сваім здароўем. Яна ўвесь час у руху: садзіць агарод, любіць
хадзіць пешшу на далёкія адлегласці, ні дачцэ, ні сыну, ні нявестцы не дазваляе
выконваць за яе пэўную работу – усё стараецца зрабіць сама. А яшчэ наша гераіня
вельмі таленавітая – да сямідзесяці гадоў спявала ў вакальным ансамблі
“Вярбічанька” Ракітніцкага сельскага Дома культуры.
– І ўнучка ў мяне прафесійна спявае – Вікторыя Лысюк, якая мае сцэнічны псеўданім Мэйбі Бэйбі. Яна нядаўна прыязджала з Санкт-Пецярбурга, дзе зараз жыве і працуе, у Жабінку, выступала перад маладзёжнай аўдыторыяй і да мяне ў госці заязджала, – з гонарам кажа Алена Міхайлаўна. – Віка дзесяць гадоў танцавала ў “Каруначках” пад кіраўніцтвам Ірыны Феафанаўны Румко, скончыла музычную школу па класе фартэпіяна. А потым пачала чытаць рэп, выступаць у складзе расійскай групы “Фрэндзона”. Зараз у яе сольная кар’ера.
Акрамя Вікторыі, у Алены Лысюк яшчэ чацвёра ўнукаў і пяцёра праўнукаў, якія часта наведваюцца ў гасцінны бабулін дом. Першым усіх сустракае сабака Жулік, але ён зусім не жулік, а вельмі ласкавая і разумная жывёліна. Жулік доўга прыглядаецца, хто прыйшоў і з якімі намерамі, і вырашае, прапускаць госця ці не.
Алена Лысюк, хоць і вырасла ў вялікім горадзе, не баіцца ніякай вясковай работы. Разам з мужам, пакуль ён быў жывы, трымалі вялікую гаспадарку, жылі ў дамах з пячным і паравым ацяпленнем, а цяпер Алена Міхайлаўна трымае курачак, садзіць агарод і заклікае ўсіх суседак шаноўнага ўзросту не сядзець без справы, рухацца, пакуль ёсць сіла ў руках і нагах.
І мы рухаемся далей па
прасторах Ракітніцкага сельсавета. Да новых сустрэч!
Наталля КАВЯРГОВІЧ
Фота аўтара
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/zhabinka_actualna
Копирование и использование полных
материалов запрещено, частичное цитирование возможно только при условии
гиперссылки на сайт zhabinka.by. Гиперссылка должна размещаться непосредственно
в тексте, воспроизводящем оригинальный материал zhabinka.by.
Состоялось выездное заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения
18 ноября в аг.Ракитница состоялось выездное заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения Жабинковского райисполкома под председательством Андрея Иосифовича Юрутя, председателя районного Совета депутатов.
В заседании приняли участие специалист по кадрам ОАО «Ракитница», граждане трудоспособного возраста, не занятые в экономике, проживающие на территории Ракитницкого сельсовета.
В ходе заседания были выписаны направления для трудоустройства в организации Жабинковского района.
Гражданам были разъяснены социально трудовые гарантии предоставляемые госорганами.
26 октября в деревне Старое Село состоялись встреча земляков и праздничный концерт «С любовью к родной земле».
Перед гостями выступили церковный хор «Никольский звон», детская вокальная группа и солисты Озятского СДК, а также мини-театр песни и юмора «Спявай, душа» Кривлянского СДК.
С праздничными поздравлениями к собравшимся обратились председатель Озятского сельского исполнительного комитета Елена Ивановна Зинкевич и настоятель храма Святителя Николая Чудотворца в агрогородке Озяты священник Вадим Литвинюк.
На повестке дня вопрос о выполнении требований земельного законодательства при изъятии и предоставлении земельных участков.
В заседании приняли участие заместитель прокурора Жабинковского района, специалист отдела землеустройства райисполкома, старосты и депутаты сельсовета.
После исполкома Андрей Юруть встретился с жителями д. Рудка.
Вопросы, волнующие жителей данного населённого пункта: транспортное сообщение, обрезка деревьев, содержание водопровода.
В
сохранившихся документах название «Старое Село» появляется с середины XVIстолетия. Согласно ревизии 1566 года
деревня являлась центром Старосельского войтовства Полесской волости Брестского
староства. Теперь этот населённый пункт Жабинковщины, основанный, как несложно
подсчитать, примерно пять веков назад, полностью соответствует своему названию.
Исторически село отличалось от деревни не только границами территории, более значительным количеством дворов и жителей, развитой инфраструктурой, но статусом административного центра прихода: обязательным признаком села всегда была церковь. В минувшую субботу в Старом Селе распахнул двери для верующих свой построенный и освящённый храм Всех Святых.
Чин его основания был совершён 20 июня 2011
года. Не всё шло легко, быстро и гладко, но с Божьей помощью и людским усердием
планы претворились в жизнь. Для относительно небольшого населённого пункта с
числом постоянно проживающих в несколько сот человек завершение возведения
храма-часовни стало долгожданным радостным событием.
Среди тех, кто все эти годы, внося лепту,
помогал строительству – генеральный директор ОАО «Брестский мясокомбинат» Павел
Буховецкий, генеральный директор ОАО «Продтовары» Иван Козич, глава фермерского
хозяйства «ЯКВИЛ» Виктор Яковчук и множество других неравнодушных людей.
Великое освящение храма в честь Всех Святых и Божественную Литургию в день памяти иконы Божией Матери «Иерусалимская», а также мучеников Прова, Тараха и Андроника совершил Высокопреосвященнейший Владыка Иоанн, архиепископ Брестский и Кобринский, которого в Старом Селе с цветами и хлебом встречали учащиеся воскресной школы прихода храма святителя Николая Чудотворца агрогородка Озяты, местные прихожане.
По
окончании Божественной литургии архиепископ Иоанн возглавил крестный ход,
совершил окропление храма святой водой. В завершение богослужения архипастырь
обратился к молящимся со словом назидания, поздравил причастников с принятием
Святых Тела и Крови Христовых, а также выразил слова благодарности и вручил
церковные награды.
За усердное служение Матери Церкви и в связи
с окончанием строительства храма Всех Святых в деревне Старое Село его
настоятель иерей Вадим Литвинюк удостоился права ношения наперсного креста с
украшениями. За церковной последовала официальная награда: грамота районного
исполнительного комитета, которая была вручена председателем райисполкома
Андреем Кузьмичом. В качестве приглашённого почётного гостя он также передал
настоятелю храма сертификат на звуковое оборудование для воскресной школы.
В ответном слове Владыка Иоанн выразил искреннюю благодарность органам власти, благотворителям и всем, кто вложил труд и душу в создание этого храма:
– Такие святыни объединяют, укрепляют
духовные основы общества. Особенно важно, что сегодня храмы появляются не
только в городах, но и в малых населённых пунктах – там, где живёт вера простых
людей. Пусть он станет местом мира, молитвы и духовного утешения для всех
жителей этих благословенных мест.
12 кастрычніка 1940 года – гістарычны дзень: 85 год таму раёны на захадзе Беларусі былі падзелены на сельсаветы. Тады на Жабінкаўшчыне іх узнікла 13, зараз засталося ўсяго сем, аднак гэта “цудоўная сямёрка”, дзе жывуць і працуюць выдатныя людзі.
У раёна і сельсавета – адно імя
Жабінкаўскі сельсавет, размешчаны ў самым “сэрцы” раёна, носіць з ім аднолькавае імя. Сённяшнія свае абрысы на карце ён набыў восенню 2017 года, калі да горада адышлі суседнія вёскі. Таму сельсавет хоць і мае 13 населеных пунктаў, самы маланаселены. Акрамя таго ў яго два дні нараджэння (скасаваны ў 1952-м сельсавет аднавіўся вясной 1998 года). На яго землях размяшчаюцца ўгоддзі ААТ “Жабінкаўскі”, фермерскіх гаспадарак “Улас”, “Цалюк”, “Ягадны вальс”, “Лясны Арэшак”, існуюць установы культуры ў Залуззі і Вялікіх Якаўчыцах, сярэдняя школа і дзіцячы сад у аграгарадку, ФАПы ў Залуззі ды Пшанаях.
Сярод найбольш знакамітых тутэйшых нараджэнцаў Герой Сацыялістычнай працы Фёдар Валасюк, доктар матэматычных навук Яўген Завулічны, партызаны атрада імя Чарнака Іван Філіпук і Аляксей Дзмітрук.
2 аграгарадкі і 22 вёскі
Утвораны восенню 1940 года Крыўлянскі сельсавет спачатку меў цэнтр у
вёсцы Глыбокае. Хоць па памерах ён і невялікі, аднак мае найбольшую колькасць населеных
пунктаў: ажно 24-ы, у тым ліку аграгарадкі Крыўляны і Мацеевічы. Увогуле, тут
усё ў пары: два сельгаспрадпрыемствы – ААТ “Вазнясенскі” і “Мацеевічы”, дзве
школы (сярэдняя ў Крыўлянах і базавая ў Мацеевічах), пара ўстаноў культуры, а
на ахове здароўя вяскоўцаў знаходзяцца медыкі двух ФАПаў і Крыўлянскай амбулаторыі ўрача агульнай
практыкі.
Паміж нараджэнцаў гэтай зямлі ёсць сапраўды выдатныя асобы: епіскап
Ігнацій Жалязоўскі, міністр сувязі Беларусі Іван Грыцук і дырэктар Бярозаўскай
ГРЭС Іван Баярчук.
Ленінцаў найбольш!
Ленінскі сельсавет месціцца на бойкім месцы, каля шашы М 1, якая нібыта беларускі “экватар”, падзяляе Жабінкаўшчыну на паўднёвую і паўночную часткі. Сваё імя сельсавет атрымаў у пачатку 1971 года. Раней ён зваўся Рагазнянскім. Гэтае імя дасюль захавалася за вельмі паспяховым сельгаставарыствам. Акрамя таго, сельсавет – “і жытніца, і здраўніца”: ва ўрочышчы Сасновы Бор працуюць вядомыя далёка за межамі раёна санаторыі “Буг” і “Надзея”. Увогуле, Ленінскі сельсавет – край, прыцягальны для турыстаў, вядомы найбольшай колькасцю гістарычных помнікаў. Зараз тут пражывае каля 2300 чалавек (і гэта найбольшы паказчык на Жабінкаўшчыне). У яго складзе 11 населеных пунктаў, сярэдняя школа і школа мастацтваў, яслі-сад, сельскі Дом культуры і бібліятэка, а таксама амбулаторыя ўрача агульнай практыкі. Тут працуюць не толькі на зямлі, але і ў яе глыбінях, прынамсі, на торфабрыкетным заводзе “Гатча-Осаўскі”. Ленінцы паўсюль намагаюцца быць лідарамі. Вось і аграгарадок у іх узнік найпершым у раёне – роўна 20 гадоў таму.
Край старажыты, партызанскі
Вось ужо 85 гадоў старажытныя Азяты – цэнтр самага буйнога і ляснога сельсавета. Ён ніколі не скасоўваўся і не мяняў назву. Чалавек, што прынёс славу гэтай зямлі, – легендарны партызан Міхаіл Чарнак, старшыня Старасельскага сельсавета, які летам 1954 года быў далучаны да Азятаў.
На абшарах Азяцкага сельсавета 11 населеных пунктаў, працуюць Старасельская сярэдняя школа і Азяцкі дзіцячы сад, клубныя ўстановы ў аграгарадку і Старым Сяле, амбулаторыя ды фельчарска-акушэрскі пункт. Азяцкі край па праве завуць старажытным, дзе дасюль захоўваюцца дзясяткі курганоў – памятак сівой даўніны. А нашы сучаснікі падаюць прыклад у працы на палетках і фермах СУП “АграАзяты”.
Азяты – малая радзіма многіх знакамітых людзей, бадай, найбольш услаўленыя асобы – беларускі і рускі вучоны-фалькларыст, педагог і палітычны дзеяч Юльян Крачкоўскі, а таксама вядомы механізатар Васіль Андруховіч.
Наймалодшы сельсавет
Ён узнік 60 гадоў таму і спачатку называўся Пятровіцкім, а з восені 2000-га цэнтр сельсавета перанеслі ў Ракітніцу і сельсавет атрымаў сённяшнюю назву. Акрамя мясцовага сельгаставарыства, вынікамі сваёй працы цешаць і мясцовыя фермеры з “Ева-Лэнда”, “ЯКВІЛа” ды іншыя. Цудоўнымі прыроднымі куткамі багата Пятровіцкае лясніцтва. Сапраўдны цэнтр жыцця – аграгарадок, дзе ёсць амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, школа і дзіцячы сад, СДК і бібліятэка.
Гэтая зямля ўзгадавала многіх славутасцяў, у іх ліку паэт Альбін Дзяконскі і акадэмік Андрэй Трафімук, заслужаны артыст Беларусі Іван Герасевіч і айчынны пісьменнік Расціслаў Бензярук.
А вось і найстарэйшы!
Створаны ў 1940 годзе Сцяпанкаўскі сельсавет ніколі, як і Азяцкі, не губляў свайго імя. У яго складзе 17 населеных пунктаў. На тэрыторыі сельсавета функцыянуе ААТ “Арэпічы”, ёсць Сцяпанкаўскі дзіцячы сад, а таксама ўстановы культуры і аховы здароўя ў Арэпічах ды Сцяпанках.
Асобна вылучым Жабінкаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, размешчаны ў Малых Сяхновічах. Аднак не толькі для таго, каб прайсціся па музейных залах, гэтыя мясціны вельмі часта наведваюць госці. На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца памятны і прыцягальны гістарычны аб’ект – мемарыяльны комплекс “Драмлёва”, узведзены на месцы нашай “вогненнай вёскі”.
Сцяпанкаўская зямля заўсёды нараджала таленавітых людзей. У іх ліку – архітэктар Рыгор Будзько, а таксама слынныя вучоныя-медыкі: кандыдат навук Васіль Вашчук, прафесар Рыгор Шорах і акадэмік Данііл Крыўчэня.
Са знакам якасці
Дзень нараджэння Хмелеўскага сельсавета – 3 ліпеня 1972 года. Зараз у яго складзе аграгарадок ды восем вёсак. Усё, што звязана з Хмелевам, здаўна ўспрымаецца са знакам якасці. Выдатна працуюць хмелеўцы ў аднайменнай гаспадарцы і добра ўмеюць адпачыць пад акампанемент непаўторных самадзейных артыстаў з народнага тэатра гульні, гумару і песні “Хмелеўскія валацугі” ды ўзорнага фальклорнага калектыву “Дараносіца”.
Акрамя аграгарадка Хмелева, дзе ёсць сярэдняя школа, сельскі Дом культуры з бібліятэкай, амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, ёсць яшчэ адзін буйны населены пункт сельсавета – вёска Падлессе, дзе працуюць дзіцячы сад і фельчарска-акушэрскі пункт.
А яшчэ гэты куток Жабінкаўшчыны шырока вядомы ў свеце дзякуючы 300-гадоваму храму, мужчынскаму манастыру і цудатворнай іконе Божай Маці Чанстахоўскай. Хмелеўцы ганарацца сваімі землякамі, найперш военачальнікам Маркіянам Германовічам, Ганаровым грамадзянінам Жабінкаўскага раёна айцом Серафімам і паэтам Іванам Арабейкам.
В названном агрогородке, где недавно прошли районные «Дожинки», уже в самом ближайшем будущем запланировано возведение нового квартала многоквартирных жилых домов. С какой целью и для чего, районной газете «Жабiнка актуальна» прокомментировал председатель Ленинского сельского исполнительного комитета Николай ЛУГОВСКОЙ:
– В обозримом будущем перспективы Ленинского
подразумевают, в том числе, эффективное, не затянутое по времени решение
жилищного вопроса. Это довольно крупный населённый пункт, в котором проживает
порядка полутора тысяч жителей. И у нас есть фактически всё, что требуется для
обеспечения их всем необходимым на уровне горожан – за исключением количества
квадратных метров жилья, которое ниже пределов его существующей потребности.
С какой выбранной точки и ракурса ни
посмотри, в решении этого и других вопросов всё завязано на людях и их
потребностях. Сегодня, если оглянуться вокруг, пройтись по Ленинскому вдоль и
поперёк, нельзя не признать: рабочие места ранее уже в большей степени созданы.
Предпринимается разносторонний комплекс мер по их дальнейшему сохранению, что
наглядно отражается на множестве примеров: среди прочего, должным образом
непосредственно в Ленинском отремонтированы сразу несколько школ:
общеобразовательная, музыкальная и спортивная; привлекательные варианты
трудоустройства предлагают известные далеко за пределами района местные
предприятия – ОАО «Рогознянский» и филиал «ТБЗ Гатча-Осовский» ОАО «ТБЗ
Ляховичский», а также находящиеся поблизости два санатория – «Надзея» и «Буг».
Кроме того, действует сеть магазинов и точек общественного питания, ряд
массовых мероприятий проходит на базе детского оздоровительного лагеря
«Орлёнок», где опять же требуется персонал, в том числе, и на постоянной
основе.
В силу различных причин рост Ленинского ограничен в горизонтальной плоскости. Агрогородок «подрастёт» в пределах своих существующих границ. Речь идёт о новом небольшом квартале многоквартирной жилой застройки, который получит постоянную прописку на территории между улицами Комсомольской и Грабовой. И первым объектом здесь станет жилой дом на 32 квартиры – самый высокий в Ленинском.
Главный повод для грядущих преобразований –
сохранить кадры. Молодого специалиста просто так не удержать,
ему надо обеспечить комфортные условия, своё жильё, достойную заработную плату.
Тогда будет реальный стимул создать семью и остаться здесь.
Евгений ЛИТВИНОВИЧ
Фото Натальи КОВЕРГОВИЧ и предоставлено Жабинковским райисполкомом
Открытие тематического мурала в ОАО «Рогознянский» стало значимым событием районного праздника «Дожинки-2025», объединившим современное искусство и уважение к труду хлеборобов.
Год благоустройства в нашей стране продолжает активно реализовываться на практике. Важно понимать, что благоустройство охватывает широкий ряд мероприятий, направленных на формирование и поддержание комфортной, безопасной, современной эстетически организованной среды жизнедеятельности людей, поэтому, в реализации таких мероприятий важно участие каждого!
Оценка санитарного состояния территорий с
разницей в неделю показала, что в Кривлянском сельсовете приведены в порядок
территории общего пользования, проведен покос сорной растительности на
территориях объектов, контейнерных площадок, населенных пунктов, территории сельскохозяйственных
объектов.
Так например:
С 25.08.2025 по 26.08.2025 была проведена оценка санитарного состояния территории Хмелевского сельсовета. По результатам оценки был выявлен ряд нарушений в части несвоевременного вывоза твердых коммунальных отходов, переполненности контейнеров для сбора ТКО, замусоренности прилегающих территорий к контейнерным площадкам, несвоевременного покоса сорной растительности и др.
Так например:
Также по-прежнему выявляются нарушения в части наведения порядка на территориях домовладений, особенно в части покоса сорной растительности:
Напоминаем, что согласно Правилам благоустройства и содержания населенных пунктов, утвержденным постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 28.11.2012 № 1087 (с изменениями от 16 мая 2025 г. №267) индивидуальные землепользователи обязаны выполнять работы по благоустройству и содержанию территорий самих земельных участков, предоставленных для обслуживания одноквартирного жилого дома, квартиры в блокированном жилом доме, прилегающих территорий к домовладениям.
Здания, хозпостройки и заборы должны находиться в исправном состоянии, покрашены, отремонтированы, поврежденные элементы и конструкции заменены. Что касается заборов, то они должны стоять прямо, не допускается отклонения от вертикали более чем на 10 градусов.
Если на территории индивидуальной застройки есть стройматериалы, то владелец обязан их аккуратно сложить.
Предписано скашивать газоны при высоте травы более 20 сантиметров, убирать территории от строительного и случайного мусора, минимум дважды в год удалять сухую растительность.
Также регламентированы границы посадки насаждений (деревьев, кустарников) применительно к смежным земельным участкам. Так, высокорослые деревья и кустарники (достигающие во взрослом состоянии высоты более 3 метров) можно высаживать на расстоянии не менее 3 метров от границы смежного участка, среднерослые (достигающие во взрослом состоянии высоты до 3 метров) – не менее 2 метров, низкорослые (достигающие во взрослом состоянии высоты до 2 метров) – не менее 1 метра.
За нарушение правил благоустройства и содержания населенных пунктов, выразившееся в невыполнении на прилегающих к предоставленным гражданам земельных участках работ по поддержанию надлежащего санитарного состояния предусмотрена административная ответственность (ч.2 ст. 22.10 Кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях).
Жабинковский районный центр гигиены и эпидемиологии
На гэты
раз праект “Взгляд” выбраў мудрагелісты маршрут па населеных пунктах раёна з
“жывёльнымі” імёнамі. Таму едзем з Жабінкі – міма Ёжыкаў – праз Бараны – у
Целякі.
Дакладны
час заснавання гэтага населенага пункта невядомы. Затое вядома, што вечарам 17
верасня 1794 года па Целяках праходзілі войскі знакамітага расійскага генерала
Аляксандра Суворава, якія рухаліся ў накірунку Брэст-Літоўска пасля заканчэння вялікай
Крупчыцкай бітвы.
Цяпер
прыйшоў час і карэспандэнту газеты “Жабінка актуальна” прайсціся па вёсцы
Целякі з выключна мірнай місіяй. Яе мэта – даведацца і іншым расказаць, як
жывуць сённяшнія целякоўцы. Адразу высветлілася, што тутэйшыя людзі надзвычай цікавыя
і гасцінныя, улюбёныя ў сваю невялічкую вёску, якая для іх стала найлепшай кропкай
не толькі на карце – на ўсёй Зямлі!
Два чалавека разам паўвека
У нашы дні дажыць у міры і згодзе да залатога вяселля – усё роўна, што выйграць залаты медаль на Алімпіядзе. Сваю парную “праграму” Іван і Раіса Адамукі “адкаталі” на выдатна, цяпер у планах – гэтак жа хораша сустрэць удваіх плацінавае і жалезнае вяселлі.
Можна і не ў пары – можна
ў акружэнні шматлікіх нашчадкаў і шматграннага шчасця. Прыкладна так, як гэта
адбылося сёлета 24 мая, калі ў целякоўскай хаце сабраліся сыны, нявесткі,
унукі, каб павіншаваць Івана Міхайлавіча і Раісу Васільеўну з іх каштоўным сумесным
юбілеем.
У 70-я гады яны вучыліся ў
Азяцкай школе. Аднак тады і не думалі, што праз паўвека будуць стаяць каля
Азяцкай царквы, згадваючы гады маладыя і ўсё жыццё, багатае на падзеі.
У сярэдзіне мінулага
стагоддзя Іванавы бацькі Міхаіл Філіпавіч і Марыя Лявонцьеўна будавалі хату
(тую самую, каля якой цяпер адбывалася наша размова). Сродкаў не хапіла, тады Адамукі
вясной 1961 года вырашылі падтрымаць гучны камсамольскі лозунг “Моладзь, на
цаліну!” і паехалі ў Казахстан. Толькі прыбылі на месца, як увесь свет абляцела
радасная вестка: “Чалавек у космасе!” Які ва ўсіх быў гонар ад таго, што першым
касмічную “цаліну” пачаў асвойваць савецкі грамадзянін! Адамукі працавалі на
зямлі, Гагарын – над Зямлёй, а адчуванне было такое, быццам той гістарычны
палёт быў часткаю іх уласнай біяграфіі…
Неўзабаве сын Ваня пайшоў
ў Казахстане ў першы клас, а вось заканчваць школу яму давялося ўжо на малой
радзіме. У 1967-м Адамукі вярнуліся ў Целякі. Дом дабудавалі, старанна
працавалі, сына таксама гадавалі ў павазе да працы і сямейнай спадчыны. За гэта
Іван Міхайлавіч і цяпер вельмі ўдзячны бацькам.
Не меншую падзяку ён
выказвае і жонцы. Сустрэліся яны на чужым вяселлі, а потым і сваё зладзілі.
Ваня на бяседзе, дзе нарадзілася іх каханне, на гармоніку іграў, а Рая
падпявала. Так і стварыўся сямейны дуэт, у якім і зараз гучаць прыгожыя
жыццёвыя ноткі. Што называецца, “нам песня строить и жить помогает”. Нават
карэспандэнта раённай газеты Іван Міхайлавіч сустрэў вясёлай прыпеўкай:
Раньше в гости приглашали,
накрывали в доме стол.
А сейчас в окно увидят
и кричат: “Ты чё пришёл?”
Мэту візіту мы, канечне,
патлумачылі, адначасова пацікавіліся, чым сённяшні вясковы ўклад адрозніваецца
ад ранейшага.
– Калісь было шмат людзей,
лічыце, паўвёскі сваякоў. І жылі адпаведна, як родныя. Святы – разам, праца –
разам. Ніякіх падзелаў не было, дапамагалі адзін аднаму. А потым паціху пачалі
аднавяскоўцы сыходзіць: хто ў горад, хто на могілкі, – адказалі Іван Міхайлавіч
і Раіса Васільеўна, а затым падзяліліся сваімі назіраннямі. – Раней людзі
імкнуліся ў горад, бацькі дабра дзецям жадалі, каб вучыліся, лягчэй жылі. Таму
і ехала моладзь у горад, дзе сем’і стварала, працу атрымоўвала. Ды вось,
здаецца, адбыліся змены: цяпер нярэдка наадварот з горада, які стаў
заасфальтаваным мурашнікам, збягаюць. У вёсцы паветра свежае, цішыня, птушкі
спяваюць, кветкі цвітуць. Што яшчэ трэба, каб быць шчаслівым?
Пытанне рытарычнае. Кожны
на яго мае свой адказ. У Адамукоў ён такі.
Хто ў хаце камандзір?
Калі Адамукі жывуць у бацькоўскім доме, дык Марыя Блаха – у дзедаўскім, пабудаваным век таму Варфаламеем Адамуком. Дзядуля жыў на хутары, а як сталі перасяляць хутаран у вёску, добры гаспадар перехаў сам і хату перавёз.
– Я ў ёй і нарадзілася, – расказвае
Марыя Васільеўна. – Дзяцінства мне дасталося цяжкае, сірочае. Маці мая Сцепаніда
Варфаламееўна рана аўдавела, і я, зусім маладзенькая, каб сям’і дапамагчы, пайшла
на працу. Больш за чвэрць стагоддзя шчыравала на Брэцкім электрамеханічным
заводзе, ды ў дзевяностыя матуля моцна захварэла, вось і прыйшлося вярнуцца да
смерці яе даглядаць… Яна мяне сустракала, а я яе праводзіла…
Адчуўшы журботныя матывы ў
словах жонкі, да размовы падключыўся муж Георгій Чыліевіч, для якога Целякі сталі
блізкімі пасля сустрэчы з Марыяй.
– Я сам родам з Камянецкага раёна. Пазнаёміліся мы ў Брэсце. Я нават прадставіўся: “Ёсць тры Ільічы: Ленін, Брэжнеў ды я”. Працаваў на заводзе майстрам, а Марыя ўладкавалася ў мой цэх ліцейшчыцай. Тады я быў за камандзіра, а зараз ужо яна адыгрываецца напоўніцу!.. Каля дваццаці гадоў я стараста вёскі, а вунь – мой сакратар.
Пры гэтым Георгій Ільіч
засмяяўся, зірнуўшы на Марыю Васільеўну. Тая толькі пасміхнулася на мужаў жарт
ды, махнуўшы рукою, рушыла паглядзець, ці парадак на градках.
Не, са сваімі абавязкамі вясковы
стараста спраўляецца і без “сакратара”. Ён назірае за парадкам на падворках,
спрабуе па магчымасці вырашаць пытанні, што хвалююць целякоўцаў.
“Еду сюды з душой”
Усе без выключэння жыхары,
з кім давялося паразмаўляць, дзяліліся сваім захапленнем ад вёскі, дзе яны
жывуць у гармоніі з сабою і прыродай.
Мабыць, найбольш выразна свае адносіны да роднага куточка выказала Таццяна Кучко (у дзявоцтве – Нікалаюк). Цяпер яна жыве ў Жабінцы, але вельмі часта, асабліва ў цёплую пару года, бывае на бацькоўскай сялібе, дзе трымае багаты агарод.
– Гэта мая сапраўдная
радзіма, я еду сюды з душой, – прызнаецца Таццяна Васільеўна. – Тут, у Целяках,
я і пачатковыя класы скончыла. Бывала, як пачуеш, што званочак кліча на ўрок, –
бяжыш у сваю школку, што месцілася праз хату. Даўно ўжо не гучыць у вёсачцы той
званок, ды і дзіцячых галасоў амаль няма, ды памяць пра мінулае застаецца і
сэрца грэе. Па сярэднюю адукацыю давялося хадзіць за тры кіламетры ў Азяты. На
жаль, і Азяцкай школы ўжо няма. У наступным годзе будзе паўвека, як мы яе скончылі.
Я добра памятаю і вельмі паважаю сваіх настаўнікаў, у тым ліку і вашых бацькоў
Вольгу Рыгораўну і Расціслава Мацвеевіча Бензерукоў. Яны ж нам прывівалі не
толькі любоў да мовы і літаратуры, галоўнае – вучылі асноўнай жыццёвай навуцы,
што ва ўсіх выпадках трэба заставацца людзьмі. Вялікі дзякуй ім за тое.
Прыхапіўшы тую падзяку,
рухаемся далей маршрутам журналісцкага праекта “Взгляд” у пошуках чарговых
кропак на карце Жабінкаўскага раёна. Наступным разам працягваем знаёмства з
населенымі пунктамі Азяцкага сельсавета. А вось дакладны адрас, куды накіруюцца
рэдакцыйныя “Жыгулі”, пакуль пакінем у сакрэце, захаваем маленькую інтрыгу.
Сегодня в агрогородке Озяты произошло локальное возгорание в верхней части здания храма Святителя Николая Чудотворца, в районе колокольни.
На месте находились люди, которые незамедлительно вызвали спасателей. Подразделения МЧС прибыли оперативно, и благодаря наличию рядом необходимой спецтехники возгорание было быстро ликвидировано.
Огонь повредил только малую часть деревянной обшивки колокольни.
В настоящее время спасатели продолжают дежурить на месте, чтобы полностью исключить повторное возгорание.
Сейчас проводится проверка для установления причины произошедшего.
Храм в скором времени возобновит свою обычную работу.
Населённому пункту, известному своими традициями и обрядами даже за пределами Беларуси, в нынешнем году исполнилось 460 лет.
Поэтому на празднике агрогородка звучали пожелания, чтобы Хмелево процветало и благоустраивалось, чтобы к его 500-летию население увеличилось, а не уменьшилось, чтобы в агрогородке звучал детский смех и песни, ведь здесь живут талантливые люди, которые и танцуют, и поют, скучать никому не дадут.
Гости и жители Хмелева окунулись в историю населённого пункта, насладились местным говором, вокальными и танцевальными номерами образцового фольклорного ансамбля «Дароносица», народного театра игры, юмора и песни «Хмелевские волоцуги», юных вокалистов Хмелевского СДК (педагог Елена Войнаш).
«Многая лета» адресовалась самой старшей жительнице агрогородка Ольге Фёдоровне Козловской, которой в этом году исполнилось 94 года, самой юной жительнице Марии Филатовой, которая родилась 1 июля, а также Марии Петровне Романюк, которая сегодня отмечает день рождения.
«Гвоздём» праздника стал конкурс «Хмэлёвська охмыстрыня». Так хмелевцы называют быструю, шуструю, справную девушку/женщину/бабушку. Участницы конкурса: Дарья Сатишур (в девичестве Войтюк), Елена Косорукова (Грицук), Валентина Бусько (Науменко) и Елена Сегенчук (Сотникова) доказали, что все они достойны короны и титула «охмыстрыни».
Эффектное появление конкурсанток на мотоциклах, их перевоплощение в киношных героинь, проявление детективных способностей и знаний по истории Хмелева, демонстрация кулинарных способностей покорили сердца зрителей и жюри, которому ой как непросто было выбрать победительницу.
В итоге титул «Хмэлёвська охмыстрыня» и соломенную корону, созданную народным мастером по соломоплетению Ириной Коваль, получила Елена Косорукова (Грицук).
Члены жюри выразили надежду, что конкурс «Хмэлёвська охмыстрыня» станет традиционным, выявляя всё новых и новых талантливых участниц, которые станут (или уже являются) гордостью Хмелева.
Детям на празднике предлагались «забавкы для жэвжукув», а взрослым — деревенская дискотека.
Як чакаецца ў хаце свята, гаспадары прыбіраюцца, гатуюць, дом да прыёму гасцей рыхтуюць. А як прыходзіць у вёску свята, яна ўся пераўвасабляецца, прыгажэе ды аздабляецца.
У суботу, 2 жніўня, не пазнаць было Сакалова. У дварах быў рух і ажыўленне, а каля вясковай крамы, на імправізаванай сцэне, выступалі артысты, якія віншавалі сакалоўцаў са святам вёскі.
Па традыцыі ўсё пачалося з абходу падворкаў жыхароў. Самадзейныя артысты Хмелеўскага сельскага Дома культуры для дбайных гаспадароў спявалі і танцавалі, многая лета жадалі. Разам з юнымі ўдзельнікамі ўзорнага фальклорнага калектыву “Дараносіца” сакалоўцы станцавалі “Кракавяк” і “Падэспань” ды падзяліліся, чым іх хаты багаты.
На падворку Раісы Дзмітрук разгарнула выставу карцін і вырабаў ручной работы яе дачка Наталля. З 2023 года яна афіцыйна займаецца рамесніцкай дзейнасцю: стварае заколкі-ўпрыгажэнні для валасоў, брошкі, аромакамяні, навагоднія вянкі, велікодныя сувеніры.
Маладая майстрыха ўваходзіць у склад Беларускай асацыяцыі творчых людзей і прымае ўдзел у выставах і мерапрыемствах, якія арганізуе асацыяцыя. Летась яна атрымала дыплом І ступені ў намінацыі “Выяўленчае мастацтва на Х абласным фестывалі творчасці інвалідаў “Разам мы мацнейшыя”, які ладзіла абласная арганізацыя Беларускага таварыства інвалідаў. Перамога ў фестывалі дала права Наталлі прыняць удзел у Міжнародным фестывалі творчасці інвалідаў імя І.М.Лучанка “Віцебск-2025”, дзе майстрыха з Сакалова была адзначана спецыяльным дыпломам за крэатыўны падыход у творчасці.
Творчыя людзі сустракалі хмелеўскіх артыстаў і на наступным падворку. Раіса і Васіль Шахнюкі ўразілі выставай вышыванак, карцін, рушнікоў, створаных рукамі гаспадыні, і… кошыкаў, якія пляце гаспадар.
Раіса Уладзіміраўна і Васіль Рыгоравіч нарадзілі і выхавалі чацвёра дзяцей, а сёлета адзначылі залатое вяселле, таму для маладых зноў гучалі крыкі “Горка!”.
Раіса і Васіль Шахнюкі – вядомыя ў нашым раёне людзі. Раіса Уладзіміраўна 27 гадоў узначальвала Сакалоўскую пачатковую школу, а затым Хмелеўскую сярэднюю.
– Першае свята вёскі Сакалова адбылося менавіта ў двары нашай пачатковай школы. І мы з мужам не прапусцілі ніводнага свята з тае пары, – расказала Раіса Уладзіміраўна. – Дай Бог, каб яны ладзіліся часцей, каб жыла наша вёсачка і працвітала!
Чакалі артыстаў і на падворках Кашалюкоў ды Кобецаў. Хлопчыкі і дзяўчаткі з “Дараносіцы” на чале з Таццянай Грыцук пад акампанемент Алены ды Аляксея Войнашаў парадавалі гасцінных гаспадароў выступленнямі і цёплымі пажаданнямі.
– У нас самая лепшая вёска
і самая лепшая стараста – Наталля Абібок, – выказала сваё меркаванне Алена
Кобец. – Дзякуй Наталлі Іосіфаўне за тое, што яна “рухавік” вёскі, за тое, што
ў Сакалове працуе стацыянарны магазін, якім яна загадвае. А вы былі ў яе музеі
старадаўніх рэчаў?
А як жа! Гэта ж “брэнд” Сакалова. Разам з хмелеўскімі артыстамі мы падзівіліся на карціны ХІХ стагоддзя, старадаўнія прасы, патэфоны, рарытэтныя кніжныя выданні пачатку ХХ стагоддзя.
– Большасць з гэтых рэчаў засталіся ад маёй бабулі Марыі Давідчык, – сказала Наталля Абібок. – Я дапоўніла сваёй калекцыяй унікальных ікон, карцін, посуду, іншых прадметаў побыту, і атрымаўся цэлы музей, на які прыязджаюць паглядзець нават са сталіцы.
Наталля Іосіфаўна як вясковая стараста павіншавала ўсіх жыхароў Сакалова ды іх гасцей са святам вёскі, пажадала ўсім здароўя і дабрабыту.
Прагучалі шчырыя віншаванні і ад старшыні Хмелеўскага сельвыканкама Алены Якімчук. Алена Аляксееўна выказала пажаданне, каб Сакалова з кожным годам станавілася яшчэ больш утульным, прыгожым і добраўпарадкаваным куточкам Жабінкаўскага раёна.
На свяце славілі працавітых сакалоўцаў, жыхара вёскі – баксёра Мікіту Чмуневіча, які вярнуўся з першынства Еўропы з бронзавым медалём. Асобныя віншаванні адрасаваліся ўсім Іллюшам, таму што 2 жніўня адзначаецца дзень памяці святога прарока Іллі.
Як вядома, вёска жыве,
калі ў ёй нараджаюцца дзеці. Вядучыя з народнага тэатра гумару, гульні і песні
“Хмелеўскія валацугі” прыгадалі самую маленькую жыхарку Сакалова, якая прыйшла
на свет у ліпені ў шматдзетнай сям’і Тарчыла. Не прамінулі ўвагай на свяце і
найстарэйшую сакалоўку – Веру Лукінічну Арцыбашаву, якой 29 чэрвеня споўнілася
95 гадоў.
Музычныя падарункі жыхары Сакалова прымалі ад “Дараносіцы” і “Хмелеўскіх валацуг”, юных вакалістаў Хмелеўскага СДК, ад міні-тэатра гумару і песні “Спявай, душа!” Крыўлянскага СДК, ансамбля “Нікольскі звон” з аграгарадка Азяты, хору ветэранаў цукровага завода.
Жыхары вёскі весяліліся, навінамі дзяліліся, танцавалі і спявалі – дакладана не сумавалі.
– Я не адсюль, у Сакалове жылі мае бабуля і дзядуля, мы прыязджалі да іх у госці, можна сказаць, выраслі ў гэтай вёсцы, – расказала жыхарка Брэста Ірына Мароз. – Але Сакалова – родны сэрцу куточак, месца, дзе адпачываеш душой. Мы прыязджаем сюды ў бабуліну хату (самой бабулі ўжо няма) і атрымліваем асалоду ад яднання з прыродай. Што тычыцца свята вёскі, то такія мерапрыемствы аб’ядноўваюць жыхароў, дораць пазітыўныя эмоцыі і добры настрой.
З Санкт-Пецярбурга ў госці
да сям’і Юрыя Кашалюка прыязджае Наталля Яфрэмава з мужам. Наталля падзялілася,
што ўпершыню патрапіла на свята вёскі Сакалова і вельмі ўражана мясцовымі
абрадамі, песнямі, танцамі. І прадоўжыла:
– Сям’я Кашалюкоў для нас
– родныя людзі (Юра і мой муж служылі разам), а Сакалова – цудоўны куточак
беларускай зямлі, дзе лёгка дыхаецца і дружна жывецца, дзе сёння адбываецца
свята для сэрца.
Што ж, як спяваецца ў
песні: “Калі сэрца ад шчасця пяе, гэта значыць, вёска жыве!”
Копирование и использование полных
материалов запрещено, частичное цитирование возможно только при условии
гиперссылки на сайт zhabinka.by. Гиперссылка должна
размещаться непосредственно в тексте, воспроизводящем оригинальный материал zhabinka.by.
Праект “Взгляд”
прыглядваецца не толькі да вялікіх паселішчаў, але і да вёсак, дзе налічваецца
менш за дзесяць жыхароў. Бо кожны чалавек непаўторны і можа парадаваць цікавым
расказам або справамі працавітых рук. Гэта цалкам пацвярджае гісторыя Баранцоў.
Яны былі заснаваны 14 сем’ямі, переселенымі з суседніх Бараноў азяцкім памешчыкам
Міхалам Верашчакам. Спачатку вёска паблізу балота Гатча звалася Забалацце-Гайкоўка,
пазней – Забалацце-Баранцы. Паводле інвентара 1846 года, тут было 10 дамоў, дзе
жылі 95 чалавек. Праз 180 гадоў у Баранцах засталося ўсяго 9 жыхароў і 8 хатніх
гаспадарак. Аднак і раней, і зараз баранцы (жыхары) – людзі таленавітыя,
пагэтаму назву вёскі Баранцы з павагай прамаўлялі і прамаўляюць у далёкіх краях
і ў высокіх кабінетах.
Хараство бабулі Зосі
У 2007 годзе да абласных “Дажынках” у Жабінцы свет пабачыла кніга “Сорак дарог”, прысвечаная выдатным нараджэнцам нашай зямлі. І пачынаўся гэты летапіс краю не біяграфіямі вучоных, святароў ці генералаў, а нарысам “Хата – на дабрыню багата” пра Соф’ю Карась, або бабулю Зосю, як хораша звалі яе вяскоўцы.
Баранцоўская стараста Соф’я Рыгораўна Карась (1934 – 2014) атрымала шырокую вядомасць як каравайніца, дэпутат Азяцкага сельсавета, дыпламант І-га рэспубліканскага фестывалю мастацтваў “Беларусь – мая песня” і “Чалавек года – 2002” на Брэстчыне.
Запрошаная ў горад над
Бугам на ўрачыстасць з нагоды Міжнароднага жаночага дня майстрыха здзівіла ўсіх
сваім адметным караваем. А яшчэ больш любіла Соф’я Рыгораўна выпякаць свае
кулінарныя шэдэўры на вяселлі – з “салодзенькімі” маладымі, перапаясаным
ручніком дружкам, з заручальнымі пярсцёнкамі ды абавязковымі казачнымі
лебедзямі і яркімі кветкамі.
– Выпякаць іх трэба з
любоўю, – неяк дзялілася Соф’я Карась, – з пажаданнем маладой сям’і шчасця і
кахання на многія гады.
Яе караваі займалі
пачэснае месца на многіх вясельных сталах не толькі ў Баранцах. Было такое:
сабралася ў Маскву на вяселле Вера Сушко, завітала да Карась:
– Я падумала, што лепшага
падарунка пляменніцы на бяседу мне і не знайсці. Спячы, Рыгораўна, здзіві
Маскву!
І, далібог, здзівіла.
Вярнуўшыся, Вера доўга хвалілася суседкам, як масквічы ахалі ды охалі, гледзячы
на хараство, зробленае рукамі бабулі Зосі. А яна ўсё жыццё памятала бацькаў
запавет. Рыгор Хоміч – чалавек з залатымі рукамі – казаў дзецям: “Не спяшайцеся
ў працы, але рабіце ўсё як трэба. Аднойчы зробіце абы-як, дык і ў другі раз
захочацца”. “Абы-як” – гэта не пра Соф’ю Карась. Да ўсялякай працы яна была
ўвішнаю – калі шчыравала ў калгасе “Беларусь”, узначальвала камсамольскую
арганізацыю, загадвала хатай-чытальняй і клубам, арганізавала фальклорны
калектыў і этнаграфічны музей. Кожнай справе жанчына аддавала шмат сіл і
энергіі. За гэта мела пашану пры жыцці і мае памяць пасля смерці.
“Быў чытач, стаў пісач”
Кніг у Баранцоўскай бібліятэцы было нямнога. Лічыце, кожную з іх прачыў у маладосці Толік Брытун. Гэта цяпер Анатоль Арцёмавіч – вядомы пісьменнік, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка за раман “Пах мускусу”, а калісь быў удзячным чытачом, які прыслухоўваўся да парад Соф’і Карась. Тая прасіла не абмінаць чытальню, і хлопчык ахвотна наведваў вясковую бібліятэку. Ён рос летуценнікам, любіў прыгодніцкія кнігі. Мабыць, у нечым гэта вызначыла далейшы лёс. Анатоль Брытун атрымаў два дыпломы аб вышэйшай адукацыі ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі і Брэсцкім педінстытуце імя А.С. Пушкіна. Працаваў, між іншым, у знакамітых турыстычных фірмах Беларусі і Расіі “Спадарожнік”, “Інтурыст”, “Інтурбюро”, пабываў у якасці гіда-перакладчыка ў многіх кутках Савецкага Саюза. Пасля распаду СССР Анатоль Арцёмавіч уладкаваўся на Брэсцкую мытню, дзе працаваў да выхаду на пенсію.
У гэты перыяд у нараджэнца
Баранцоў узнікла прага да прыгожага пісьменства. Неяк на сустрэчы з чытачамі ён
сказаў з гумарком: “Кожны можа паспытаць пісьменніцкі хлеб, прыкладна, як у
мяне атрымалася: быў чытач, стаў пісач”. На той час Анатоль Брытун выдаў свой
першы раман “Пах мускусу”, які чытачы прынялі з вялікай цікавасцю. Не меншую
славу аўтару прынеслі наступныя кнігі: аповесць “Сяліба” і “Трылогія прыгод
тысячагоддзя”, прысвечаная вялікаму юбілею Брэста. Гэтае выданне прынесла прэстыжную
ўзнагароду: у 2023 годзе наш зямляк перамог на абласным конкурсе “Духоўная
веліч” у намінацыі “Літаратура для дзяцей і юнацтва”.
Нездарма ў народзе кажуць:
“Высока птушка лятае, ды ўсё адно на зямлю сядае”. Шмат разоў Анатоль Арцёмавіч
выступаў перад юнымі і дарослымі жабінкаўцамі, у тым ліку на свяце дзіцячай
кнігі ў горадзе-спадарожніку і абласным літаратурным фестывалі “Берасцейскае
шматгалоссе”, што ладзіўся ў Жабінцы і наваколлях 27 кастрычніка 2022 года. Не
забывае Брытун і невялічкую вёску, скуль выйшаў у вялікі свет. Зацяты рыбак, ён
любіць прыехаць у мясціны, знаёмыя з дзяцінства, закінуць вуду ў ваду і злавіць
рыбку, а з ёю – і натхненне для будучых твораў.
Доўгі век Марыі Савіч
Анатоль Брытун не адзіны носьбіт гэтага прозвішча ў Баранцах. Завіталі на падворак да Надзеі і Віктара Брытуноў. Надзея Васільеўна і Віктар Паўлавіч большую частку жыцця пражылі ў горадзе (яна працавала ў адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Брэста, ён – на “Газаапараце”), а як прыйшла пенсійная пара, Брытуны вярнуліся да вясковага жыцця. Хату, дзе адбылася наша сустрэча, будаваў яшчэ тата Надзеі – з надзеяй, што будуць у ёй яшчэ доўга жыць нашчадкі. І вось яны ўладкоўваюць двор, ствараюць навокал прыгажосць – усё як марылі былыя пакаленні.
– Тут добра, ціха, як у
дзяцінстве, – гаворыць Надзея Васільеўна. – Не думайце: мы ад роднага кутка не
адрываліся. Ехалі сюды ў выхадныя, на святы. Прыйдзе водпуск – зноў да бацькоў,
каб ім дапамагчы. А як таты і мамы не стала, канчаткова сюды перабраліся.
Прывыклі ўжо. Муж у грыбы, на рыбалку ходзіць. Трымаем парадак і душой
адпачываем. Пра адно шкадую, што людзей становіцца ўсё менш. Са старажылаў –
тых, хто памятае, якімі былі Баранцы раней, – назаву 95-гадовую Лідзію
Макараўну Ануфрыюк, Агапу Іванаўну Савіч, Марыю Міхайлаўну Букач, Марыю
Сафронаўну Савіч.
Праз некалькі хвілін нас ужо сустракала на шырокім падворку Сафронаўна, як па-вясковаму завуць гаспадыню дома №3. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, ёй было чатыры гады, а таму пра ліхалецце, акупацыю жанчына ведае не толькі з расказаў бацькоў, але нешта захавала і ўласная памяць.
– У вайну мадзяры стаялі,
мы цікалі ў ліс, ховалыся там, у Лісках, – гаворыць бабуля, згадваючы хутар
Ліскі, дзе была стаянка партызанскіх атрадаў імя Чарнака і Фрунзэ. – Тую
стоянку трымалі мой батько Сафрон Хоміч і яго родыч Андрэй Хоміч. У мэнэ і брат
Мікалай Сафронавіч погіб на войні. А я скончыла ў Сычові чотыры класы, і ўсё –
у калгас пайшлі робыты, снопы носыть. Замуж у Ліскі пайшла, там і діткі родылысь:
Іван і Вова, воны погіблі, а дочка Оля засталась.
Міжволі кінулася ў вочы,
наколькі чыста прыбраны вялізны двор. Аказалася, што ў бабулі ёсць памочнікі:
пляменнік Анатоль і зяць Жэня. Жывуць яны амаль побач, на Кобрыншчыне.
Заўважым: да мяжы Жабінкаўскага раёна з Кобрынскім – рукой падаць.
– Жызнь харошая, – сказала
на развітанне Марыя Сафронаўна, – вот толькі болезні… Доктар кажа: “Тэрпі,
бабо, от тваіх болячак ужо лекаў нэма”. І тэрплю, сама собі абслугоўваю, з
кіёчком. А так жызнь харошая: аўталаўка прыходыть, пенсію прыносять. Во, і вы
прыіхалы.
Аднак прыйшоў час
ад’язджаць: прыспешвалі новыя журналісцкія справы. Развіталіся з вёсачкай, якая
ўмее здзіўляць, і рушылі да вытокаў Баранцоў – у вёску Бараны, адкуль пан
Верашчака некалі перасяліў продкаў сённяшніх баранцоў.
Специалисты Жабинковского районного центра гигиены и эпидемиологии продолжают оценивать санитарное состояние территорий сельсоветов.
Так, за последнюю неделю была проведена
оценка санитарного состояния Кривлянского сельсовета. Несмотря на то, что
пасхальные и майские праздники уже прошли, и владельцы частных домовладений
должны были навести порядок на территориях частных подворий и прилегающих к ним
территориях, по-прежнему выявляются многочисленные нарушения в части наведения
порядка на территориях домовладений, особенно покоса сорной растительности.
Примеры:
Кривлянский сельсовет, д. Глубокое
Кривлянский сельсовет, д. БорздилыКривлянский сельсовет, д. СтолпыКривлянский сельсовет, д. Столпы
В очередной раз напоминаем владельцам
индивидуальных домовладений, что в соответствии с Правилами благоустройства
и содержания населенных пунктов, утвержденных постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 28.11.2012 № 1087 с изменениями от 16.05.2025 № 267,
землепользователи на своем участке за счет собственных средств должны
осуществлять следующие виды работ:
— по санитарной очистке и уборке
территорий, в том числе сбор и удаление коммунальных отходов;
— по удалению объектов растительного
мира, находящихся в ненадлежащем, в том числе аварийном состоянии;
— по регулированию распространения и
численности инвазивных растений;
— по своевременному скашиванию и удалению
сорных растений;
— по скашиванию газонов при высоте
травяного покрова более 20 см;
— по содержанию (эксплуатации) зданий и
сооружений, в том числе состоящее из:
поддержания в технически исправном состоянии и надлежащем эстетическом виде капитальных строений (зданий, сооружений), хозяйственных построек, ограждений, отдельно стоящих и встроенно-пристроенных туалетов, биотуалетов, малых архитектурных форм и других элементов благоустройства (фонтаны, беседки, оборудование спортивных и детских площадок, скамейки, цветочные вазы, урны и другое);
обеспечения устойчивости и целостности ограждения, недопущения отклонения от вертикали более чем на 10 градусов;
ремонта, замены деформированных, поврежденных отдельных конструкций и элементов;
— по содержанию строительных материалов
на территории земельного участка в сложенном состоянии.
За
нарушение правил благоустройства и содержания населенных пунктов, выразившееся
в невыполнении на прилегающих к предоставленным гражданам земельных участках
работ по поддержанию надлежащего санитарного состояния предусмотрена
административная ответственность (ч. 2 ст. 22.10 Кодекса Республики Беларусь об
административных правонарушениях).
Уважаемые жители! Очистите от мусора придомовую
территорию и территорию, прилегающую к вашему земельному участку. В летний
период проводите своевременный покос сорной растительности.
Размещайте твердые отходы в установленных для этого
местах и не складируйте крупногабаритный мусор возле площадок для временного
хранения отходов.
Выполнение
таких мероприятий позволит не только привести в должное санитарное состояние
территории населенных пунктов, но и придаст эстетически привлекательный внешний
вид в целом.
Жабинковский районный
центр гигиены и эпидемиологии