У храме кніг душа адпачывае

Книг заветные страницы
Помогают людям жить:
И учиться, и работать,
И Отчизной дорожить.

Нядаўна сустрэла Ганну Пракопаўну Давыдоўскую – вопытнага і мудрага чалавека. На пытанне, ці памятае яна першую бібліятэку ў нашым горадзе, атрымала адказ: “Канечне, памятаю гэты маленькі домік на вуліцы Кірава і дзіўнага чалавека Пашу з адной рукой, якая цудоўна валодала бібліятэчным фондам і аператыўна магла дапамагчы абаненту”. Ганна Пракопаўна мае абанемент з пасляваеннага 1948 года і да гэтай пары лічыць, што бібліятэка – гэта храм, святое месца, і з павагай адносіцца да людзей, якія працуюць у ім. Само слова “бібліятэка” прыйшло да нас з Грэцыі і абазначае “збор кніг”, установу, якая выдае кнігі для чытання.
Ганна Пракопаўна прыгадала 50-я гады ХХ ст.: пасляваенная разруха адыходзіла, жыццё паляпшалася, інтарэсы і патрэбы людзей змяняліся, запыты чытачоў раслі.
У тым доміку № 50 на вуліцы Кірава, дзе месцілася бібліятэка, было цесна: адчыніў знадворныя дзверы – перад табою стол, і двум-тром наведвальнікам увайсці цяжка. Узніклі нязручнасці, бібліятэкары шукалі выйсце. Адбылося раздзяленне бібліятэкі на дзве: для дарослых і дзяцей. Для дзіцячай перавезлі домік з хутара, што ля вёскі Панцюхі. Гаспадаром гэтага дома быў багаты чалавек Уладзімір Васілюк. Яго раскулачылі і выслалі з сям’ёй у Сібір. У канцы 50-х гадоў ён вярнуўся, атрымаў жыллё ў вёсцы Пятровічы.
Бібліятэка для дарослых размясцілася ў будынку былога банка на вуліцы Піянерскай, дом 29. Была абсталявана маленькая чытальная зала, дазволены свабодны доступ для выбару кніг па тэме і жаданні, павялічыўся штат работнікаў.
Але жыццё не стаяла на месцы, прагрэс пераважаў над цяжкім мінулым, і зноў адбыліся змены. Новае месца “жыхарства” раённая і дзіцячая бібліятэкі знайшлі на вуліцы Савецкай. Цяпер прыходзяць чытачы ў гэтыя храмы і адчуваюць дух святла, чуласці, дабрыні, ведаў і розуму.
Колькі станоўчых эмоцый атрымалі сябры клуба “Суразмоўнік”, што працуе пры раённай бібліятэцы, за 50 гадоў! Кіраўніком клуба першапачаткова была Людміла Аляксандраўна Астроўская, потым – Алена Лявонцьеўна Бельская. Яны ўмела стваралі атмасферу цеплыні і ўтульнасці, арганізоўвалі сустрэчы з цікавымі людзьмі, наладжвалі паездкі па гістарычных мясцінах Жабінкаўшчыны і суседніх раёнаў: Пружанскага, Камянецкага і Кобрынскага. Разам мы вывучалі свой родны край, дзе нарадзіліся, выраслі, жылі і працавалі, а часам і не ведалі пра цікавыя мясціны і людзей, якімі славіцца наша зямля. Калі прысутнічалі на сустрэчах у раённай бібліятэцы, заўсёды бачылі згуртаванасць калектыву, жаданне дапамагчы адзін аднаму, натхненне і адказнасць у працэсе падрыхтоўкі мерапрыемстваў, выстаў, стэндаў і вітрын да юбілейных дат. Заўсёды ўсё падрыхтавана з густам і глыбокім зместам. Пасля такіх сустрэч у бібліятэцы не хочацца разыходзіцца. Такое адчуванне ў многіх, хто знаходзіцца ў зале. Вось яна, сіла духоўнага свету!
У раённай бібліятэцы чыста і ціха, толькі чутна шапаценне кніжных старонак і часопісаў. Такім багаццем трэба даражыць!
Раіса МАРГЕВІЧ.

Вул. Кірава, 50

Вул. Піянерская, 29

Вул. Савецкая, 10

Popularity: 1%

Дарослае свята дзіцячай школы

_DSC0108 _DSC0137 _DSC0174 _DSC0214 _DSC0294 _DSC0380 _DSC0463 _DSC0485 _DSC0507 _DSC0592

Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.
25 мая Жабінкаўскай дзіцячай школе мастацтваў споўнілася 50 гадоў. Многа гэта ці мала? Тым, хто аддаў дзясяткі гадоў педагагічнай працы, здаецца, што ўсё пачыналася быццам учора. Для гісторыі – гэта ўсяго толькі імгненне, а для многіх пакаленняў выпускнікоў – незабыўная падзея, якая дорыць цёплыя ўспаміны. Для цяперашніх вучняў і педагогаў школа адкрывае новыя старонкі творчых здольнасцяў.
За 50 гадоў існавання дзіцячая школа мастацтваў перажыла поспехі, няўдачы, перамены; працягвае з радасцю сустракаць новых вучняў, якіх сёння налічваецца 320, і з сумам праводзіць выпускнікоў. Нязменным застаюцца прафесіяналізм і самааддача педагогаў, падтрымка іх бацькамі выхаванцаў.
У далёкім 1967 годзе на базе музычнай студыі ў пасёлку цукровага завода была адчынена дзіцячая музычная школа. Яна гасцінна сустракала хлопчыкаў і дзяўчынак, якія жадалі навучыцца граць на баяне, акардэоне, фартэпіяна і кларнеце. Гэтая падзея была адной са знакавых у культурным жыцці горада. Музычная школа стала своеасаблівым эстэтычным камертонам і задавала тон усяму культурнаму асяроддзю райцэнтра. Узначаліў дружны калектыў Вячаслаў Чырко. Дзеці вучыліся не толькі граць на музычных інструментах, але і спяваць пад кіраўніцтвам Таццяны Толак.
За гэтыя дзесяцігоддзі змяніліся некалькі пакаленняў выкладчыкаў. Многія гады свайго жыцця прысвяцілі дзецям і музыцы Людміла Дошчык, Іван Пішчук, Пётр і Соф’я Маркоўскія, Антаніна Прыбыш, Святлана Няменьшая. Зараз яны знаходзяцца на заслужаным адпачынку. На жаль, не дажылі да юбілею выдатныя выкладчыкі, мудрыя настаўнікі Вячаслаў Чырко, Яўгенія Качко, Віталь Белявец, Аляксандр Леванюк, Уладзімір Вайцюк.
На іх змену прыйшла цэлая плеяда такіх жа апантаных музыкай настаўнікаў, якія ўжо вось тры дзясяткі гадоў дапамагаюць юнаму пакаленню развіваць свае здольнасці. Гэта Таццяна Струц, Ірына Шчарбакова, Алена Аўсяец, Алена Казінская, Надзея Жываева, Алена Чаргінец, Лідзія Санюк, Васіль Палулех, Галіна Таргонская. Дарэчы, са 100 выпускнікоў школы, што атрымалі прафесійную музычную адукацыю, звыш 30 працуюць на Жабінкаўшчыне.
Сённяшнія выкладчыкі музычнай школы пастараліся, каб паўвекавы юбілей запомніўся вучням і гасцям свята надоўга.
Адкрыў свята ў паўнюткай глядзельнай зале ГДК старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі. Ён павіншаваў выкладчыкаў, гасцей і юных музыкаў і танцораў з такой важнай падзеяй у жыцці школы. Дзмітрый Мікалаевіч выказаў словы ўдзячнасці выкладчыкам за прафесіяналізм, працу і самааддачу і заўважыў: “Мы павінны ра-зумець, што духоўнае і эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення не менш важная сфера. Бачым, наколькі таленавітыя юныя жабінкаўцы. Няхай не ўсе, хто атрымаў атэстат аб заканчэнні музычнай школы, стануць музыкамі. Затое яны тут навучыліся цярпенню і працавітасці, адчуваць і разумець музыку”. Кіраўнік раёна пажадаў вучням і настаўнікам творчасці, здароўя і натхнення, веры ў сябе.
Акрамя цёплых слоў віншавання, Дзмітрый Мікалаевіч выканаў прыемную місію: уручыў Ганаровыя граматы настаўнікам па класе цымбалаў і баяна Надзеі Жываевай і Наталлі Грэцкай.
Пад гучныя апладысменты гледачоў Дзмітрый Гарадзецкі разам з Анатолем Шалтанюком, старшынёй райсавета дэпутатаў, уручылі дырэктару школы мастацтваў Людміле Калбаска сертыфікат на набыццё раяля. Аб ім школа марыла даўно. І ў такі важкі юбілей гэтая мара нарэшце стала явай…
Дырэктар школы Людміла Калбаска сказала са сцэны, што для калектыву настаўнікаў школа значна больш, чым месца працы. Гэта калектыў творцаў, бясконца аддадзеных сваёй справе, прафесіі, дзецям. Музыка стала для іх часткай жыцця вучняў.
– Гісторыя школы маленькай кропляй уліваецца ў гісторыю горада, і сёння мы з аптымізмам глядзім у заўтрашні дзень, – падкрэсліла Людміла Васільеўна. – Я ўпэўнена: у школы цікавая і дастойная будучыня.
Шмат цёплых і шчырых слоў з нагоды юбілею гучала са святочнай сцэны. Паднімаліся да мікрафона і ўручалі заслужаныя ўзнагароды лепшым шаноўныя госці: старшыня Жабінкаўскага райсавета дэпутатаў, Анатоль Шалтанюк, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама Наталля Бернат, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна Калыбская.
Падзяліліся ўспамінамі ветэраны працы Таццяна Толак, Людміла Дошчык, выпускнік 1995 года дабрачынны цэркваў Жабінкаўскай акругі айцец Сергій Петрусевіч, дырэктар дзіцячай школы мастацтваў аграгарадка Ленінскі Аляксандр Таргонскі, старшыня бацькоўскага камітэта Людміла Ільянкова.
Віншаванні і ўручэнні ўзнагарод чаргаваліся з вакальнымі і танцавальнымі падарункамі ад выкладчыкаў і выхаванцаў школы. На сцэну выходзілі адзін за другім навучэнцы, выкладчыкі і выпускнікі школы мастацтваў.
Гэты канцэрт яшчэ раз падкрэсліў, якія зорачкі загараюцца на музычным небасхіле школы мастацтваў. Прыгожа і шчымліва гучалі інструменты ва ўмелых руках Надзеі Чэчалевай, удзельнікаў духавога ансамбля “Альтэра” (кіраўнікі Васіль Палулех і Аляксандр Трацюк), аркестра народных інструментаў (Наталля Грэцкая), ансамбляў акардэаністаў (Лідзія Санюк), скрыпачоў (Алена Аўсяец), дамрыстаў (Алена Кунда), гітарыстаў (Кацярына Татарынчык) і інш.
Звонка зліваліся галасы ўдзельнікаў хароў пад кіраўніцтвам Тамары Будзюк, Іллі Учаева; па-заліхвацку танцавалі выхаванцы Алены Калюшык, а танец “Птушкі”, які выканалі самыя маленькія выхаванцы групы ранняга эстэтычнага развіцця, атрымаў шквал апладысментаў.
Напрыканцы канцэрта на сцэну вынеслі вялізны торт у выглядзе раяля. Заключным акордам святочнай праграмы сталі дружныя апладысменты гледачоў, канфеці і рознакаляровыя шарыкі.
З юбілеем, школа мастацтваў! Новых перамог і таленавітых вучняў! І каб нота ЛЯ заўжды гучала па камертону!

Popularity: 1%

І спевы раздольныя, і танцы “з прысмакамі”

Новыя галасы 1Анатоль БЕНЗЯРУК.

Не першы год радуюць сваімі талентамі аматарскія калектывы цукровага завода. Пра іх цудоўную творчасць даўно ведаюць далёка за межамі Жабінкаўшчыны. Сакавік прынёс чарговыя конкурсы, а з імі і новыя перамогі.

18 сакавіка ладзіўся абласны адборачны этап конкурсу “Новыя імёны Беларусі – 2017”. Ён праводзіўся рэспубліканскім камітэтам галіновага прафсаюза АПК.
У названы дзень творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы з усёй Брэстчыны сабраліся ў Бярозе. Усяго было прадстаўлена больш за 40 нумароў, паўдзельнічалі каля 70 аматараў у намінацыях “Вакал”, “Харэаграфія”, інструментальны і арыгінальны жанры.
Гонар нашага раёна абаранялі цукравары: танцавальны калектыў “Прысмакі” (пад кіраўніцтвам Тамары Дзікой) і гурт “Раздолле”, які ўзначальвае Аляксандр Чарнушыч (дарэчы, ён і Галіна Міцковіч выступілі таксама з індывідуальным вакалам). Сваімі ўражаннямі дзеліцца старшыня раённага камітэта работнікаў аграпрамысловага комплексу Наталля Карпук:
– Уражанне можна перадаць адным словам – захапленне! Найперш ад высокага ўзроўню майстэрства, якое паказалі ўсе без выключэння ўдзельнікі. Тым больш важкай і прыемнай стала перамога жабінкаўцаў. Яны вярнуліся з конкурсу з заслужанымі ўзнагародамі – дыпломамі лаўрэатаў і памятнымі ганаровымі знакамі. “Раздолле” літаральна зачаравала залу і журы (яго ўзначальваў старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Юхімук) сапраўды раздольным казацкім спевам і народнай песенна-танцавальнай мініяцюрай “Таўкачы”. А “Прысмакі” вызначыліся экспрэсіўным танцам “Белая хусціначка”, выкананым з маладым запалам, пазітывам і гарэзлівасцю.
Праз два тыдні – ужо на сталічных падмостках – чакаўся працяг творчага спаборніцтва. Былі спадзяванні на поспех. І яны спраўдзіліся.
31 сакавіка шэсць калектываў Брэстчыны (па два ад Баранавічаў і Жабінкі, а таксама “індывідуалы” – баяніст з Янаўшчыны і саліст з Драгічынскага раёна) накіраваліся ў Мінск, дзе ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце ладзіўся фінальны галіновы этап “Новых імёнаў Беларусі”.
Поспех берасцейцаў, як адзначалі кіраўнік журы, старшыня рэспубліканскага камітэта работнікаў АПК Мікалай Лабушаў і кампазітар, народны артыст Беларусі Эдуард Ханок, быў сапраўды грандыёзным. Ва ўсіх (!) намінацыях яны сталі найлепшымі, за што ўганараваныя лаўрэацкімі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Напрыклад, у арыгінальным жанры ўсе тры прыступкі на “п’едэстале” – за берасцейцамі! У іх ліку, што прыемна ўдвая, і наша “Раздолле” з песняй “На гары стаяў казак”. У танцавальным спаборніцтве перамогу святкавалі “Прысмакі”.
Якія адчуванні перапаўнялі сэрцы жабінкаўцаў пасля абвяшчэння вынікаў? Гэтае пытанне зноў адрасавалі Наталлі Львоўне і пачулі ў адказ:
– Перш-наперш – захапленне, а яшчэ – гонар і радасць за родную зямлю, якая гэтак шчодра нараджае і падтрымлівае яркія самабытныя таленты.
Асобна спынімся на дзеяслове “падтрымлівае”. Абласны і раённы камітэты прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу выказваюць асаблівую ўдзячнасць генеральнаму дырэктару ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” Віктару Міронаву, а таксама прафкаму прадпрыемства за дапамогу таленавітым працаўнікам завода і садзейнічанне ў падрыхтоўцы іх да выступленняў на высокіх творчых падмостках. Толькі разам мы адкрыем новыя імёны Беларусі!

Popularity: 1%

Паказалі сябе на высокім узроўні

1

У канцы сакавіка ў Жабінцы адбылася важная для культурнага жыцця падзея – раённы агляд творчых справаздач калектываў са званнем “народны” і “ўзорны”, аматарскіх калектываў мастацкай творчасці і асобных выканаўцаў для далейшага іх удзелу ў абласных конкурсах і святах.

У першую чаргу важная і адказная задача стаяла перад калектывамі са званнем “народны” і “ўзорны” – пацвердзіць званне, прадэманстраваць камісіі свае праграмы, паказаць, што іх творчасць адпавядае сённяшнім запытам гледача. Словам, пацвердзілі свае званні ўзорны ансамбль народнага танца “Каруначкі”, народны вакальны ансамбль “Каларыт”, народны хор ветэранаў “Тонус” і народны хор “Скарбніца” гарадскога Дома культуры Жабінкаўскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы. Журы адзначыла высокі ўзровень іх майстэрства, а таксама цікавы і творчы падыход да выбару рэпертуару.
Па выніках агляду аматарскіх калектываў і асобных выканаўцаў наш раён будзе шырока прадстаўлены на абласным агля-
дзе-конкурсе дзіцячых фальклорных калектываў і свяце народнага мастацтва “Таночак”, які адбу-дзецца ў маі бягучага года. У размоўным жанры на свяце выступіць Манечка Яцэвіч з Хмелева. Дзяўчынка выклікала прыхільнасць як камісіі, так і гледачоў – яна выдатна выканала на мясцовым дыялекце казку “Курачка-чубатка”. Узорны фальклорны калектыў “Дараносіца” Хмелеўскага СДК ужо некалькі гадоў запар з’яўляецца нязменным удзельнікам “Таночка”. А сёлета Хмелеўскі сельскі Дом культуры на свята народнага мастацтва вылучыў таксама і майстра школы народнай творчасці Галіну Вашасцюк з выцінанкай.
Не пакінула абыякавым камісію дэфіле народных касцюмаў ад Залуззеўскага сельскага Дома народнай творчасці. Да слова, нашы мясцовыя народныя касцюмы таксама будуць прадстаўлены на “Таночку” ва ўсёй сваёй шматграннасці.
Сёлета ў кастрычніку Жабінкаўскі раён будзе прымаць удзел у абласным туры Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур “Суквецце культур”. Украінскую на ім прадставяць Людміла Іванюк і Святлана Яскіч (стравы гэтай народнай кухні, прыгатаваныя імі, уразілі сваёй разнастайнасцю і смакавымі якасцямі), а таксама Васіліса Цумік з вышыўкай. Рускую культуру прадэманструе ўзорны ансамбль народнага танца “Каруначкі”.
У ліпені на абласным конкурсе сувеніраў “Берасцейскі падарунак” ад нашага раёна са сваімі цудоўнымі работамі паўдзельнічаюць майстар-разьбяр па дрэве Павел Шадрын і кіраўнік студыі “Чароўная саломка” гарадскога Дома культуры Ірына Коваль.
Хочацца адзначыць за ўдзел у аглядзе і выказаць словы ўдзячнасці асобным выканаўцам, а таксама ўдзельнікам і кіраўнікам наступных калектываў: фальклорнаму калектыву “Багуслаўка” (Залуззеўскі СДНТ), Вользе Іванюк (Хмелеўскі СДК), Мяланні Муха, групе “Карамелькі” (клуб ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”), Надзеі Чэчалевай (Жабінкаўская ДШМ), паэту Дзмітрыю Масейчуку (аг. Хмелева), народнаму вакальнаму ансамблю “Каларыт”.
Жадаем творчым калектывам, асобным выканаўцам нашага раёна і надалей дастойна прадстаўляць Жабінкаўшчыну на абласных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях!
Ганна МАКАВЕЦКАЯ, загадчык аўтаклуба Жабінкаўскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы.
Фота Віктара Яцэвіча.

Popularity: 1%

“Чароўнае святло Раства”

IMG_3641

Алеся ДАБРАВЕСТ.
Фота Святланы КІСЛАЙ.
Пад такой назвай 17 студзеня ў Жабінкаўскай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся святочны канцэрт. На ім прысутнічалі бацькі, родныя і сябры навучэнцаў установы, а таксама жабінкаўцы – прыхільнікі юных талентаў.
Упрыгожаная ёлка і па-святочнаму прыбраная зала падказвала, што зараз тут адбудзецца чароўнае дзейства. Канцэртная праграма пачалася з песні, прысвечанай Раству Хрыстову, яе выканаў зводны хор 1-3 класаў. Пад час выступленняў навучэнцы школы мастацтваў дэманстравалі розныя свае таленты. Добрае валоданне музычнымі інструментамі паказалі ансамблі цымбалістаў “Вясёлы настрой”, скрыпачоў, гітарыстаў, домравы. Запамінальнымі сталі выступленні IMG_3564дуэтаў: кампазіцыю на піяніна выканалі Вераніка Анташок і Таццяна Беразоўская, музычныя творы прагучалі таксама ў выкананні гітарыстаў Ганны Шчэрбін і Аляксандра Дарашкова, акардэаністаў Вікторыі Кунцэвіч і Яўгена Якімаўца. Свае сольныя нумары падарылі прысутным Павел Чыжэвіч (гітара) і Павел Уласюк (акардэон).
Другі клас харэаграфіі прадэманстраваў танцавальныя таленты, а харэаграфічны ансамбль “М&Мs” запаліў залу вясёлым заліхвацкім танцам, прысвечаным матулі-зіме.
У праграме канцэрта былі і песні, усе яны прысвячаліся Раству. Іх выканалі група ранняга эстэтычнага развіцця “Яркая зорачка”, Кіра Рыкава, хоры 1-2 і 3-5 класаў і вакальны ансамбль школы мастацтваў.
На працягу ўсяго канцэрта за сваіх вучняў хваляваліся настаўнікі, падтрымлівалі іх і таксама выступалі. Прысутныя пачулі прыгожую кампазіцыю ў выкананні трыа педагогаў-акардэаністаў, а завяршыўся святочны канцэрт IMG_3513выступленнямі ўзорнага аркестра народных інструментаў (кіраўнік Наталля Грэцкая) і народнага аркестра народных інструментаў настаўнікаў Жабінкаўскай дзіцячай школы-мастацтваў (кіраўнік Святлана Зотава).
Павіншаваў прысутных з Раством Хрыстовым і святымі вечарамі дабрачынны цэркваў Жабінкаўскай акругі протаіерэй Сергій Петрусевіч. Ён зазначыў, што сярод жабінкаўцаў з кожным годам узрастае цікавасць да такіх мерапрыемстваў, якія набываюць усё больш духоўны сэнс.

Popularity: 1%

“Студзеньскія музычныя вечары” – у Жабінцы

DSC03784 DSC03809 DSC03832

Наталля ВАЛОШКА.
Фота Святланы КІСЛАЙ.
11 студзеня жыхары нашага райцэнтра далучыліся да высокага мастацтва, пабываўшы на канцэрце ў рамках XXIX Міжнароднага фестывалю класічнай музыкі “Студзеньскія музычныя вечары”. Першае выязное вячэрняе выступленне музыкантаў адбылося напярэдадні ў Кобрыне. І вось лаўрэаты міжнародных конкурсаў: баяністы з Украіны Уладзімір і Іван Гайдзічукі і ансамбль саксафаністаў з Нідэрландаў “SAX-A-LOT” ­– у нас у Жабінцы.
У глядацкай зале гарадскога Дома культуры сабралася вялікае мноства прыхільнікаў класічнай музыкі. Задало тон канцэрту выступленне майстра пескаграфіі Алены Чавусавай з Брэста, на фоне якога дэкламаваў уласныя вершы дырэктар прыватнага ўнітарнага машынабудаўнічага прадпрыемства “КОМПА” Міхаіл Белавусаў.
У першым аддзяленні на сцэне “запальвалі” выпускнікі Кіеўскай кансерваторыі браты Уладзімір і Іван Гайдзічукі. Дуэт баяністаў зачараваў сваім майстэрскім выкананнем твораў Вівальдзі, Баха, Моцарта, Штрауса. Баяны звычайна асацыіруюцца з народнай музыкай, а тут гучала класічная: 1-ая частка канцэрта “Вясна” і “Зіма” А. Вівальдзі, “Турэцкі марш” В.А. Моцарта, “Таката для аргана” І.С. Баха, “Марш Радзецкага” і полька “Трык-трак” бацькі і сына Штраусаў. Прысутныя ў зале то чулі ў гуках баянаў завыванне завірухі, то вясновыя капяжы і шчабятанне птушак, сумныя мелодыі чаргаваліся з больш вясёлымі. Ну і, канечне, як сказаў адзін з братоў Гайдзічукоў Уладзімір, які вёў па ўласнай ініцыятыве першую частку канцэрта, “ты не баяніст, калі не ўмееш выконваць “Паланез Агінскага”. Уладзімір і Іван цудоўна яго сыгралі, сарваўшы шквал апладысментаў захопленай публікі і крыкі “брава”.
У завяршэнне выступлення Уладзімір сказаў, што класічная музыка паляпшае эмацыянальнае здароўе, і падзякаваў жабінкаўцам за цёплы прыём.
У другой частцы рамантычны настрой прысутным у зале ствараў ансамбль саксафаністаў з Нідэрландаў “SAX-A-LOT”. Гэты аматарскі калектыў адносна малады: ён утварыўся ў 2004 годзе і выступае пад кіраўніцтвам дырыжора Герарда Герытса. Галандскія музыканты выканалі творы Э. Грыга, К. Джэнкінса, М. Равеля, Т. Дункана, Г.Ф. Гендэля. Саліравалі на саксафонах музыканты ансамбля Рольф Дэкер і Эльвіра Мін.
Калі заціхлі гукі апошняй музычнай кампазіцыі – марша Гендэля “Каранацыя каралевы”, на сцэну падняўся ўладар нашага “каралеўства” – старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Гарадзецкі. Ён адзначыў, што для Жабінкаўшчыны вялікі гонар прымаць музыкантаў міжнароднага ўзроўню, што ўпершыню адзін з канцэртаў “Студзеньскіх музычных вечароў” адбыўся ў нашым райцэнтры – горадзе-спадарожніку Брэста, брэндам якога яны з’яўляюцца. Дзмітрый Мікалаевіч выказаў удзячнасць музыкантам, што прыехалі ў Жабінку, арганізатарам Міжнароднага фестывалю класічнай музыкі “Студзеньскія музычныя вечары”: Брэсцкім абласному і гарадскому выканаўчым камітэтам, грамадскаму аб’яднанню “Брэсцкае абласное музычнае таварыства” і, канечне, дырэктару і мастацкаму кіраўніку фестывалю, заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь Ліліі Рыгораўне Батыравай.
“Ёсць адно ёмістае слова, якім можна выказаць мае ўражанні ад сённяшняга канцэрта. Гэта было ЧАРОЎНА!” – заключыў кіраўнік раёна.
Падзяліўся са мной сваімі ўражаннямі ад канцэртнага вечара і прыватны прадпрымальнік Валерый Саўчук. Ён адзначыў, што выступленне баяністаў, на яго погляд, было бездакорнае, разнапланавае, а ў выступленні саксафаністаў мужчыне не хапіла вясёлых кампазіцый, якія б крыху разбавілі сумна-рамантычныя.
Аксана Антонава, якая працуе ў ААТ “Жабінкаўскі”, чакала канцэрта з нецярпеннем і засталася ад яго ў захапленні. Яна вялікая прыхільніца класічнай музыкі, а дачка Ліза займаецца ў філіяле Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў па класе баяна і не магла прапусціць выступленне дуэта Уладзіміра і Івана Гайдзічукоў. “Саксафаністы падарылі нам кавалачак Еўропы, а баяністы – асалоду ад свайго выступлення (здавалася, яны падыгрывалі нават мімікай)”, – сказала Аксана.
Настаўніку па класе баяна Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Святлане Зотавай бліжэй было, безумоўна, выступленне братоў-баяністаў. Яна адзначыла для сябе цікавыя інтэрпрэтацыі вядомых твораў у іх рэпертуары, а таксама добры густ дырыжора саксафаністаў, які стварыў праграму з музычных кампазіцый, зразумелых нават непадрыхтаванаму слухачу.
Той студзеньскі музычны вечар атрымаўся па-сапраўднаму цёплым і чароўным і пакінуў прыемны ўспамін.

Popularity: 1%

Прыгожае шматгалоссе “Каларыту”

колорит

Дыпламант міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў народны вакальны ансамбль “Каларыт” адзначае 20-годдзе з часу атрымання звання “народны” . Юбілейны канцэрт калектыву адбудзецца 4 лістапада ў гарадскім Доме культуры у 18.30.
Утварэнню калектыву папярэднічаў мужчынскі вакальны ансамбль, які быў створаны на базе гарадскога Дома культуры ў 1981 годзе і сваёй творчасцю радаваў жыхароў Жабінкаўшчыны на працягу многіх гадоў. Яго мастацкім кіраўніком і ідэйным натхняльнікам быў Мікалай Зіноўеў. Калі з цягам часу па розных прычынах ансамбль сталі пакідаць некаторыя яго ўдзельнікі і ў ім засталося некалькі чалавек, Мікалай Васільевіч прыняў рашэнне запрасіць у яго склад іншых салістаў і стварыць новы калектыў. Прыгожае спалучэнне шматгалосся, своеасаблівае адзінства гучання пад час спеваў дало калектыву назву – “Каларыт”.
Першапачаткова гэта быў мужчынскі вакальны ансамбль, у яго ўвайшлі: Леанід Дашкевіч, Павел Карнееў, Валерый Няменьшы, Уладзімір Абрамчук, Васіль Ільюк і мастацкі кіраўнік Мікалай Зіноўеў. Першымі музычнымі творамі, якія пачаў выконваць “Каларыт”, сталі песні з рэпертуару братоў Генадзя і Аляксандра Завалокіных “Я – деревня, я – село”, ансамбля “Сябры” – “Полька беларуская”, а таксама “Криницы” (аўтары Андрэй Эшпай і Уладзімір Карпенка). За час існавання “Каларыту” ягонымі ўдзельнікамі былі многія яркія і самабытныя спевакі: Аляксандр Кавальчук, Сяргей Бышэвіч, Ігар Зотаў, іншыя.
У нейкі момант тагачасны мастацкі кіраўнік ансамбля Мікалай Зіноўеў зразумеў, што для паўнаты гучання твораў патрэбны і жаночыя галасы. У свой час у скла-дзе “Каларыту” выступалі Наталля Дырман, Алена Козел, Галіна Міцковіч. Цяпер яны спяваюць у іншых калектывах. Так, Наталля – мастацкі кіраўнік народнага тэатра гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі” Хмелеўскага СДК, Алена – удзельніца міні-тэатра песні і гумару “Спявай, душа” Крыўлянскага СДК, Галіна – кіраўнік дзіцячай вакальнай студыі “Зорны дождж” клуба цукровага завода. З 2009 года ў “Каларыце” спявае Ірына Рынчук і з 2012-га – Аксана Пракошына. Цяперашнюю мужчынскую палову ансамбля складаюць Аляксандр Шчасюк, Андрэй Войнаш і яго мастацкі кіраўнік Валерый Няменьшы.
Год 1996 стаў знакавым для калектыву: ён атрымаў званне народнага. З таго часу “Каларыт” радуе нас сваімі выступленнямі на гарадскіх святах і мерапрыемствах. Яго добра ведаюць далёка за межамі раёна. Ансамбль – удзельнік рэспубліканскіх і абласных фестываляў-кірмашоў працаўнікоў вёскі “Дажынкі”, ІІ Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва “Беларусь – мая песня”, дае канцэрты ў санаторыях “Буг” і “Надзея”, на прадпрыемствах Брэстчыны. Выступаў таксама на сцэне Палаца культуры ў сталіцы, на днях культуры Брэсцкай вобласці, што ладзіліся ў Маскве. Калектыў неаднаразова запрашалі на калядныя святы і свята бульбы ў суседнюю Польшчу. У творчай скарбонцы “Калырыту” шмат грамат і дыпломаў за удзел у міжнародных і рэспубліканскіх фестывалях, за вялікую работу ў адраджэнні і развіцці нацыянальнага мастацтва, актыўную канцэртную дзейнасць.
Сваіх слухачоў ансамбль зачароўвае непаўторным чатырох- і пяцігалоссем – у кожнага саліста свая партыя. Калектыў заўсёды выступае ў прыгожых сцэнічных касцюмах (зараз ужо заказаны і шыюцца новыя). За ўвагу да сябе, разуменне і ўсебаковую падтрымку спевакі выказваюць словы ўдзячнасці старшыні райвыканкама Дзмітрыю Мікалаевічу Гарадзецкаму, яго намесніку Але Сцяпанаўне Ануфрыюк, начальніку фінансавага аддзела райвыканкама Святлане Мікалаеўне Плавух, начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама Веры Уладзіміраўне Бортнік, яе намесніку – загадчыку сектара культуры аддзела Наталлі Іванаўне Бернат, дырэктару арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела Ірыне Паўлаўне Дулевіч, дырэктару гарадскога Дома культуры Уладзіміру Уладзіміравічу Пляшко.
Як расказаў цяперашні мастацкі кіраўнік ансамбля Валерый Няменьшы, у юбілейным канцэрце прагучаць добра вядомыя слухачам творы “Дарья”, “Каліна-ягада”, “Галина”, “Праздники”, “Земляки”. Аўтар апошняй берасцеец Васіль Кандрасюк. Пачуюць жабінкаўцы і новыя песні: “Зажигаем”, “Это Беларусь”, “Дзе б я не ехала”, “За далью даль”, “Холостяк”, “Центр Евро-пы”, іншыя. Апошнюю выканаюць разам з дзіцячай вакальнай студыяй “Золак”. Будуць і сюрпрызы. А каб іх убачыць, Валерый Пятровіч запрашае ўсіх на канцэрт. Прыходзьце, ад прыгожага шматгалосся “Каларыту” будзем атрымліваць асалоду разам.
Алёна НІКАНЧУК.

Popularity: 1%

“Тут сэрцу кожнаму цёпла”

Так называлася раённае свята, прысвечанае 40-годдзю ўтварэння цэнтра-лізаванай бі-бліятэчнай сістэмы на Жабінкаўшчыне.

IMG_9573 Кожны, як толькі заходзіў у залу, дзе павінна адбыцца мерапрыемства, адчуваў святочнасць, узнёсласць, бачыў столькі знаёмых твараў, ветлівых і зычлівых усмешак. За сорак гадоў кожнаму з нас не аднойчы даводзілася заходзіць ці то ў бібліятэку, дзе сабрана бясцэннае багацце – кнігі, дзякуючы якім пачынаецца шлях да ведаў і духоўны рост чалавека. Колькі тут ветэранаў бібліятэчнай сістэмы! За гэты час змянілася не адно пакаленне супрацоўнікаў.
Кніжная выстава “Ціхі шолах старонак адбываецца ўсё жыццё”, раздзелы якой “Бібліятэкары на экране і ў літаратуры”, “Мы з вамі ўжо столькі многа гадоў”, “Старонкі гісторыі – старонкі жыцця”, “Бібліятэкі: учора і сёння”, іншыя расказвалі аб працы супрацоўнікаў у розныя гады, пра іх выдавецкую прадукцыю і кнігі незвычайнай формы, велічыні, самыя зачытаныя, самыя мяккія і г. д. Тут адчувалася вялікая праца сённяшніх бібліятэкараў і іх памочнікаў.
Аднак хопіць пра першыя ўражанні. Аркестр настаўнікаў дзіцячай школы мастацтваў распачаў юбілейнае мерапрыемства музычнай п’есай “Каламбур”. Вядучыя сур’ёзна ўзгадалі першыя крокі цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы, куды ўваходзілі 30 бібліятэк. Затым голас_DSC1246 за кадрам у жартаўлівай форме прэзентуе візітоўку ЦБС на фоне слайдаў, якія чаргуюцца. Мы даведваемся, што працуюць і працавалі тут у асноўным жанчыны, прафесіяналы, у большасці з іх сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыі. У розныя гады кіравалі ЦБС Таццяна Япішка, Галіна Шалягейка, Ірына Ганчар, цяпер “рулюе” Хрысціна Галавейка. Такіх сур’ёзна-жартаўлівых блокаў на працягу ўсёй юбілейнай праграмы, а доўжылася яна больш за дзве гадзіны, было некалькі. Прысутныя папоўнілі свае веды карыснай інфармацыяй з бібліятэчнага жыцця, з успамінаў гасцей і ветэранаў працы ў гэтай галіне. Парад цёплых і шчырых віншаванняў распачала намеснік старшыні райвыканкама Ала Ануфрыюк. Ала Сцяпанаўна зазначыла: “Мне вельмі прыемна бачыць не толькі людзей, якія прыйшлі на свята адпачыць, але і ветэранаў, каб сустрэцца з калегамі, пачуць пра работу сваіх пераемнікаў. Юбілей у 40 гадоў для калектыву – гэта зусім малады ўзрост, наперадзе супрацоўнікаў сістэмы чакае многа новага і невядомага, аднак вам ёсць чым ганарыцца, што захоўваць і прымнажаць. Мне сёння прыемна сказаць, што бібліятэчная сістэма ўносіць важкі ўклад у выхаванне юнага пакалення Жабінкаўшчыны, у далучэнне іх да кнігі, да чытання яе на друкаваным носьбіце, падзякаваць вам за дастойны ўклад пры правядзенні раённых мерапрыемстваў і за тое, што далучаеце ў сваю прафесію моладзь. Нягле-дзячы на невялікія заробкі, супрацоўніцы застаюцца працаваць у аднойчы выбранай _DSC1283прафесіі надоўга, часам на ўсё жыццё, таму што тут далучаюць людзей да ведаў, вучаць іх думаць, марыць, установа робіцца цэнтрам зносін і інфармацыі”.
Ала Сцяпанаўна ўручыла дырэктару ЦБС Ірыне Пятроўне Ганчар Ганаровую грамату райвыканкама за добрасумленную, плённую працу, прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы і ў сувязі з юбілеем. Ірына акурат пяць гадоў узначальвала цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму. Пісьмо падзякі ад райвыканкама атрымала бібліятэкар першай катэгорыі аддзела камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду райбібліятэкі Галіна Мікалаеўна Міхальчук, менавіта ў 1976 годзе яна пачынала працаваць у бібліятэчнай сістэме.
Эстафета віншаванняў і ўзнагароджванняў пераходзіць да начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама Веры Бортнік, якая зазначыла, што многія пакаленні ўпісалі ў гісторыю ЦБС слаўныя старонкі, падзякавала за працу, якая вельмі неабходная, а сілы, здароўе, уменне аддаюць ёй вельмі творчыя і таленавітыя людзі, назвала іх энтузіястамі сваёй справы, нялёгкай, але вельмі патрэбнай. Каб з ёю спраўляцца, неабходны багатыя веды і немалыя высілкі, пажадала ўсім здароўя і каб у жыцці ўсё склалася. Вера Уладзіміраўна ўручыла ўзнагароды аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама Галіне Міхайлаўне Шалягейка, бібліятэкару 1-ай катэгорыі аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ, Вользе Дзмітрыеўне Гурыш, бібліятэкару 2-ой катэгорыі раённай дзіцячай _DSC1270біблятэкі, Ірыне Міхайлаўне Самасюк, бібліятэкару Сцяпанкаўскай сельскай бібліятэкі, калектыву Цукразаводскай гарадской бібліятэкі, Галіне Генрыхаўне Дулевіч, загадчыцы аддзела бібліятэчнага маркетынгу.
Слова ў адказ сказала Ірына Пятроўна Ганчар: “Мне пашанцавала, што ёсць такі калектыў. Я без вас нічога не значыла б як кіраўнік і не стаяла б перад вамі з узнагародай. Паверце, жаночыя плечы не такія ўжо і кволыя, у нас сапраўдная каманда фанатаў, якія часам ахвяруюць выхаднымі, сям’ёй, здароўем. Дзякуй вам, дарагія, за руплівую працу”.
Пад час урачыстасці я пачула такія словы з польскага часопіса: “Бібліятэкар, каб справіцца са сваёй працай, павінен мець эрудыцыю Аспазіі, прыгажосць Афрадыты Кнідскай, вынослівасць Геракла, бескарыслівасць святой Клары і быць фінансавым геніем як Генры Форд”. І пачаліся ўспаміны, віншаванні, паднясенне падарункаў. Словы калегам гаварылі госці з Брэста Тамара Паўлаўна Данілюк, дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, Таццяна Міхайлаўна Шчарбук, спецыяліст упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, і Людміла Канстанцінаўна Кароль, загадчык аддзела бібліятэказнаўства абласной бібліятэкі. Кожная з іх успомніла першыя працоўныя дні ў бібліятэчнай сістэме і шчыра павіншавала калег з юбілеем, адзначыўшы, што маленькі заробак кампенсуецца чалавечымі зносінамі; у бібліятэку ішлі і будуць ісці, нягледзячы на электронныя носьбіты інфармацыі. Жабінкаўскія бібліятэкары трымаюць высокую планку ў абласной бібліятэчнай сістэме пры правядзенні розных мерапрыемстваў, сустрэч з пісьменнікамі і чытачамі, вылучаюцца разнастайнасцю выкарыстання форм і метадаў у сваёй рабоце.
Бібліятэка – гэта найперш кнігі і чытачы. Вялікую дапамогу ў таемнай размове паміж імі аказваюць бібліятэкары. Таму так многа былых і сённяшніх супрацоўнікаў сістэмы, чытачоў прыйшлі павіншаваць віноўнікаў урачыстасці з юбілеем. Удзячныя словы сказалі Алег Іванавіч Храмцоў, Таццяна Антонаўна Япішка, в. а. дырэктара Жабінкаўскай ЦБС Хрысціна Мікалаеўна Галавейка, библиотекадабрачынны цэркваў Жабінкаўскай акругі, настаяцель Свята-Пакроўскага храма Сергій Петрусевіч, пісьменнік і журналіст Анатоль Расціслававіч Бензярук, галоўны ўрач райбальніцы Анатоль Іванавіч Лаўрукевіч, дырэктар РТЦСАН Раіса Макараўна Мышкавец, удзельніцы клуба “Суразмоўнік” Ангеліна Дзмітрыеўна Чарнейка і Вера Пятроўна Мандрэнка, афганец Аляксандр Яўстратаў спевакі і музыкі Жабінкаўшчыны. Паверце, усе яны гаварылі шчыра пра работу бібліятэкараў, пра цеснае з імі супрацоўніцтва і цікавыя формы зносін з чытачамі. Слайды, што паказваліся на экране, расказвалі пра асноўныя моманты з жыцця ЦБС з першых дзён яе працы і да сённяшняга. Успаміналіся душэўныя і шчымлівыя сустрэчы з імі, іх чуласць, начытанасць і прафесіяналізм. Свята доўжылася больш за дзве гадзіны, але не стаміла, таму што акрамя слайдаў гучала нямала падрыхтаваных самімі бібліятэкарамі-юбіляркамі жартоўных “тэлевізійных праграм”. Гэта і бібліянавіны, і бібліянадвор’е, і “Экспрэс-чытанне пяць рублёў”. Радавалі сваім музычным талентам спевакі і музыканты.
Былі, вядома, і падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі, гасцей з Берасця, раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, райбальніцы, райкама прафсаюза работнікаў культуры, іншых.
Віноўнікі ўрачыстасці таксама выказваюць падзяку дырэктару дзіцячай школы мастацтваў Людміле Каўбаска і аркестру настаўнікаў, Аляксандры Белай і старшыні_DSC1336 галіновага прафсаюза Наталлі Грэцкай.
Ад сябе дадам, што жабінкаўскія бібліятэкі збіраюць і перадаюць веды ў прасторы і часе, захоўваюць непарыўную повязь культуры ад старажытнасці да нашых дзён, забяспечваюць пераемнасць ідэй, назапашваюць гістарычны вопыт. Іх місія – захоўваць і развіваць духоўнасць грамадства.
Людміла КАСКО.
Фота Святланы КІСЛАЙ.

Popularity: 1%

Мулявінскія песні выконвалі разам

1 (2) 2 (2) 3 (2)

30 верасня ў Жабінку завіталі легендарныя “Песняры”. Сёлета ўсе выступленні ансамбля прысвечаны 75-годдзю Уладзіміра Мулявіна. З гэтай нагоды канцэртная праграма, якую прадставіў калектыў жабінкаўцам, была насычана знакамітымі хітамі, у якіх Майстар пакінуў свой творчы след.

Разам з артыстамі слухачы падпявалі “Завушніцы”, “Калядачкі”, “Добры вечар, дзяўчыначка”, “Вологду”, вядомую з кінафільма “Девчата” песню “Старый клён”, а таксама сапраўдны хіт на ўсе часы “За полчаса до весны”.
З новых твораў прагучалі “Песня і казка” і “Обниму тебя”. Аўтар музыкі і выканаўца першай кампазіцыі – сола-гітарыст ансамбля Алег Жалезнякоў, які ўжо 13 гадоў у “Песнярах”. Другая нядаўна ўпрыгожыла рэпертуар калектыву і ўвайшла ў апошні альбом “Хмель молодой”.
Канцэрт беларускага дзяржаўнага ансамбля не мог адбыцца без вядомай “Беловежской пущи”. Яе падараваў слухачам саліст Артур Міхайлаў. Упершыню ў складзе калектыву ён выйшаў на сцэну ў верасні 2014 года. “Песняры” звярнулі ўвагу на хлопца пад час яго выступлення на Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў Маладзечне ў чэрвені таго ж года, дзе Артур заваяваў другую прэмію. Ён спяваў “А дзе была вуціца?”, якая ўваходзіць у рэпертуар калектыву.
Сваім талентам і артыстычнымі здольнасцямі здзівіў жабінкаўцаў мультыінструменталіст ансамбля Аляксандр Жых. На чым толькі ён не іграў: саксафон, флейта, дудкі, жалейка, баян, валынка! Клавішнік і дырэктар-мастацкі кіраўнік ансамбля Раман Козыраў назваў яго “лёгкімі” калектыву. Жартоўную песню “Уздоўж па вуліцы ходзіць Ваня” Аляксандр ператварыў у сапраўдную тэатральную пастаноўку, дзе выканаў ролю галоўнага героя музычнага твора.
Пад час канцэрта артысты вялі размову з публікай. Яны жартоўна называлі яе сваім суправаджальным хорам і запрашалі спяваць разам. Для некаторых жыхароў Жабінкі настаў сапраўдны зорны час, калі яны па запрашэнні ўдзельнікаў ансамбля падняліся на сцэну і разам з імі праспявалі “Купалінку”.
Пабеглі дрыжыкі па целе, калі загучаў Паланэз Агінскага ў акапэльным выкананні. У песні зліліся галасы ўсіх прадстаўнікоў калектыву – да вакалістаў далучыліся бас-гітарыст Сяргей Баёк і ўдарнік Юрый Туравец.
Пры першых гуках сапраўднай візітнай карткі ансамбля ­– “Касіў Ясь канюшыну” – залу напоўнілі бурныя апладысменты, песню адразу падхапілі слухачы. На развітанне прагучаў усім вядомы твор “Бывайце здаровы”. Сталічныя артысты паабяцалі, што абавязкова завітаюць у Жабінку яшчэ і тыя музычныя кампазіцыі, якія не выканалі ў гэты вечар, праспяваюць у наступны раз.
Пасля канцэрта дырэктар-мастацкі кіраўнік ансамбля Раман Козыраў расказаў, чым жыве калектыў зараз і чым плануе радаваць сваіх прыхільнікаў.
– Якія значныя падзеі адбыліся сёлета ў творчым жыцці “Песняроў”?
– Вялікі двухгадзінны канцэрт мы падарылі жыхарам і гасцям беларускай сталіцы ў рамках святкавання Дня горада Мінска. Ён прайшоў на адкрытым паветры ля Ратушы, дзе сабралася мноства людзей. Сустрэча атрымалася цёплай і запамінальнай.
У нас было яркае выступленне на Славянскім базары. На закрыцці фестывалю з хваляваннем прадставілі новую песню “Разам плыць”. У такой кампаніі, сярод якой выступіў калектыў, гэта было вельмі аўтарытэтна і ганарова для нас. Гледачы добра сустрэлі прэм’еру твора, які папоўніў рэпертуар.
Нашым сольным выступленнем завяршыўся Дзень беларускага пісьменства ў Рагачове. Зараз шмат студыйных работ, бо рыхтуемся выпусціць у наступным го-
дзе новы альбом. Яго рабочая назва “Назад в будущее”. Традыцыі “Песняроў” у ім паўстануць у сучасным гучанні.
Летась выйшлі ў свет нашы два альбомы: беларускамоўны “Пры-свячэнне Майстру…”, які ствараўся да 75-годдзя Уладзіміра Мулявіна, і рускамоўны “Хмель молодой”, куды ўвайшлі новыя песні. З 2003 года мы выпусцілі шэсць альбомаў, плануем сёмы.
– Ці адрозніваюцца для вас выступленні ў маленькіх гарадах ад вялікіх сцэн?
– Вельмі прыемна выступаць у невялікіх гарадах, таму што публіка тут больш душэўная і эмацыянальная. Энергію слухачоў адчуваем, калі спяваем і на вялікіх пляцоўках. Цёпла нас прынялі 29 верасня ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры, на сцэне якога сваім канцэртам мы павіншавалі настаўнікаў з прафесійным святам. Адказна падыходзім да кожнага выступлення. Вы бачылі, што сёння калектыў прыехаў са сваёй апаратурай, жывым гукам, спадзяюся, жабінкаўцы гэта ацанілі.
– У межах якога гастрольнага тура вы наведалі наш райцэнтр?
– Штогод у нас шчыльны гастрольны графік: даем прыкладна 80-100 канцэртаў. Зараз ездзім па гарадах Беларусі, каб зноў нагадаць пра вялікага Майстра. Сёлета наш гастрольны тур прысвечаны 75-годдзю Мулявіна, таму ў праграму ўвайшлі яго лепшыя песні, у якіх ён выступіў як кампазітар і аранжыроўшчык. Спадзяюся, у наступным годзе ўжо будзем прэзентаваць свой новы альбом.
– Дзе плануеце выступіць у бліжэйшы час?
– Нам паступіла прапанова з Францыі, дзе будзе адзначацца 40-годдзе першага выступлення ансамб-ля “Песняры”. У рамках гэтага святкавання Беларускае пасольства ў Францыі запрасіла калектыў на гастролі. Паездка плануецца, вядуцца перамовы.
– Уражвае ваша акапэльнае выкананне Паланэза Агінскага. Што яшчэ спяваеце ў такой манеры?
– Ёсць такая знакамітая песня “Почему ж ты мне не встретилась?” – музыка Мікіты Багаслоўскага, словы Мікалая Дарызо. Мы выконвалі яе ў праграме “Достояние республики” на расійскім тэлебачанні, куды ансамбль быў спецыяльна запрошаны. Таксама спяваем пад фартэпіяна “Цёмная ночка Купальская”. Рыхтуем новую акапэльную песню. Нам прынёс яе беларускі кампазітар Дзмітрый Даўгалёў, які напісаў музыку да знакамітых твораў “Гаю мой, не кліч”, “Палачаначка-князёўна” і многіх іншых. Гэтая песня будзе называцца “Летуценніца”, рыхтуем яе ў камерным гучанні для новага альбома.
– Якім чынам з’яўляюцца беларускія песні ў рэпертуары? Шукаеце іх у глыбінках?
– У нашай практыцы ёсць такія выпадкі – напрыклад, песню “Благаславі, маці”, якую выконвалі сёлета ў фінале праграмы “Песня года” на АНТ, мы знайшлі на пласцінцы “Беларускі фальклор” і зрабілі сваю апрацоўку. У рэпертуары “Песняроў” шмат аўтарскіх работ, хлопцы пішуць самі. Стараемся даць магчымасць развівацца кожнаму ўдзельніку ансамбля – гэта вельмі важна, каб чалавек рэалізоўваўся ў рамках калектыву і супрацоўніцтва дало плён. Усе прапановы, якія паступаюць нам у выглядзе аўтарскіх твораў, самабытных народных песень ад слухачоў, прыхільнікаў, мы з задавальненнем разглядаем. Звязацца з намі можна праз афіцыйны сайт pesnyary.by. Калі дасланае вамі папоўніць рэпертуар ансамбля, мы будзем вельмі радыя. Зрабіць гэта могуць і жыхары Жабінкаўшчыны.
Дар’я НІКАНЧУК, студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ.
На здымках: бас-гітарыст Сяргей Баёк і саліст Артур МІХАЙЛАЎ; мультыінструменталіст Аляксандр ЖЫХ.
Фота аўтара.

Popularity: 1%

Дораць нам свой талент і майстэрства

2

У мінулую пятніцу, 7 кастрычніка, работнікі культуры раёна адзначылі сваё прафесійнае свята. Мерапрыемства адбылося ў танцавальнай зале гарадскога Дома культуры.
Гэта свята тых, хто працуе ва ўстановах культуры, музеях і бібліятэках, дзіцячых школах мастацтваў, кіруе народнымі творчымі калектывамі, аматарскімі аб’яднаннямі, мастацкай самадзейнасцю. Гэтыя людзі дораць нам радасць і добры настрой. Сваёй руплівай працай, невычэрпным натхненнем і верным служэннем мастацтву напаўняюць незабыўнымі ўражаннямі наша жыццё. Яны спяваюць, танцуюць, складаюць вершы і песні, ставяць тэатральныя пастаноўкі, арганізуюць мерапрыемствы, шчодра аддаюць свой талент і майстэрства людзям.
Вядучая мерапрыемства Алеся Жукава адзначыла, што раённае кіраўніцтва заўсёды з увагай адносіцца да ўсяго, чым жывуць работнікі культуры Жабінкаўшчыны, падтрымлівае ўсе іх ініцыятывы. Таму першым да мікрафона быў запрошаны старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі. Дзмітрый Мікалаевіч выказаў віноўнікам урачыстасці словы ўдзячнасці за тое, што праз іх працу раён мае пэўныя дасягненні ў сферы культуры. Многія творчыя калектывы Жабінкаўшчыны вядомыя сёння далёка за межамі раёна. Да нас прыязджаюць, каб паўдзельнічаць у свяце “Хмелеўская Сёмуха”. Нядаўна ў Малых Сяхновічах завяршыў сваю працу абласны пленэр разьбяроў манументальнай скульптуры, вынікам якога сталі пакінутыя майстрамі драўляныя фігуры, што будуць нагадваць аб гэтай падзеі.3
Старшыня райвыканкама падкрэсліў, што работнікі культуры ўмела развіваюць творчыя здольнасці нашых дзяцей і гэтая сумесная дзейнасць таксама плённая. Дзмітрый Мікалаевіч пажадаў прысутным творчага натхнення і новых прафесійных дасягненняў і ўручыў узнагароды: Грамату раённага выканаўчага камітэта – кіраўніку народнага хору “Тонус” ГДК Людміле Дошчык, Пісьмо падзякі райвыканкама – дырэктару Ленінскай дзіцячай школы мастацтваў Аляксандру Таргонскаму.
Са словамі віншаванняў да прысутных звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама Вера Бортнік. Вера Уладзіміраўна адзначыла, што дзейнасць людзей культуры ўнікальная. Яна пакідае след у душы кожнага чалавека, пранізвае яго думкі і словы, уплывае на ўчынкі, тым самым адыгрывае вялікую выхаваўчую ролю ў жыцці грамадства. Вера Уладзіміраўна прадоўжыла ўручэнне заслужаных узнагарод.
Пісьмо падзякі ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама атрымала настаўнік па класе фартэпіяна Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Ірына Шчарбакова. Да слова, граматай упраўлення культуры аблвыканкама на ўрачыстасці да прафесійнага свята, якая адбылася ў абласным цэнтры 6 кастрычніка, была ўзнагароджана дырэктар Хмелеўскага СДК Таццяна Грыцук.
Граматы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама атрымалі бібліятэкар Крыўлянскай сельскай бібліятэкі Алена Балюк, настаўнік па класе акардэона Ленінскай дзіцячай школы мастацтваў Тамара Васілюк, метадыст арганізацыйна-метадычнага цэнтра Таццяна Дубоўская, настаўнік па класе домры 4Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Алена Кунда, мастацкі кіраўнік Ракітніцкага СДК Алена Прыхожка, іншыя.
А яшчэ Вера Уладзіміраўна зачытала падзяку мастацкаму кіраўніку народнага тэатра гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі” Хмелеўскга СДК Наталлі Дырман ад галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі Брэсцкага аблвыканкама за высокі прафесіяналізм у падрыхтоўцы канцэртных нумароў і асабісты ўклад у арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі – 2016”.
Слова ў той дзень трымала і старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры Наталля Грэцкая, якая ўручыла бухгалтару цэнтралізаванай бухгалтэрыі Ірыне Сыч сумесную грамату галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, 758культуры і спраў моладзі Брэсцкага аблвыканкама і абласнога камітэта прафсаюза работнікаў культуры.
Музычныя нумары дарылі сваім калегам ансамбль народных інструментаў “Тоніка” і танцавальны калектыў Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама Валерый Няменьшы, Аксана Пракошына, Алег Канашкоў і Наталля Сяргеева. Свой уласны верш “Вдохновение” прачытаў Вячаслаў Фядотаў.
Знаходзячыся ў зале, яшчэ раз упэўнілася, што работнікі культуры Жабінкаўшчыны – сапраўдныя майстры, якія дораць хвіліны радасці і добрага настрою іншым, таму з імі ніколі не бывае сумна.
Алёна НІКАНЧУК.
Фота аўтара.

Popularity: 1%

Названы лепшыя музейныя праекты

936c18dc5fa7 (1)

На перамогу ў конкурсе прафесійнага майстэрства прэтэндавалі 109 музеяў Беларусі. Усе яны прадставілі свае экспазіцыі на ІІІ Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі», які прайшоў у Магілёве з 30 верасня па 2 кастрычніка. Журы, якое ўзначаліла генеральны дырэктар Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (Расія) Зельфіра Трагулава, вызначыла ўладальнікаў дыпломаў трох ступеней у пяці намінацыях.
У намінацыі «За лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму» вышэйшых узнагарод удастоены Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В.Масленікава і Мінскі абласны краязнаўчы музей.
Дыпломам першай ступені «За лепшы музейны праект» адзначаны Нацыянальны мастацкі музей Беларусі за выставу «Іканапіс Беларусі XVIII-XXI стагоддзяў. З калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь» і Дзяржаўны музей ваеннай гісторыі Беларусі за выставу «Мы перамаглі».
Лепшыя культурна-адукацыйныя праграмы, на думку прафесійнага журы, прапануюць Нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік «Нясвіж» – праграма «Музей – дзецям» і Гомельскі палацава-паркавы ансамбль – праграма «Вялікі музей для цікаўных сяброў». Ім уручаны дыпломы першай ступені.
Лепшымі музейнымі выданнямі названы альбом «Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» гэтага музея і каталог калекцыі «Марк Шагал. Эстампы: 1922-1985» музея Марка Шагала ў Віцебску.
БелТА.

Popularity: 1%

И джентльмены тут, и леди…

11511046_5

На прошедшей неделе в Брестском академическом театре драмы состоялся традиционный XIV «Берестейский бал» в честь Дня города над Бугом «Берестье-2016».
В нём приняли участие национальный академический народный оркестр Республики Беларусь имени Иосифа Жиновича (художественный руководитель и главный дирижер – народный артист Беларуси, лауреат Государственной премии и премии «За духовное возрождение», профессор Михаил Козинец), ведущий солист Московского театра Новая опера, заслуженный артист Украины, лауреат международных конкурсов Сергей Шеремет, солист Белорусской государственной филармонии лауреат международных конкурсов Игорь Задорожный, солисты и лауреаты международных конкурсов Таисия Засим, Нина Золотницкая, Владислав Зозулько, Алена Воронцова.
Программа «Берестейского бала» состояла из 2-х частей: первая включала в себя концерт в двух отделениях, а вторая – непосредственно сам бал. Пары вальсировали в сопровождении городского оркестра духовой и эстрадной музыки под руководством Валерия Коваля.
На балу присутствовали и жабинковцы: представители районной администрации, работники культуры и агропромышленного комплекса. Выступления артистов никого не оставили равнодушными: высокий профессионализм удивлял и завораживал.
Тем же, кто в следующем году планирует посетить «Берестейский бал» и присоединиться к вальсирующим парам, нужно готовить заранее цилиндры, смокинги и вечерние платья.
Алеся БЛАГОВЕСТ.

Popularity: 1%

“Усім у жыцці я абавязаны Музыцы”

 

Нагодай для сус049трэчы з педагогам дадатковай адукацыі Жабінкаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната Эдуардам Пішчыкам стала перамога ўстановы ў ХІ Рэспубліканскім фестывалі мастацкай творчасці “Вясёлкавы карагод”. За актыўны ўдзел у ім Эдуард Мікалаевіч узнагароджаны дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Калісьці ён сам вучыўся ў Жабінкаўскай школе-інтэрнаце для слабавідушчых дзяцей (тады так называлася ўстанова), з удзячнасцю ўспамінае былых настаўнікаў і выхавальнікаў, а цяпер вядзе заняткі па вакале ў эстраднай студыі “Вясёлка”. Тройчы на тыдзень Эдуард Мікалаевіч прыязджае з абласнога цэнтра ў Жабінку, дзе яго з нецярпеннем чакаюць выхаванцы. Сярод іх ёсць сапраўдныя зорачкі, таленты якіх неаднойчы захаплялі гледачоў, а таксама журы розных конкурсаў і фестываляў, што пацвердзіла перамога ў сёлетнім “Вясёлкавым карагодзе”.
Родам Эдуард Пішчык з вёскі Сушытніца, што на Маларытчыне, рос у вялікай дружнай сям’і. Яшчэ ў дзяцінстве сам навучыўся іграць на баяне і гітары, добра спяваў. Пасля заканчэння Жабінкаўскай школы-інтэрната паступіў у Мінскае вучылішча мастацтваў – цяпер каледж, на аддзяленне народнай творчасці. Ці варта гаварыць, як нялёгка было вучыцца хлопцу, які меў інваліднасць па зроку. У адрозненне ад многіх іншых студэнтаў, Эдуард не мог чытаць ноты з ліста, да таго ж за плячыма ў яго не было музычнай школы. Але гэта не перашкодзіла яму скончыць установу з адзнакай. Пасля вучылішча Эдуард вярнуўся ў родныя мясціны, два гады працаваў хормайстрам у Хаціслаўскім СДК Маларыцкага раёна. Вырашыў вучыцца далей – завочна паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры, які паспяхова скончыў у 2004 годзе і атрымаў спецыяльнасць кіраўніка народнага хору і выкладчыка спецыяльных дысцыплін. Крыху пазней Эдуард асвоіў яшчэ і камп’ютарныя курсы пры Брэсцкім гарадскім цэнтры занятасці, дзе вучылі набіраць сляпым метадам.
Дзе б ні працаваў Эдуард Мікалаевіч, яго работа заўсёды была звязана з музыкай. З’яўляючыся сябрам ГА “БелТІЗ” (Беларускае таварыства інвалідаў зроку), ён цесна супрацоўнічаў як з Брэсцкай абласной, так і гарадской арганізацыямі аб’яднання, дапамагаў праводзіць мерапрыемствы, быў кіраўніком творчага калектыву “Берасцейская жывіца”, куды ўваходзілі прадстаўнікі таварыства інвалідаў па зроку Брэста. Некаторы час працаваў культарганізатарам у аздараўленчым цэнтры Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі.
З 2011 года Эдуард Пішчык у ліку педагогаў Жабінкаўскай школы-інтэрната, рупіцца тут на палову стаўкі. На сённяшні дзень гэта яго асноўнае месца працы. Эстрадную студыю “Вясёлка” наведваюць 15 выхаванцаў школы-інтэрната. Упэўнена, жыхары Жабінкі добра ведаюць некаторых яе прадстаўнікоў, бо яны выступаюць на гарадскіх святах і мерапрыемствах. Сафія Марцішка, Вераніка Анташок, Юлія Туз, Настасся Радчук, Павел Галавач, іншыя вакалісты студыі радуюць слухачоў сваімі нумарамі. У рэпертуары юных выканаўцаў розныя песні на беларускай і рускай мовах: прысвечаныя тэме вайны, ветэранам, роднаму краю, вернаму сяброўству. Так, візітнай карткай Веранікі Анташок стала песня “Беларусачка”. Дзяўчынка двойчы прымала ўдзел у рэспубліканскім конкурсе інклюзіўнай творчасці “Пад Крыламі Арыёна” (з 2014 года фестываль набыў маштабы міжнароднага, калі ў склад канкурсантаў увайшлі прадстаўнікі з васьмі краін блізкага і далёкага замежжаў). Дарэчы, пасля выступлення на сёлетнім “Вясёлкавым карагодзе” Вераніку запрасілі прыняць удзел у І-ым Саюзным фестывалі творчасці народаў Беларусі і Расіі.
З заміраннем сэрца і слязамі на вачах успрымаюцца песні “Баявыя ордэны” ў выкананні Сафіі Марцішка і “Малююць хлопчыкі вайну”, якую спявае Юля Туз.
Эдуард Мікалаевіч чалавек творчы, энергічны, няўрымслівы, таму не толькі яго выхаванцы прымаюць актыўны ўдзел у розных конкурсах і фестывалях, але і ён сам.
Так, у 2013 годзе стаў пераможцам абласнога конкурсу “Песня застаецца з чалавекам”, які быў арганізаваны Брэсцкім абласным камітэтам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ў намінацыі “Песня на роднай мове”.
Сёлета дуэт Эдуарда Пішчыка і дзевяцікласніцы другой гарадской школы Кацярыны Лось (мама Каці – Ала Рыгораўна – выхавальніца школы-інтэрната) з песнямі “Першацвет” і “Калі забудзеш ты мяне” стаў пераможцам раённага этапу Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі – 2016”.
Эдуард Мікалаевіч прымае ўдзел у розных міжнародных фестывалях і конкурсах, шмат выступае. Разам з ансамблем народнай песні “Рыцкі куфэрак” Маларыцкага ГДК пабываў у Германіі, Польшчы, Славакіі, Расіі, ва Украіне. Удзельнічае таксама ў вядомых беларускіх фэстах.
У школе-інтэрнаце Эдуард Пішчык дапамагае ў падрыхтоўцы і правядзенні розных мерапрыемстваў і святаў, прымеркаваных да Дня ведаў, Дня абаронцаў Айчыны, 8 Сакавіка, іншых. Забяспечвае музычнае суправаджэнне навагодніх ранішнікаў, выпускных вечароў. Як былы выпускнік установы добра ведае праблемы сацыялізацыі выхаванцаў школы-інтэрната ў грамадстве, таму вучыць дзяцей быць нароўні з іншымі, умела адстойваць сябе ў пэўных сітуацыях, знаходзіць сваё месца ў жыцці, рэалізоўвацца. Сам Эдуард Мікалаевіч яркі прыклад таму – знайшоў сябе ў музыцы, з дапамогаю яе і сям’ю стварыў. Будучую жонку Галіну сустрэў на вяселлі, зачараваў яе сваімі спевамі. Выхоўваюць зараз дваіх дзетак: 10-гадовую Кацярынку і 4-гадовага Ромку.
“Як бачыце, усім у жыцці я абавязаны яе Вялікасці Музыцы”, – завяршыў нашу размову Эдуард Мікалаевіч. А я, ідучы дамоў, не пераставала здзіўляцца вялікай сіле волі, цвёрдасці характару, неверагоднай працаздольнасці, мэтанакіраванасці майго суразмоўцы, які, нягле-
дзячы ні на што, жыве ў яе чароўным свеце.
Алёна НІКАНЧУК.
На здымку: Эдуард Пішчык і Кацярына Лось.
Фота Ірыны Жук.

Popularity: 1%

І золата, і соль паэзіі

2016-Год-культуры-Логотип-баннер2016 год аб’яўлены ў Беларусі Годам культуры. Паўсюль у краіне праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя папулярызацыі нашай духоўнай спадчыны. Не застаюцца ўбаку настаўнікі і навучэнцы Маціевіцкай БШ. Вучні з задавальненнем прымаюць удзел у школьных літаратурных конкурсах, віктарынах, ладзяць кніжныя выставы, наведваюць музеі, з радасцю прымаюць гасцей.
У красавіку школьнікі і педагогі сустракаліся з паэтам, пісьменнікам, эсэістам і перакладчыкам Алесем Каско, які цікава расказваў пра гісторыю напісання першага верша, пра свой шлях у літаратуру. Патлумачыў паэт, чаму любіць сустракацца з моладдзю: кожны раз разлічвае на адкрыццё здольных да літаратурнай творчасці хлопцаў і дзяўчат і наогул хоча ўпэўніцца, што новае пакаленне не абмяжоўвае сябе аднымі дакладнымі навукамі, у той ці іншай ступені цягнецца да культуры і мастацтва, не падмяняе друкаваную кнігу электроннымі яе варыянтамі, шануе духоўна-маральныя каштоўнасці народа.
Вучні атрымалі адказы на свае пытанні і даведаліся, чаму варта ведаць шмат моў, ці можна пісаць вершы без натхнення, ці лёгка перакладаць Шэкспіра… Алесь Канстанцінавіч чытаў вершы, пераклады з рускай, англійскай, македонскай моваў, урыўкі з уласных казак і тых, што запісаў у роднай вёсцы.
На завяршэнне аўтар пажадаў вучням і настаўнікам плёну ў вучобе і працы, натхнення і бесперапыннага творчага пошуку:
Яшчэ над першым словам біцца:
і потам грунт яго крапіць,
і корань вынатужваць, быццам
пад ім прамаці ўсіх крыніц –
радкоў глыбокіх, свежых, важкіх,
што ад чакання знемаглі,
каб выплыніць табе на аркуш
і золата, і соль зямлі…
Гэтая сустрэча не пакінула нікога абыякавым, дазволіла дзецям глыбей акунуцца ў жыццё творчага  чалавека, у няспынную раку пад назвай Паэзія.
Наталля НАВАЧУК, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Маціевіцкай БШ.

Popularity: 1%

Кніжнае свята было на сюрпрызы багата

2 красавіка, у дзень нараджэння вялікага казачніка Ганса Хрысціяна Андэрсана, калі ўвесь свет адзначаў Міжнародны дзень дзіцячай кнігі, у нашым райцэнтры адбыўся першы раённы фестываль дзіцячай кнігі. Ініцыяваў яго правядзенне гісторык, пісьменнік і журналіст Анатоль Бензярук пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта, раённай і дзіцячай бібліятэк і гарадскога Дома культуры.
IMG_0221Халоднае, ветранае надвор’е не перашкодзіла аматарам і прыхільнікам кніг прыняць удзел у святочным мерапрыемстве, праграма якога здзівіла насычанасцю і разнастайнасцю.
Адкрываючы фестываль, намеснік старшыні райвыканкама Ала Ануфрыюк павіншавала ўсіх са святам, пажадала часцей чытаць звычайныя, друкаваныя кнігі, а не электронныя, акунацца ў свет прыгод, суперажываць героям.
Дзіцячы пісьменнік Валерый Гапееў, які выступіў ад імя сваіх калег па пяру, падкрэсліў, што па кніжках мы вучымся дабру, сяброўству, любові. У знак удзячнасці за запрашэнне на свята ён падарыў Але Сцяпанаўне сваю кнігу “Сонечная паляна”.
Абодва выступоўцы выказалі пажаданне, каб правядзенне фестывалю дзіцячай кнігі стала добрай штогадовай традыцыяй.
Затым адбылася тэатралізаваная гульнёвая праграма для дзяцей “У гасцях у Мэры Попінс”.
Гераіня казачнай аповесці Памелы Трэверс, у якую выдатна пераўвасобілася Ліяна Дзмітрук, правяла конкурс па афармленні парасонаў “Оле-Лукойе”. Дзесяць удзельніц пазмагаліся за званне лепшай выдум-шчыцы-афарміцеля. Журы ў складзе намесніка старшыні райвыканкама Алы Ануфрыюк і выконваючай абавязкі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі Наталлі Бернат складана было вызначыць пераможцаў: усе парасоны былі ярка, прыгожа аформленыя, удзельніцы праявілі фантазію і творчы падыход. У выніку граматы за першае, другое і трэцяе месцы і кнігі ў падарунак дасталіся адпаведна сям’і Бусько, Дар’і Шубскай і Альбіне Казей.IMG_0252
Затым свята перамясцілася ў фае ГДК, дзе дзяўчынак і хлопчыкаў чакалі выстава дзіцячых малюнкаў “Мой любімы казачны герой”, захапляльныя майстар-класы педагога РЦТДіМ Святланы Поснікавай па стварэнні сувеніраў з газетных трубачак “Папяровыя фантазіі” і рамесніцы Галіны Івановай (не блытайце з дырэктарам РЦТДіМ) – у тэхніцы арыгамі. У прысутных была магчымасць абмяняць прачытаную кнігу на новую, прыняўшы ўдзел у акцыі “Free Books”, якую праводзіла бібліятэкар Таццяна Раманава. Але найбольшая чарга ўтварылася ля “Кніжнай бальніцы”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пад кіраўніцтвам “галоўнага ўрача”, бібліятэкара Таццяны Прадзялюк “лячылі” парваныя кніжкі з дапамогай клею і скотча. Самыя лепшыя “дактары” атрымалі падарункі.
Юныя аматары кніг з задавальненнем разгадвалі крыжаванкі, за якія таксама заахвочваліся сувенірамі. Словам, кожны мог знайсці занятак па душы.
Прадоўжыўся фестываль дзіцячай кнігі тэатралі-заваным відовішчам “Казкі Алёнушкі” і святочным канцэртам – аглядам-конкурсам “Эстрадны мікс”.
Але самае цікавае, на мой погляд, чакала юных чытальнікаў у раённай і дзіцячай бібліятэках, куды неўзабаве перамясцілася свята.
У раённым храме кніг адбылася літаратурная сустрэча “Берасцейскія галасы”. Прысутныя пачулі галасы-выступленні пісьменнікаў Аляксандра Валковіча, Анатоля Брытуна, Анатоля Бензерука і паэткі Настассі Нарэйка.IMG_0190
Гаворка ў зале вялася пра самыя галоўныя каштоўнасці ў жыцці кожнага чалавека: родны край, родную мову, бацькоў. Не абышлі ўвагай і гісторыю Беларусі. Атрымаўся шчыры, давяральны дыялог паміж творцамі і слухачамі розных узростаў.
Асабіста мяне найбольш кранула знаёмства з Настассяй Нарэйка. Як высветлілася, яна – мая зямлячка, родам з Мала-дзечна. А яе вершы, якія чытала сама Насця і вядучая сустрэчы бібліятэкар Валянціна Славуціч, адзін у адзін паўтаралі мае думкі і пачуцці. Мы з Настассяй пусцілі карані “на чужыне”, а вабіць-кліча, сніцца малая радзіма, і вось гэты ўнутраны разрыў не дае спакою.
Людзі ж сталага веку, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, ад усяго сэрца дзякавалі пісьменніку Анатолю Брытуну за аповесці “Пах мускусу” і “Сяліба”.
– Хто любіць прыгоды, чытайце першую кнігу, а хто любіць праўду жыцця, чытайце другую, – выказаў пажаданне аўтар.
Сябра клуба “Суразмоўнік”, у мінулым педагог Вера Іванаўна Вайцюк прызналася, што плакала, калі чытала “Сялібу”, таму што твор нагадаў ёй уласную маладосць і лёс яе мужа.
Нікога з прысутных не пакінула абыякавым і выступленне Анатоля Бензерука. Ён падзяліўся, як працаваў над сваімі кнігамі па гісторыі роднага краю, раскрыў творчыя планы на будучае.
Разыходзіцца напрыканцы святочнага мерапрыемства нікому не хацелася. Першы ў нашым раёне фестываль дзіцячай кнігі, несумненна, атрымаўся “не комам” і, спадзяемся, будзе мець працяг.
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
Фота Ірыны ЖУК.

Popularity: 1%

Прапаноў чакае многа для гасцей, што ля парога

28 – 30 студзеня ў сталічнай гасцініцы “Турыст” ладзілася першая ў гісторыі незалежнай Беларусі турыстычная выставка, арганізаваная Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі сумесна з турыстычна-экскурсійным унітарным прадпрыемствам “Беларустурыст” і санаторна-курортным унітарным прадпрыемствам “Белпрафсаюзкурорт”.
У час урачыстага адкрыцця ідэю гэтага мерапрыемства патлумачыў старшыня ФПБ Міхаіл Орда. Прынамсі ён адзначыў:
– Мы пастараліся прапанаваць вашай увазе тIMG_4599урыстычны патэнцыял усіх без выключэння раёнаў і гарадоў Беларусі. За год усе раённыя прафсаюзныя арганізацыі назапасілі ўнікальны матэрыял і стварылі ўласныя маршруты, цікавыя для наведвальнікаў.
Нагадаем, жабінкаўскі турмаршрут называўся “Залацінкі роднага краю”, аднак у фінальную стадыю конкурсу “Беларусь у новым абліччы” выйшлі праекты толькі двух з 16 раёнаў нашай вобласці: “Ляхавічы для вас!”, прэзентаваны ляхаўцамі, і “Прыдарожныя крыжы як сведкі лёсу народа” – ад Бярозаўскага раёна.
І ўсё ж Жабінкаўшчына была прадстаўлена на сталічнай выставе. Ды яшчэ як! Бо за ўсю вобласць трымаць гумарыстычна-песенную “справаздачу” было даверана нашым “Хмелеўскім валацугам”. Па тварах як высокіх гасцей, сярод якіх быў намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Міхаіл Партны, так і звычайных наведвальнікаў лёгка чыталася: Брэстчына – шматколерная і цікавая, праз яе спеўнасць, хлебасольства, адданасць і вернасць традыцыям. Ужо з першых хвілін у гасцей нашай краіны складваецца прыемнае ўражанне пра ўсю Беларусь.
На стэндах можна было прыдбаць змястоўныя каталогі турыстычных славутасцяў кожнай з абласцей. Прынамсі, жабінкаўскі край паказаны як мясціна з даўнімі традыцыямі праваслаўнага дойлідства. Пра тое сведчаць расповеды аб храмах у Жабінцы і Вялікіх Сяхновічах, Булькове і Здзітаве, Чыжэўшчыне і Маціевічах, Азятах і Арэпічах, Сцяпанках і Хмелеве.
Ад прапаноў не было адбою. Літаральна разбягаліся вочы, цешыла і разнастайнасць. Напрыклад, у Брэсце, аказваецца, можна цяпер паглядзець не толькі славутую Крэпасць-герой, але й згуляць у квэст на тэрыторыі форта. Дзяўчына, што прадстаўляла турфірму запэўнівала:
– Гэтая гульнёвая экскурсія доўжыцца каля трох гадзін. Будзьце гатовыя да таго, што давядзецца прайсці пехатою тры кіламетры. Удзельнікі падзяляюцца на дзве каманды. Патрэбна адказваць на пытанні, ратаваць палонных, шукаць карты ды схованкі. І за ўсё давядзецца выкласці менш чым 200 тысяч рублёў.
Падобнымі рэчамі заманьвалі гасцей і іншыя тураператары. Аднак хоць кожная з абласцей і старалася як мага лепш паказаць свае перавагі перад астатнімі, разам з тым адчувалася: усеIMG_4617 стараюцца працаваць на агульную карысць, да-паўняючы новымі фарбамі імідж Беларусі. Гэта робіцца, як падкрэслівалі многія ўдзельнікі рэспубліканскага форуму, таксама дзеля таго, каб вырашыць галоўную задачу: адрадзіць цікавасць да экскурсійнага турызму ў Беларусі. Бо некалі ў прафсаюзаў была добрая завядзёнка цэлымі калектывамі выязджаць у падарожжы па родным краі, атрымліваючы новыя веды і станоўчыя эмоцыі.
Разам з тым нельга за-бываць і пра супрацоўніцтва з іншымі краінамі, таму ў рамках “Прафтура – 2016” было падпісана пагадненне з прафсаюзнымі тураператарамі Расіі, Малдовы, Узбекістана і Грузіі.
Адной з галоўных інтрыг да апошняга дня працы “Прафтура – 2016” заставаўся адказ на пытанне: хто ж стане першым у гісторыі пе-раможцам конкурсу “Беларусь у новым абліччы”? З 80 прапанаваных накірункаў журы спачатку адабрала 16, якія выйшлі ў фінал. І вось 30 снежня была агучана назва найлепшага турыстычнага маршруту. Ён называецца “З Прапойску ў Слаўгарад”, быў пра-панаваны і паспяхова абаронены прадстаўнікамі Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці.
Анатоль БЕНЗЯРУК.
На здымках: у час адкрыцця выставы “Прафтур – 2016”.
Фота аўтара.

Popularity: 1%

Асветленыя каляднай зоркай

IMG_871930 – 31 студзеня ў польскім горадзе Цярэспаль ладзіўся ХХІ Міжнародны ўсходнеславянскі калядны фестываль, у якім паспяхова паўдзельнічалі калектывы з Жабінкі.
У дваццаць першы раз старажытны Цярэспаль сабраў аматараў калядных спеваў. На гэты раз 31 калектыў з Польшчы, Украіны і Беларусі дэманстраваў сваё мастацкое майстэрства. Ад нашай краіны ўдзельнічалі дзіцячыя і дарослыя харавыя калектывы з Мінска, Брэста, Гродна, Баранавічаў, Кобрына, гурты з беларускай сталіцы і Жабінкі.
Сваімі ўражаннямі ад песеннай імпрэзы згадзілася падзяліцца намеснік дырэктара Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Наталія Вітальеўна Пакроўская:
– Упершыню ў гэтым цікавым музычным фестывалі давялося паўдзельнічаць разам з дзіцячым хорам Брэсцкай нядзельнай школы пры царкве абраза Усіх Журботных Радасці ў 2008 годзе. Таму сёлетнія выступленні ў Цярэспалі сталі працягам прыемнага знаёмства з мерапрыемствам, якое вядома не толькі на берагах Заходняга Буга, уражвае сваімі добрымі традыцыямі і выдатнай арганізаванасцю. У ролі арганізатараў нязменна выступаюць Фонд “Дыялог народаў”, праваслаўная Люблінска-Хелмская епархія, гарадскі асяродак культуры ў Цярэспалі і Надбужанскі цэнтр праваслаўнай культуры. З ахвотаю мы адгукнуліся на іх запрашэнне.
Жабінкаўскі край прад-стаўлялі гурты “Натхненне”
і “Тоніка”, што дзей-нічаюць пры ДШМ пад кіраўніцтвам Наталіі Пакроўскай і Наталлі Грэцкай.
З першых імгненняў жабінкаўцы апынуліся ў атмасферы прыхільнай добразычлівасці, так як арганізатары пастараліся, каб госці з-за Бугу мелі найлепшыя ўмовы для выступленняў.
“Натхненне” і “Тоніка” выканалі “Раство Хрыстова” (на музыку Міраслава Малевіча), а таксама калядныя песні “Шчодры вечар”, “Спіць спакойна Віфлеем”, “Радуйцеся ўсе!”, “І ў ноч перад Раством Гасподнім”.
На працягу канцэрта і зала, і балкон былі перапоўненыя. Гледачы – у асноўным людзі сярэдняга ўросту – з вялікай удзячнасцю прымалі выступоўцаў з Жабінкі.
– Цешылі, – прыгадвае Наталія Вітальеўна, – прыязыя адносіны да кожнага з выканаўцаў, неабыякавасць шматлікіх слухачоў да духоўных спеваў. Увесь час не пакідала адчуванне сапраўднага свята, асабліва, калі гучалі авацыі і чуліся воклікі: “Брава!”
У Жабінку “Натхненне” і “Тоніка” прывезлі дыпломы і статуэтку з сімвалам фестывалю, якая ўяўляе сабой постаці дзяўчынкі і хлопчыка, што ідуць, асветленыя каляднай зоркай. Гэтак і калектывы, якія бралі ўдзел у песеннай імпрэзе, адчувалі сябе пад абаронай Віфлеемскага нябеснага святла.
Дзякуючы сучасным тэхналогіям – пры-намсі, інтэрнэту – кожны можа паназіраць за выступленнямі жа-бінкаўцаў, запісанымі Паўлам Ядрэўскім, дастаткова клікнуць спасылку на ХХІ Міжнародны ўсходнеславянскі калядны фестываль у Цярэспалі.
Анатоль РОСТАЎ.
На здымку: жабінкаўскія гурты “Натхненне” і “Тоніка” – дыпламанты ХХІ Міжнароднага ўсходнеславянскага каляднага фестывалю.
Фота Ірыны ЖУК.

Popularity: 1%

15 января в городском Доме культуры состоится праздничное мероприятие, посвященное Дню образования Жабинковского района и открытию Года культуры

_DSC8609 IMG_6862 - копия IMG_6760 IMG_9035 IMG_3441_DSC3339Жабінкаўскаму раёну —76!

15 января, в пятницу, в 15.30 в городском Доме культуры
состоится праздничное мероприятие,
посвященное Дню образования Жабинковского района
и открытию Года культуры.
В программе – концерт, выставка народного творчества.
Приглашаем на праздник!

 

Паважаныя жыхары горада і раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з нашым агульным
святам – днём утварэння Жабінкаўскага раёна!

Наша гісторыя багата знамянальнымі падзеямі і таленавітымі людзьмі. Свой адлік яна бярэ ў 1940-ым годзе, калі быў прыняты Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР аб утварэнні 109-ці раёнаў заходніх абласцей Беларусі, у тым ліку і Жабінкаўскага. У той час у яго склад уваходзіў 101 населены пункт з дзевяццю сельскімі Саветамі. Першыя гады самастойнага жыцця былі адзначаны і стварэннем першых калгасаў, МТС, будаўніцтвам Днепра-Бугскага канала, закупкамі сельскагаспадарчай прадукцыі ў сялян для бесперапыннага забеспячэння Чырвонай Арміі і іншымі падзеямі.
Але мірнае жыццё жыхароў раёна было спынена страшнай крывавай вайной. Тады на барацьбу з ворагам падняліся шмат працаўнікоў Жабінкаўшчыны: на франтах Вялікай Айчыннай змагаліся больш за дзве тысячы нашых землякоў.
21 ліпеня 1944 года Савецкія войскі завяршылі вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а жыхары Жабінкаўскага раёна пачалі аднаўляць народную гаспадарку. За пасляваенныя гады была рэалізавана вялікая праграма капітальнага і жыллёвага будаўніцтва, завяршыўся пераход да ўсеагульнай васьмігадовай адукацыі, створана шырокая сетка культурна-асветніцкіх і медыцынскіх устаноў.
Аглядаючыся на гістарычны шлях, які прайшоў раён за 76 гадоў, прыемна адзначыць, што ўсяго некалькі дзясяткаў гадоў спатрэбілася жабінкаўцам, каб ператварыць яго ў высокаразвіты аграрна-прамысловы раён Брэстчыны!

Дарагія сябры!

У гэты святочны дзень выказваем словы прызнанасці і падзякі тым, хто ўнёс пасільны ўклад у станаўленне, развіццё і росквіт Жабінкаўшчыны. Нам ёсць чым ганарыцца: стабільна развіваецца прамысловасць, будаўніцтва, мадэрнізуецца сельскагаспадарчая вытворчасць, мяняецца воблік горада і сельскіх населеных пунктаў. На новы ўзровень пастаўлена і аказанне паслуг, прымнажаецца духоўная спадчына грамадства. Усё гэта – вынік вялікай напружанай працы жыхароў нашага раёна.
Вялікая ўдзячнасць усім сучаснікам за добрасумленную працу і жаданне зрабіць родную зямлю яшчэ прыгажэйшай і багацейшай. Не збяднела яна на працавітых і таленавітых людзей. Нізкі паклон ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія адстаялі нашу свабоду, ветэранам працы, якія ўзнімалі з руін народную гаспадарку.
Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і шчасця, новых творчых поспехаў і дасягненняў на карысць раёна і яго жыхароў! Са святам, дарагія жабінкаўцы!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Popularity: 1%

Напоўнім слова шматгранным зместам!

IMG_5954Напярэдадні Новага года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 522 “Аб абвяшчэнні 2016-га Годам культуры”. Пытанне, што ўзнікае адразу: якія фарбы гэта дадасць у палітру нашага жыцця?

Сёння навукоўцы налічваюць больш за сотню тлумачэнняў слова “культура”. І найстаражытнейшае з іх звязана зусім не з танцамі, песнямі ці кніжным светам, а з апрацоўкай зямлі (нездарма дасюль ужываюцца ўстойлівыя выразы “культурная ніва” альбо “культура вядзення гаспадаркі”). Менавіта таму лацінскае слова cultura найперш перакладаецца як “апрацоўка, догляд, хлебаробства”, затым — “адукацыя, развіццё, выхаванне,” і, нарэшце, тлумачыцца словамі “павага, раскоша ды шанаванне”.
Відаць, усё гэта мелі на ўвазе прадстаўнікі Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў краіны, якія 7 снежня 2015 года звярнуліся да Кіраўніка дзяржавы з прапановай абвясціць 2016-ы Годам культуры. У выніку 28 снежня названы ўказ быў падпісаны, і краіна ўступіла ў новы год, абвешчаны Годам культуры.
Ён прызваны аб’яднаць інтэлектуальныя і духоўныя сілы грамадства для рашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання любові да Айчыны, падтрымкі творчых ініцыятыў. Прычым Год культуры будзе закранаць усе без выключэння сферы чалавечай дзейнасці, у тым ліку культуру вытворчасці і земляробства, сямейных адносінаў і быту, уладкавання і добраўпарадкавання нашых гарадоў ды вёсак. І, канечне ж, асаблівая ўвага — мерапрыемствам мастацкай культуры, якая спрадвеку была і застаецца дасюль дзейсным сродкам выхавання патрыятызму і павагі да Радзімы.
Вядома, не застануцца па-за ўвагаю знакавыя для культуры Беларусі юбілейныя даты. Сярод іх — 25-годдзе Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар” у Віцебску і 75-ыя ўгодкі беларускага песняра Уладзіміра Мулявіна, юбілеі народных пісьменнікаў Івана Шамякіна і Кандрата Крапівы, 125-годдзе Максіма Багдановіча, інш. Дарэчы, ужо шмат часу ідуць размовы пра перазахаванне з Крыму ў Беларусь астанкаў аднаго з пачынальнікаў сучаснай нацыянальнай паэзіі. Ёсць спадзяванне, што славуты сын нашай зямлі нарэшце знойдзе ў ёй спачын менавіта ў Год культуры.
Усё гэта і многае іншае дазволіць напоўніць старажытнае слова “культура” шматгранным сучасным зместам.
Анатоль БЕНЗЯРУК.

Popularity: 1%

Юбілей узорных “Каруначкаў”

IMG_0563У дзень, калі вернікі-католікі святкавалі Раство Хрыстова, жабінкаўскі ўзорны ансамбль народнага танца “Каруначкі” пад кіраўніцтвам Ірыны Феафанаўны Румко адзначыў сваё 30-годдзе.

У зале гарадскога Дома культуры амаль не было вольных месцаў — столькі тут сабралася людзей, неабыякавых да танцавальнай творчасці “Каруначкаў”. Падтрымаць і павіншаваць юных танцораў прыйшлі таты і матулі, бабулі і дзядулі, брацікі і сястрычкі. Прысутнічалі ў зале і былыя выпускнікі Ірыны Феафанаўны, іх бацькі.
Вядучая канцэрта Васіліса Паўлаўна Каралец узгадала далёкі 1983 год, калі з прыходам на працу ў аддзел культуры Ірыны Румко быў створаны гэты танцавальны калектыў, які ўжо літаральна праз два гады атрымаў высокае званне ўзорнага, першы ў нашым раёне. Дарэчы, 25 снежня 1985 года менавіта Васіліса Паўлаўна вяла канцэрт на атрыманне “Каруначкамі” звання ўзорнага ансамбля.
Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі Жабінкаўскага райвыканкама — загадчык сектара культуры Наталля Іванаўна Бернат павіншавала калектыў з юбілеем, уручыла яго кіраўніку Ірыне Феафанаўне Румко Ганаровую грамату райвыканкама і нагадала, што жабінкаўскія танцоры неаднойчы ўдзельнічалі ў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах і вярталіся з дыпломамі. У 2014-м юныя танцоры заваявалі гран-пры Сусветнага фестывалю ў Польшчы, летась міжнароднага.
Далучылася да він-шаванняў удзельнікаў ансамбля і яго нязменнага кіраўніка і галоўны спецыяліст па клубнай рабоце ўпраўлення культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі Брэсцкага аблвыканкама Лілія Аляксееўна Свідуновіч. Яна заўважыла, што Ірына Феафанаўна маладзее год ад году, назвала яе яркай, творчай асобай Берасцейшчыны і ўручыла Прывітальны адрас і падарункі ад галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі аблвыканкама.
Лілія Аляксееўна падзякавала Ірыне Феафанаўне за плённую працу на ніве культуры, захаванне народных традыцый, адзначыла разнастайнасць і прыгажосць касцюмаў юных танцораў, выдатную школу харэаграфіі, нагадала прысутным, што былыя ўдзельнікі “Каруначкаў” з’яўляюцца ўпрыгажэннем лепшых дзяржаўных ансамбляў танца Беларусі, напрыклад, “Харошак”. Выступоўца пажадала танцавальнаму калектыву росквіту, поспехаў і новых перамог.
Пасля цёплых, прыемных слоў зала апынулася ў атмасферы музыкі і танцаў. Пад час канцэрта гледачы трапілі ў “Лета”, выцягнулі “Рэпку”, пабывалі на “Палескіх вячорках”, станцавалі вясковую кадрыль і польку-весялуху. Бурнымі апладысментамі яны сустрэлі харэаграфічныя замалёўкі “На пажары” і “Пеўнічак”. Хлопцы з “Каруначкаў” выдатна пераўвасабляліся то ў маракоў, то ў казакоў, радавалі залу сваімі танцамі. Запамінальна, ярка выступілі і салісткі ўзорнага ансамбля народнага танца Лізавета Карпук, Кацярына Гаўрылковіч, Наталля Волк і Злата Лукашэвіч. А самыя маленькія ўдзельнікі калектыву парадавалі прысутных танцавальнай пастаноўкай “Самавар”. У невялікіх перапынках спявала дыпламантка конкурсаў рознага ўзроўню Марына Базылюк, чароўны голас якой заварожваў залу.
Першая частка канцэрта сімвалічна скончылася нумарам “Наш край”, а другая пачалася з танцаў “Украіна” і “Гапак”. Мовай танцавальных рухаў хлопчыкі і дзяўчынкі расказалі пра сяброўства суседніх славянскіх народаў, якія жывуць адной сям’ёй.
Напрыканцы святочнай вечарыны адбылася прэм’ера танца “Вясковая плясавая”, якая таксама была цёпла сустрэта гледачамі.
Трэба сказаць, танцоры і прысутныя ў зале ўвесь вечар абменьваліся шчырымі ўсмешкамі, цяплом і святлом. За цудоўныя выступленні прыхільнікі народных танцаў дзякавалі выступоўцам гучнымі, дружнымі апладысментамі. Пасля канцэрта, калі юныя танцоры выйшлі на паклон, іх доўга не адпускалі са сцэны, з усіх бакоў гучалі “брава” і “біс”. Ірыну Феафанаўну віншавалі былыя вучні, калегі, муж, бацькі сённяшніх танцораў.
У заключэнне кіраўнік узорнага танцавальнага калектыву “Каруначкі” па-дзякавала сваім памочнікам: канцэртмайстру Таццяне Мікалаеўне Кіневай і гукааператару Віктару Віктаравічу Дзірыну, усім прысутным і сказала:
— У першую чаргу мы хацелі стварыць свята для дзяцей, аб’яднаць усе ўзроставыя групы — іх жа нямала, а таксама арганізаваць свята для бацькоў, якія нас заўсёды падтрымліваюць. Хацелася павіншаваць усіх з надыходзячым Новым годам, пажадаць здароўя і шчасця.
Свята сапраўды атрымалася. Гэты цудоўны танцавальны вечар падарыў усім усмешкі і добры настрой. Нікому не хацелася разыходзіцца. Таму ў мяне была выдатная магчымасць пагутарыць з некаторымі ўдзельнікамі ансамбля і гледачамі.
Прыгажуня-танцорка Злата Лукашэвіч, вучаніца СШ №3, займаецца пад кіраўніцтвам Ірыны Румко тройчы на тыдзень па тры гадзіны ў дзень шэсць гадоў. Вось такая матэматыка. Дзяўчынка прызналася, што танцы — справа нялёгкая, але любімая. Асабліва падабаецца Злаце яе сольнае выступленне “Агнявушка-паскакушка”.
Дзевяцікласніца трэцяй гарадской школы Кацярына Гаўрылковіч танцуе ў ансамблі 8 гадоў і не ўяўляе без яго свайго жыцця. Дзесяцікласнік першай гарадской адзінаццацігодкі Іван Лаўранюк займаецца танцамі 10 гадоў, шкадуе аб тым, што хутка давядзецца расстацца з калектывам.
Сярод гледачоў вылучыла жанчыну, якая эмацыянальна рэагавала амаль на кожнае выступленне юных танцораў: часта апладзіравала выступоўцам стоячы, гучна выкрыквала “брава” і паўтарала раз-пораз: “Малайцы!”. Пазнаёміліся. Святлана Сцяпанаўна Раманчук, намеснік загадчыка ясляў-сада №5 г.Жабінка, расказала, што 30 гадоў таму ў адным з першых набораў “Каруначкаў” танцаваў яе сын Андрэй, які сёння працуе ў аддзеле маркетынгу Жабінкаўскага камбікормавага завода. На жаль, у той дзень ён не змог прыйсці павіншаваць былога выкладчыка, а сама Святлана Сцяпанаўна нібыта вярнулася ў памяці на тры дзясяткі гадоў таму, калі адпраўляла сына з танцавальным калектывам на гастролі ў Польшчу. Святлана Раманчук з гонарам адзначыла, што ў цяперашнім саставе “Каруначкаў” танцуюць Ліза Карпук, Наташа Волк і іншыя дзяўчаты, якія наведвалі калісьці пяты садзік.
Раіса Макараўна Мышкавец прыйшла на канцэрт, каб падтрымаць сваю ўнучку, дачку пляменніка, Аляксандру Скарына.
— Мы не прапускаем з Сашынымі бабулямі і дзядулямі ніводнага выступлення калектыву і атрымліваем задавальненне і асалоду ад танцаў хлопчыкаў і дзяўчынак, — сказала яна.
Напэўна, пад словамі Раісы Макараўны падпісаўся б кожны, хто прысутнічаў на канцэрце, таму што па тварах і дзяцей, і дарослых было бачна, што задаволеныя святам засталіся ўсе.
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
На здымку: узорны танцавальны калектыў “Каруначкі”.
Фота Ірыны ЖУК.

Popularity: 1%

Суладдзе жыцця — у “Суквецці культур”

IMG_3972 IMG_3989 IMG_3968

У апошні кастрычніцкі дзень Маларыта прымала ўдзельнікаў і гасцей абласнога тура ХІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур “Суквецце культур”. Сярод шматлікіх выступоўцаў і народных майстроў свой годны след пакінулі і нашы землякі.

Закуліссе, альбо Хто пашкодзіў свой абцасік?

НІХТО ЦЯПЕР не заспрачаецца — абласны тур прэстыжнага (і сапраўды міжнароднага!) фестывалю — знакавая падзея для невялікага раённага цэнтра, які праз лічаныя месяцы адсвяткуе свае 450-ыя ўгодкі. Тады, у далёкім 1566 годзе, паблізу існавалі вёскі Малая і Вялікая Рыта. Апошняя, большая па памерах, кіравала войтаўствам. Аднак часы мяняюцца. Цяпер Маларыта — горад, а Вялікарыта так і засталася сельскім паселішчам. Відаць, ёсць здаўна ў маларытчан прага да развіцця, уменне падхопліваць (сабе на карысць) усё новае і цікавае.
Апошнім часам абласны тур “Суквецця культур” замацаваўся за Маларытай і сваёй прысутнасцю кожны раз дадае вагу гораду на аднайменнай рацэ. Хоць міжволі згадваюцца спрэчкі васьмігадовай даўніны, калі Жабінка прымала ў сябе “Суквецце”, але на прапанову ўпраўлення культуры зрабіць фестываль традыцыйным у нашым горадзе не пагадзілася. “Сцяг фестывалю” падхапілі паўднёвыя суседзі, а нам дасюль не хапае, як модна цяпер казаць, крэатыўнага культурнага відовішча абласнога і тым больш рэспубліканскага маштабу.
Таму ў мінулую суботу на берагі рэчкі Маларыта, а не Жабінка ўжо ў трэці раз накіраваліся самыя таленавітыя творцы з розных куткоў Берасцейшчыны — вобласці, дзе жывуць і працуюць, ствараючы дабрабыт і прыгажосць палескага краю, каля сотні нацыянальных меншасцяў, дзясятак з іх прэзентавалі ў Маларыце свае песні, танцы, вырабы народнай кухні і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Па ўсім адчувалася: вялікаму святу папярэднічалі месяцы карпатлівай працы арганізатараў фестывалю (у іх ролі — супрацоўнікі абласнога грамадска-культурнага цэнтра, галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі аблвыканкама, мясцовага райвыканкама).
За колькі гадзін да пачатку відовішча Вялікая зала ў гарадскім Доме культуры не пуставала. Калектывы рабілі “генеральную прагонку” і не шкадавалі ні галасоў сваіх, ні ног. Прынамсі, рэжысёру свята Сяргею Матузку давялося нават сцэну прыбіраць са словамі:
— Хто згубіў набойку ад абцаса?

Цікавінкі розныя,
альбо Хто паспытае “Кінське м’ясо”?

А Ў ТОЙ САМЫ ЧАС дзея, якую проста нельга было абмінуць, разварочвалася на пляцоўцы каля ГДК. Гэта свае вырабы выставілі ўдзельнікі “Куточка талентаў і густаў”. На вышыні былі гаспадары, што стварылі сапраўдны “Украінський шинок”. Чаго тут толькі не было! Мне даспадобы прыйшлося “Кінське м’ясо”. Гэтую простую народную ўкраінскую страву нярэдка спрабаваў і раней (ад цешчы Ганны Аляксандраўны), але ж ніколі не здагадваўся, што гэткім “мясам” завуцца… запечаныя ў сапраўднай печы качаны капусты!
Зацікавілі і экзатычныя кулінарныя прысмакі. Як спяваецца ў вядомай песні: “Друга ты никогда не забудешь, если с ним повстречался в Москве”. Гэтак адбылося і ў жыцці ўзбечкі Мехрынісо, якая сустрэлася з будучым мужам-беларусам у расійскай сталіцы і вось ужо пяць год носіць прозвішча Анціпаровіч, жыве на Кобрыншчыне, ва Ушкавіцах, гадуе дзяцей — Бягзота і Марту.
На фестывалі “Маці-Сонца” (так перакладаецца яе імя) літаральна свяцілася, як яркае сонца яе далёкай радзімы. Жанчына не толькі прапаноўвала знаёмыя беларусам плоў і ляпёшкі, але й загадкавыя стравы — катламу і талпух, а яшчэ проста на выдатна праспявала на канцэрце ўзбекскую баладу. А вось майстар азербайджанскай кухні Таццяна Габібаўна Маставая з Івацэвіцкага раёна расказала не столькі пра стравы, як пра жыццё ў Беларусі:
— Дачка пайшла за беларуса, а я за ёю пацягнулася (трэба ж трох унучак даглядаць). Беларусы — народ ціхі, спакойны, неэмацыянальны, асабліва ў параўнанні з намі. Адзінае, што ў вас не падабаецца — гэта схільнасць да выпіўкі, а ў астатнім няма больш цудоўнага народу! Прынялі нас, як братоў. Дачка шчаслівая са сваім Дзмітрыем, а ў азербайджанскіх сем’ях шчасце дзіцяці даражэй за ўсё.
Так, быць дэгустатарам на такім свяце — сапраўднае выпрабаванне. Ад кожнага — прапанова пакаштаваць, і паспрабуй адмовіцца! Старшыня журы, народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Цітовіча Міхаіл Дрынеўскі, не стамляючыся, хваліў гаспадынь, з гонарам вытрымаў “выпрабаванне”.
Ад нацыянальных кухань госці свята переходзілі да народных рамёстваў (дарэчы, усе майстры без выключэння цалкам заслужана атрымалі дыпломы за ўдзел у “Суквецці культур”). Бадай, агульную думку агучыла берасцейка Наталля Главацкая:
— Доўга займалася не тым, чым хацелася (была дырэктарам фірмы). І толькі ў рамястве знайшла водгук сваёй душы. Як спявае яна — рукі патрабуюць узяцца за справу. У вырабе цацак з войлаку — выхад натхнення і сапраўдная радасць.
Надзвычай прыемна было знайсці сярод майстроў і “родную душу” — Людмілу Кацюбка з Азятаў, што дэманстравала гожыя вышыванкі, створаныя яе таленавітымі рукамі.

Кветка сяміколерная,
альбо Хто раздольна так спявае?

КАРАГОД СВЯТА віраваў, запрашаў у залу, дзе вось-вось павінен быў пачацца святочны канцэрт (адначасова — адборачны тур у Гародню, нязменную сталіцу “Суквецця”). На сцэне — сімвал фестывалю — сяміколерная кветка.
Два дзясяткі калектываў і асобных выканаўцаў стараліся паказаць гледачам і патрабавальнаму журы творчыя здабыткі, а значыцца і самую душу сваіх народаў — карэйскага і яўрэйскага, узбекскага і туркменскага, казахскага і башкірскага, польскага і малдаўскага, рускага і ўкраінскага. Геаграфія ўдзельнікаў была надзвычай шырокаю. І па задуме арганізатараў пачыналася з народаў далёкіх, каб прыйсці ў рэшце рэшт да суседзяў блізкіх. Таму і распачынаў творчае спаборніцтва прадстаўнік экзатычнай для нас культуры — студэнт-філолаг Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна Хван Джон Хва з Сяула (Паўднёвая Карэя). Народная песня, названая па-ўсходняму квяціста “Не спяшайся — сапраўднае каханне жыве 500 гадоў”, стала цудоўным пачаткам канцэрта. А завяршыў канцэртную праграму агністы ўкраінскі “Гапак”.
Сярод гэтага шматмоўя і культурнай разнастайнасці вельмі гожа выглядалі жабінкаўцы — узорны дзіцячы калектыў “Каруначкі” пад кіраўніцтвам Ірыны Румко і вакальная група “Раздолле”, якую “вёў у ліхую танцавальна-песенную казацкую атаку” Аляксандр Чарнушыч.
Выхаванцы “Каруначкаў” Іра Муха і Каця Самасюк ужо другі раз на “Суквецці культур”, для Лізы Карпук і Каці Гаўрылковіч — гэта першы ўдзел у прэстыжным фестывалі. Амаль аднагалосна дзяліліся яны ўражаннямі:
— Падабаецца атмасфера і арганізаванасць свята, а яшчэ — новыя знаёмствы, нават надвор’е сяброўскае, цёплае і ўсмешліва-сонечнае. — Пры гэтым на твары саміх маладых артыстак ні на імгненне не набягала хмарынка.
Чацвёрка дзяўчат выканала жартоўную кадрыльную забаву “Стряпухи”, і гледачы прынялі гарэзлівы танец настолькі цёпла, нібыта на сцэне кружыліся родныя дзеці.
Вакальная група “Раздолле”, у складзе якой, акрамя кіраўніка, працаўнікі цукровага завода Мікалай Новік, Ілья Крывец і Эдуард Войцік, стварыла сапраўдны фурор сваім выкананнем песні “На горе стоял казак”. Дастаткова сказаць, што жабінкаўскія спевакі былі адзінымі, хто ўнёс замінку ў стройнае вядзенне канцэрта: пасля іх выступлення вядучым міжволі давялося зрабіць паўзу, бо нельга было працягваць яго з-за шматлікіх апладысментаў і воклічаў “біс!” ды “брава!” А настаўнік маларыцкай гімназіі Леанід Лук’янчук, што сядзеў побач, прамовіў у захапленні:
— Не ведаю, што там вырашыць журы, а я б вашых “салодкіх” казачкоў узяў бы ў фінал абавязкова.
— Вашыя б словы, Леанід Ксенафонтавіч, ды богу ў вушы! Ці хоць журы — для пачатку!
У складзе рэспубліканскага журы — скрозь гучныя імёны, сапраўды аўтарытэтныя асобы ў галіне айчыннай культуры. І ім, сапраўдным прафесіяналам, вырашаць, каму летам у Гародні спяваць, а каму агарод абрабляць…
Так, абласная частка свята скончылася. Неўзабаве даведаемся імёны самых лепшых, што атрымаюць вышэйшыя балы ад патрабавальнага журы і “пуцёўку” ў горад над Нёманам. Пераможцы будуць абавязкова. А пераможаных на такіх святах не бывае. Паколькі абласны тур рэспубліканскага фестывалю даўно ўжо стаў прыкметнай грамадскай падзеяй у жыцці Берасцейшчыны, сапраўднай пры-гожай візітоўкай шматнацыянальнага краю, дзе праз “Суквецце культур” зацвярджаецца суладдзе жыцця.
Анатоль БЕНЗЯРУК.
На здымках: запамінальныя моманты абласнога тура ХІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур “Суквецце культур” у Маларыце.
Фота аўтара.

Popularity: 1%

Мы рады новым талентам

_DSC3207

Клубныя ўстановы раёна займаюцца разнастайнай дзейнасцю: развіваюць мастацкую творчасць, пашыраюць і зберагаюць народныя традыцыі, арганізуюць культурную прастору і рэкламную дзейнасць. Яны з’яўляюцца цэнтрам арганізацыі і правядзення вольнага часу для жыхароў нашага раёна. Аб тым, як ідуць справы, я даведалася ў дырэктара раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама Ірыны Паўлаўны Дулевіч.
— Ірына Паўлаўна, якія клубы, гурткі карыстаюцца асаблівай папулярнасцю ў жабінкаўцаў?
— Апошнім часам людзі надаюць многа ўвагі свайму фізічнаму здароўю, таму няма недабору ў групы ёгі, рытмікі, гімнастыкі. Незвычайнай папулярнасцю карыстаецца ўзорны ансамбль народнага танца “Каруначкі”, які працуе пры гарадскім Доме культуры. Кіруе ім Ірына Феафанаўна Румко. Таты і мамы ахвотна прыводзяць у гэты калектыў сваіх дзяцей.
— А якія накірункі ўсё менш цікавяць людзей? Як вы думаеце, чаму?
— Няма набораў на аэробіку, усходнія танцы, хоць раней гэта былі вельмі папулярныя віды мастацтва. Думаю, пік іх папулярнасці ўжо прайшоў з-за з’яўлення новых культурных накірункаў. Што датычацца дзіцячай творчасці, то на набор хлопчыкаў і дзяўчынак у гурткі пры ўстановах культуры ўплывае наяўнасць у многіх школах аналагічных бясплатных: і музычных, і тэатральных.
— Дзе творцы паказваюць вынікі сваёй працы, дасягненні?
— На раённых і гарадскіх святах, фестывалях, сельскагаспадарчых кірмашах, на святах у працоўных калектывах, навагодніх ранішніках для дзяцей. Вядучыя творчыя калектывы раёна з’яўляюцца ўдзельнікамі масавых мерапрыемстваў, што праводзяцца ў вобласці, выязджаюць за мяжу. Рэгулярна спевакі і музыкі выступаюць перад адпачываючымі ў санаторыях “Буг” і “Надзея” Жабінкаўскага і “Ружанскі” Пружанскага раёнаў.
— Якія калектывы вы назавяце гонарам клубных устаноў Жабінкаў-шчыны?
— Імі з’яўляюцца старэйшыя творчыя калектывы, якія носяць званне “народны”. Гэта народны вакальны ансамбль “Каларыт”, якім нязменна кіруе Мікалай Зіноўеў; народны хор “Скарбніца”, які займаецца пад кіраўніцтвам Іллі Учаева; народна-эстрадная група “Аляксандр-парк”, кіруе ёю Наталля Лосева; народны хор ветэранаў “Тонус”, стваральнік і кіраўнік якога Людміла Дошчык.
Усе яны працуюць пры гарадскім Доме культуры. Нямала вядомых творцаў ёсць і ў сельскай мясцовасці. Гэта найперш народны тэатр гульні, гумару і песні “Хмелеўскія валацугі” з Хмелеўскага СДК, народны ансамбль народных інструментаў “Музычны вянок” з Ленінскай дзіцячай школы мастацтваў. Усё гэта садзейнічае зносінам людзей, дапамагае падтрымліваць і знаходзіць новыя таленты, не хандрыць, ісці ў нагу з часам.
Сёлета чатыры калектывы пацвердзілі сваё званне. Гэта “Хмелеўскія валацугі”, “Дараносіца”, “Музычны вянок” і “Аляксандр-парк”.
— Ці ёсць удзельнікі міжнародных конкурсаў, фестываляў у нашым раёне?
— З мэтай папулярызацыі народнай творчасці і традыцыйнай культуры пастаянна ажыццяўляюцца выезды аматарскіх калектываў за межы Беларусі для ўдзелу ў фестывалях фальклору, канцэртах, выставах і іншых культурна-масавых мерапрыемствах. Так, сёлета ў красавіку ўзорны фальклорны калектыў “Дараносіца” і народны тэатр гульні, гумару і песні “Хмелеўскія валацугі” ўдзельнічалі ў святочным мерапрыемстве “Там по маёвуй росі”, якое праводзілася ў Польшчы ў рамках культурнага абмену, і атрымалі падзяку.
У ліпені-жніўні мінулага года ўзорны ансамбль народнага танца “Каруначкі” атрымаў гран-пры на сусветным фестывалі фальклору, што праводзіўся ў Польшчы.
Народны хор “Скарбніца” летась на конкурсе вакальна-харавога мастацтва “Пеўчае поле” ў Пружанах заняў другое месца і атрымаў дыплом “за высокі выканаўчы ўзровень і прапаганду песеннай творчасці”, а народны хор ветэранаў “Тонус” — дыплом трэцяй ступені на абласным фестывалі творчасці “Не старэюць душой ве-тэраны”.
У кастрычніку мінулага года міні-тэатр гумару і песні “Спявай, душа” з Крыўлянскага сельскага Дома культуры і саліст эстраднай студыі “Золак” ГДК Алег Канашкоў удзельнічалі ў адборачным туры і прайшлі ў паўфінал народнага тэлевізійнага шоу “Я магу”, якое транслявалася тэлеканалам “Беларусь1”.
— Шмат усхваляваных водгукаў давялося чуць пра конкурс “Галасы юнацтва” і пра святкаванне “Сёмухі” ў Хмелеве. Ці плануюцца мерапрыемствы такога маштабу?
— Сапраўды цікава прайшлі і раённы агляд-конкурс эстраднага мастацтва “Галасы юнацтва”, і ўзгаданае вамі раённае свята народнай творчасці “Хмелеўская Сёмуха”. У маі клубныя ўстановы творча адсвяткавалі 70-годдзе Вялікай Перамогі. Безумоўна, наперадзе яшчэ новыя святы і фестывалі. Напрыклад, 18 ліпеня правялі свята горада. Рады эксперыментаваць і знаходзіць новыя таленты сярод жабінкаўцаў. У нас так многа творчых людзей, якія здольныя рэалізаваць любыя задумкі.
Інтэрв’ю правяла Лідзія ІВАНІХІНА.

Popularity: 1%

“Чароўная планета” сабрала сяброў

_DSC0280 _DSC0599 _DSC0723 _DSC0815

Напярэдадні канікулаў педагогі і выхаванцы Жабінкаўскай школы мастацтваў разам з аматарамі музыкі і спеваў адправіліся ў падарожжа на “Чароўную планету”. У глядзельнай зале ГДК на справаздачным канцэрце пад такою назваю амаль не было вольных крэслаў. Гэта радавала: значыць, не дарма дзеці рыхтаваліся, разам з настаўнікамі развучвалі новыя кампазіцыі, песні і танцы.
На сцэне перад гледачамі звыш гадзіны хораша, з іскрынкамі ў вачах, выступалі юныя артысты. У іх руках стройна і зладжана гучалі цымбалы (ансамбль дзяўчынак выконваў кампазіцыі “Малпачка і акуляры”, “Полька-хлапушка”). Музыкі на народных інструментах (узорны аркестр пад кіраўніцтвам Наталлі Грэцкай) сыгралі “Пінгвінаў” і “Бітлз”. Акардыяністы (выхаванцы Лідзіі Санюк) віртуозна агучылі “Музычную мазаіку” і “Пад небам Парыжа”.
Вельмі спадабаліся гледачам гарэзлівыя танцавальныя нумары “Вясёлыя гусі”, “Барбарыкі”, “Матрошкі”, “Жоўтыя боты” (харэограф — Алена Калюшык).
У школе мастацтваў вучыцца нямала спевакоў. Звонкія галасы салістаў Аляксандры Скарыны, Надзеі Чэчалевай, песенных ансамбля і групы, хору пад кіраўніцтвам Тамары Будзюк, Аляксандры Белай і Галіны Таргонскай неаднойчы гучалі на раённай сцэне. І ў гэты дзень юныя вакалісты даставілі слухачам нямала прыемных хвілін. Чыталі вершы на ваенную тэму Каця Максімчук і Дзіма Кіслы.
У справаздачным канцэрце выступалі не толькі вучні школы мастацтваў, але і іх настаўнікі. Пад гукі аркестра, пад кіраўніцтвам Святланы Зотавай, усе “перанесліся” ў краіну, дзе заўжды свеціць сонейка, хораша і прывольна. А Міхаіл Юдзіцкі і Сяргей Носаў віртуозна сыгралі на трубе і балалайцы “Гумарэску”.
…Музычнае падарожжа на “Чароўнай планеце” завяршылася пад дружныя апладысменты гледачоў.
Святлана БЯЛЯК.
На здымках: спявае Надзея Чэчалева; вучаніцы трэцяга класа харэаграфічнага аддзялення танцуюць “Жоўтыя боты”; выхаванцы Алены Калюшык выконваюць “Матрошкі”;
іграе Мікалай Сідорка.
Фота аўтара.

Popularity: 1%

Фільмы прымушаюць мацней біцца сэрца

IMG_0776

Час бяжыць непры-кметна. Чараду юбілеяў 2014 года прадоўжылі 90-ыя ўгодкі кінастудыі “Беларусьфільм”. Сёння яна адна з вядучых кінафабрык ва Усходняй Еўропе. Тут ствараюцца фільмы, на якіх выхоўваецца не адно пакаленне. Акрамя гэтага, яе паслугамі карыстаюцца не толькі айчынныя кінавытворцы, але й стваральнікі многіх замежных краін.
З нагоды юбілею “Бе-ларусьфільма” ў кінатэатры IMG_0780“Юбілейны” адбылася святочная вечарына, на
IMG_0786якую запрашаліся прадстаўнікі выканаўчай і распарадчай уладаў, працоўных калектываў, ветэраны раённай кіна-відэасеткі, цяперашнія яе супрацоўнікі.
Віншуючы гасцей сустрэчы з важным юбілеем у жыцці нашай краіны, старшыня райвыканкама Фёдар Фёдаравіч Каланчук зрабіў экскурс у гісторыю развіцця беларускага кіно. Ён узгадаў, што пачатак яно бярэ з 1924 года, здымкі першых кінастужак адбываліся ў Ленінградзе, таму што ў тыя даўнія часы ў беларускай сталіцы адсутнічала ўласная тэхнічная база. Так было да 1939 года, а назва ў студыі была “Белдзяржкіно”. Сённяшняя юбілярка пераехала ў Мінск у 1946
годзе і перайменавалася ў “Беларусьфільм”. Выступоўца ўзгадаў, што першым яе мастацкім поўнаметражным фільмам была кінапраца рэжысёра Ю.Тарыча “Лясная быль”.
Фёдар Фёдаравіч уручыў
калектыву раённай кіна-
відэасеткі прывітальны адрас ад райвыканкама і райсавета, а таксама падарунак — акустыч-ную сістэму для аўта-відэаперасоўкі.
Кіно — люстэрка часу. У гэтым пераканаліся арганізатары і госці сустрэчы, калі перад іх ва-
чамі на экране “праплы-ла” храналогія беларускіх кінастужак, многія з якіх былі створаны паводле твораў пісьменнікаў. Назіральныя заўважылі, што ў рэпертуары “Бе-ларусьфільма” многа прац, якія расказваюць пра вайну, партызанскі рух пад час фашысцкай акупацыі. Нагадаю самыя яркія: “Альпійская балада”, “Гадзіннік спыніўся апоўначы”, “Канстанцін Заслонаў”, “Знак бяды”, “Ідзі і глядзі”, “У жніўні 44-га”, “Снайпер”.
Пасля прагляду хронікі фільмаў слова ўзяў дырэктар камунальнага ўнітарнага кінавідовішчнага прадпры-емства “Жабінкаўская раённая кінавідэасетка” Валерый Канстанцінавіч Зубік, які ўзгадаў пра развіццё кінаабслугоўвання насельніцтва на Жабін-каўшчыне ў 70-90 гады мінулага стагоддзя, пра сустрэчы з вядомымі кінаакцёрамі, пра тое, як выжывае раённая кінавідэасетка, у якую ўваходзяць цяпер кінатэатр “Юбілейны”, аўтаперасоўка і відэа-ўстаноўка цукровага за-вода, ў няпростых умовах рынку.
Закончылася вечарына праглядам фільма “Белыя росы. Вяртанне”.
Людміла ВОЛЬЧЫК.
На здымках: на вечарыне ў кінатэатры “Юбілейны” з нагоды 90-годдзя беларускага кіно.
Фота Ірыны ЖУК.

 

Popularity: 1%

Вучымся працаваць у новых умовах

IMG_2922
17 снежня — адметны дзень у гісторыі айчыннага кінематографа. Сёлета ён святкуе 90-ыя ўгодкі. Для Беларусі сапраўднае далучэнне да сусветнага кіно пачалося ў 1924 годзе, калі на экраны выйшла першая айчынная кінастужка “Лясная быль”.
Напярэдадні адметнай даты наведалі кінатэатр “Юбілейны”, дзе пагутарылі з дырэктарам камунальнага ўнітарнага кінавідовішчнага прадпрыемства “Жабінкаўская раённая кінавідэасетка” В.К.Зубікам.
— Валерый Кан-станцінавіч, з якімі адчуваннямі сустракаеце юбілей айчыннага кіно?
— З радасцю, што працую ў сферы, якая прыносіць людзям радасць, і трохі з настальгіяй, калі згадваю ранейшыя часы. Тады паход у кіно быў сапраўдным святам, здаралася, знаёмыя прасілі купіць білецік хоць на які сеанс, залы запаўняліся гледачамі, часам нават месцаў не хапала, а гледачы-шчасліўчыкі шчыра радаваліся і прыстаўным крэслам — толькі б пабачыць новую кінастужку!
Сеансы дэманстраваліся штодня і па некалькі разоў. Нават у нашым невялікім раёне працавала 40 кінаўстановак. У штаце кінасеткі налічвалася з паўсотні чалавек, многія былі энтузіястамі сваёй справы.
А з якім захапленнем людзі прыходзілі ў кіно! Нават у няпростыя пасляваенныя гады яны цягнуліся да прыгожага мастацтва, якое нёс з сабой кінематограф. Збіраю розныя цікавыя звесткі пра развіццё кіно на Жабінкаўшчыне. Напрыклад, гісторыя захавала пажоўклыя ўжо старонкі раённай газеты “Ленинский путь”. У ёй знаходзім кароткую, але важную для нас заметку, датаваную 2 лютым 1947 года. Аказваецца, тады ўпершыню ў Жабінцы прайшоў кінафестываль. Два тыдні ў чыгуначным клубе паказвалі стужкі: “Клятва”, “Член урада”, “Сакратар райкама”, “У гарах Югаславіі”, “Суд народаў”. Цяпер гэта ўжо гісторыя, але яе патрэбна ведаць.
— Вядома, што наш райцэнтр не абміналі і цікавыя асобы, звязаныя з кінематографам. Каго можна прыгадаць з гэтай нагоды?
— Так, пад час фестываляў савецкага і беларускага кіно ў Жабінку на сустрэчы з нашымі гледачамі наведваліся стваральнікі дарослых і дзіцячых фільмаў, айчынныя і расійскія артысты. Назаву найбольш гучныя імёны: Наталля Варлей і Людміла Зайцава, Пётр Вельямінаў і Арыстарх Ліванаў, Віталь Саломін і Леанід Кміт… На памяці яшчэ знамянальнае спатканне ў “Юбілейным” восенню 2012 года з народным артыстам Беларусі Генадзем Гарбукам, які далучаў нас да серыялу “Талаш”, створанага на кінастудыі “Беларусьфільм” паводле рамана “Дрыгва” класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.
— Юбілей — повад згадаць мінулае, падвесці нейкія вынікі і паспрабаваць зрабіць “прагноз на заўтра”? Чым адрозніваецца праца раённай кінавідэасеткі на сённяшнім этапе?
— Зараз у нас дзейнічаюць кінатэатр “Юбілейны”, аўтаперасоўка і відэаўстаноўка цукровага завода. Іх абслугоўваюць восем працаўнікоў камунальнага ўнітарнага кінавідовішчнага прадпрыемства “Жабінкаўская раённая кінавідэасетка”. З задавальненнем называю іх імёны: вядучы інжынер Уладзімір Серафімаў, галоўны бухгалтар Надзея Дземідзюк, вадзіцель-відэадэманстратар Леанід Макасюк, метадыст Настасся Дрыч, касір Святлана Балюк, відэадэманстратар Таццяна Давідчык і рабочы Віктар Лах.
Канечне, умовы працы змяніліся. Гледачоў зараз паменшала (у буйных гарадах проблем з наведваннем кіназалаў і сёння няма). У гэтым бачу некалькі прычын. Па-першае, моцна крочыць наперад сучасная хатняя відэатэхніка, усё найлепшае і найноўшае стала дасягальным праз інтэрнэт. Па-другое, побач абласны цэнтр, дзе жабінкаўцы, асабліва маладыя, паспяваюць пабачыць прэм’ерныя фільмы. Да нас, на жаль, гэтыя навінкі трапляюць толькі праз пару-тройку месяцаў. А каб дэманстраваць новыя стужкі адначасова з горадам над Бугам патрэбна абсталяванне, якое каштуе 600-800 мільёнаў рублёў. Аднак і ў такіх умовах мы стараемся ісці ў нагу з часам, выконваючы паказчыкі, якія нам даводзяцца.
Мы вучымся працаваць у новых умовах. Таму цягам многіх гадоў у нас праводзяцца абласныя семінары і пасяджэнні для працаўнікоў кінематаграфіі з удзелам спецыялістаў рэспубліканскага ўзроўню. Як бачыце, у нас яркае і актыўнае жыццё, скіраванае на будучыню, якую нельга ўявіць без чароўнага свету кіно.
Асабліва хочацца выказаць удзячнасць раённаму кіраўніцтву, паколькі без іх падтрымкі кінавідэасетка не магла б працаваць на сённяшнім узроўні. Тройчы праводзіўся капітальны рамонт гарадскога кінатэатра. Апошні па часе адбыўся за кошт абласнога бюджэту, калі ішла маштабная падрыхтоўка да фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2007”. У 2009 годзе на сродкі раённага бюджэту купілі аўтамабіль для аўтавідэаперасоўкі, якая абслугоўвае вясковых гледачоў. Летась у нас з’явілася абсталяванне, якое дазваляе дэманстраваць фільмы ў фармаце 3D, штогод адчуваем і фінансавую дапамогу, неабходную для кампенсацыі затрат кінавідэасеткі.
— Якія словы-пажаданні хочацца вам выказаць у гэты дзень?
— Найперш зычу творчых і ўвогуле жыццёвых поспехаў тым, хто далучаны да нашай незвычайнай і ў нечым нават чароўнай прафесіі.
Напярэдадні — Новы год. Гэта час выдатнага адпачынку, які бывае яшчэ больш яркім, калі паглядзець добрую кінастужку. Вас, дарагія жабінкаўцы, запрашаю як мага часцей наведваць кінатэатр. У нас шмат фільмаў і мультфільмаў як звычайных, так і ў фармаце 3D. У многіх сем’ях, а ў сем’ях — дзеці, унукі, прыходзьце разам з імі да нас, зрабіце сямейнай традыцыяй наведванне кінатэатра. Мы заўсёды будзем рады бачыць вас у “Юбілейным”, дзе абавязкова прымем усе заяўкі і выканаем пажаданні, што тычацца добрага кіно. Як у нас гаворыцца: “Прыемнага прагляду!”
Гутарыў Анатоль БЕНЗЯРУК.
На здымку: супрацоўнікі жабінкаўскай раённай кінавідэасеткі Л.М.Макасюк, дырэктар В.К.Зубік і Т.І.Давідчык.
Фота Ірыны ЖУК.

Popularity: 1%

Што ключ музычны адмыкае

_MG_1308Кіраўніку вядомага гурта “Каларыт”
Мікалаю Васільевічу Зіноўеву — 60!

Са слова пачалася песня-мова,
А што я, людзі, без яе?!
Раіса Баравікова

 

 

І.

АДНОЙЧЫ, ШМАТ ГАДОЎ ДА ТАГО, як ён прыехаў у Жабінку, раёнка на сваіх старонках расказала, як выдатна выступалі на нашай сцэне музыкі з суседняга раёна. Гасцей пахвалілі, а сваіх напрыканцы папракнулі: “Калі ж і ў нас з’явіцца ансамбль, які прагрыміць на ўсё наваколле?” 

Мікалаю Зіноўеву было наканавана стаць тым, хто адшукаў адказ на тое рытарычнае пытанне. З ягоным прыходам прыкметна абудзілася музычнае жыццё краю, а створаны ім калектыў, вось ужо 33 гады “грыміць ва ўсю… жабінкаўскую”.
Малая радзіма Мікалая Васільевіча — горад Мічурынск на Тамбоўшчыне, дзе ён прыйшоў у свет 17 снежня 1954 года. Там упершыню далучыўся да песні, з якою не развітваецца ўсё жыццё. Чароўны свет музыкі адкрыла матуля Аляксандра Сямёнаўна, якая часта гожа напявала, і сын, падрастаючы, быў ёй удзячны за тую творчую навуку. А яшчэ згадваецца часам залівісты гармонік у руках дзеда Сямёна, адмысловага гарманіста-самавука, чаканага на кожным свяце. Так, жыць у працы, аздобленай мелодыяй і спевам, — вось натуральны стан яго душы.
Дваццацігадовым Мікалай закончыў Ялецкае музычнае вучылішча, дзе атрымаў спецыяльнасць “выкладчык дзіцячай музычнай школы, кіраўнік аркестра народных інструментаў”. З Беларуссю яго звязалі вайсковая служба, а затым і мастацтва. Цяпер ужо шмат гадоў Мікалай Васільевіч практычна не развітваецца з зямлёй, што дала прытулак ягонаму таленту.
Успамінае Алег Іванавіч ХРАМЦОЎ, былы начальнік аддзела культуры райвыканкама:
— Гэта было ў 1981 годзе. Першым яго прыглядзеў дырэктар музычнай школы Аляксандр Сцяпанавіч Леванюк, які аднойчы звярнуўся да мяне: “Ёсць таленавіты хлопец — Мікалай Зіноўеў, нам такіх не хапае”. Хутка ўсе пераканаліся: выбар быў выдатны, вялікая знаходка для раёна! Бо чалавек ён з сапраўдным характарам, шырокай душой, сумленны, шчыры і адказны, і вельмі ўлюбёны ў беларускую культуру. Мы падтрымалі яго ў пачатку, а далей ужо ён нас усіх падтрымліваў. Дзякуючы такім людзям, раён выйшаў на высокую культурную арбіту, на якой годна трымаецца і зараз.

ІІ.

ЯГОНАЕ ЛЮБІМАЕ “ДЗІЦЯ” — “Каларыт” — гучыць прыгожа і па назве, і па сутнасці. Першапачаткова “Каларыт” ствараўся выключна як мужчынскі вакальны ансамбль. Актыўны, добрасумленны і вельмі пазітыўны Мікалай Зіноўеў заўжды быў у няспынным пошуку. Гэты пошук і прывёў да стварэння песеннай жамчужыны нашага краю.
За гады склад калектыву неаднойчы мяняўся. Адзіны (акрамя Маэстра) удзельнік, хто ніколі не сыходзіў з “Каларыту”, Валерый Няменьшы, якога нездарма часам называюць “залатым голасам Жабінкі”.
Успамінае Валерый Пятровіч НЯМЕНЬШЫ, саліст народнага ансамбля “Каларыт”, кіраўнік эстраднай студыі “Золак”:
— Наша сустрэча павінна была адбыцца — праз песню. Памятаю яе, быццам было ўчора. Рэпетыраваў на сцэне “Сінюю птушку” з рэпертуара ВІА, а Коля праходзіў разам з дырэктарам ГДК Валерыем Міронавічам Леваховым. Спыніўся, пацікавіўся: “Адкуль ты?” Я і адказаў жартаўліва: “Федзькавіцкія мы!” Разам, разам, разам — 30 год разам! І яму цяжка без мяне, і мне без яго. Ён жа і ажаніцца мне дапамог. Са Святланай рыхтавалі песню “Жадаю табе, зямля мая”, а Мікалай Васільевіч распісаў нам партыю — атрымалася на ўсё жыццё… З ім — надзейна, як бы далёка шляхі не разводзілі, заўсёды ведаю: Мікалай Васільевіч падтрымае, плячо падставіць — такі гэта Чалавек!
У ліпені 1996 года “Каларыт” трымаў адказны экзамен на прысваенне звання “народны”. Хваляваліся, перажывалі — і дарэмна, бо ўсё атрымалася на “выдатна”. А інакш і быць не магло, паколькі Мікалай Зіноўеў зноў распісаў усё як па нотах і сабраў вакол сябе сапраўды каларытных выканаўцаў. Адзін з іх — Аляксандр Шчасюк.
Гаворыць Аляксандр Яўгенавіч ШЧАСЮК, саліст народнага ансамбля “Каларыт”:
— Песні “Каларыта” зроблены своеасабліва, у ягоным, нейкім “фірменым” стылі. Мы ж падарожнічалі шмат, ёсць з чым параўнаць: такой адметнасці ў выкананні больш нідзе не сустрэнеш. Гэта ж почырк Майстра, яго не падробіш. Што мне найбольш падабаецца ў Колю? Яго вылучае павага да людзей. Маленькая, амаль непрыкметная дэталь: пасля кожнай рэпетыцыі, канцэрта ён па-сяброўску абавязкова дзякуе. Клапоціцца і перажывае за вынік, а яшчэ больш — за людзей. Бачыш, як пад час нейкага конкурсу кіраўнікі гуртоў бегаюць за журы або прадзюсарамі, а Зіноўеў — ніколі. Мы проста выходзім да мікрафона і працуем. Арганізатары самі ўсё бачаць і робяць адпаведныя высновы.
Зараз “Каларыт” адрозніваецца і тым, што кожны ўдзельнік можа спяваць і разам, і сольна. А яшчэ сённяшняя асаблівасць ансамбля — салісткі, што сталі ўпрыгажэннем калектыву і дадалі яму яшчэ больш каларыту.
Гаворыць Ірына ВІТКОЎСКАЯ (Рынчук), салістка народнага ансамбля “Каларыт”:
— Мікалай Васільевіч прапанаваў мне ўвайсці ў “Каларыт” улетку 2009-га. Сказаў проста: “Запрашаю, з тваім удзелам могуць адкрыцца новыя перспектывы, будзе цікава распісаць партыі”. І я не вагалася ні хвіліны — адразу з агню ды ў полымя — бо паклікаў Зіноўеў. Усё, што гучыць як шматгалоссе, кожная распісаная партыя — гэта праходзіць праз ягоныя рукі. Нават, калі з іншым спяваю, мне важна яго меркаванне. Я ў захапленні ад ягонага ідэальнага слыху — Мікалай Васільевіч літаральна па нотах можа разабраць твор і ў кожнага выканаўцы заўважыць нават дробненькія памылкі. Ён — скарб, які памятае ўсе песні, а іх безліч у рэпертуары. Мудрасць і сталасць яго таленту перадаюцца ўсім. Бо ён Настаўнік, а мы яго вучні. Неяк я з усёй шчырасцю сказала: “Як бы не склаўся мой лёс, але “Каларыт” я не пакіну”.

ІІІ.

АДНОЙЧЫ Ў МУЗЕІ ПАЖЫЛАЯ ЭКСКУРСАВОД паказала музычную шкатулку. Жанчына доўга расказвала гісторыю рэчы, а ў канцы пажалілася: усім яна добрая, і знешне прывабная, і майстар зрабіў яе выдатны… Адно дрэнна — ніхто яе голасу даўно не чуў. Бо згубіўся ключык, што “адмыкае” мелодыі, схаваныя ў шкатулцы. Быццам рэч і каштоўная, музычная, ды маўклівая…
Кожны з сяброў выказаў шмат добрых слоў Мікалаю Васільевічу напярэдадні юбілею, яшчэ больш ён пачуе віншаванняў сёння. І мы да гэтых слоў далучаемся.
Не будзем усё пераказваць — толькі галоўнае: “…каб “Каларыт” наш жыў, бо без яго няма той радасці і творчасці, бо калектыў — наша другая сям’я, дзе добра, дзе выхад энергіі”.
Захоўвайце і надалей ключ свой музычны, Маэстра!
Анатоль БЕНЗЯРУК.
На здымках: заўсёды Мікалай Васільевіч Зіноўеў і ягоны “Каларыт” ствараюць свята для жабінкаўцаў, як было і пад час 70-годдзя “Сельскай праўды” 29 кастрычніка гэтага года.
Фота Андрэя ШЫМАНСКАГА.

Popularity: 1%

Каб душа спявала

 “Як жа не спяваць, калі душа просіць, — пачынае размову кіраўнік міні-тэатра песні і гумару “Спявай, душа” Крыўлянскага СДК Леанід Батура. — Песня са мною з дзяцінства. Прыгожа спявала бабуля Лукер’я Яўстаф’еўна. Бацька Пётр Пятровіч меў гучны голас, іграў на гармоніку. Брат Анатоль таксама спяваў, валодаў гітарай, клавішнымі. Я гавару “спявала”, “іграў”, бо, на жаль, яны не з намі, адышлі ў іншы свет, але… Песня ўсё ж жыве ў маёй сям’і. Мама Ніна Андрэеўна — ўдзельніца жаночага фальклорнага ансамбля, што ўтварыўся і існуе на базе Крыўлянскага сельскага Дома культуры. Песню люблю ўсім сэрцам, усёй душой. Яна з намі ў хвіліны радасці і смутку, дапамагае жыць, тварыць. Існуе меркаванне, што, калі чалавек спявае, у такія хвіліны разам з ім спявае і яго душа. Таму і назва калектыву нарадзілася амаль адразу”. Міні-тэатр песні і гумару “Спявай, душа” за тры гады свайго існавання стаў добра вядомым на Жабінкаўшчыне. Прыемнае ўражанне засталося ад іх выступленняў на раённых святах “Масленіца” і “Дажынкі” ў Хмелеве, пад час канцэртаў да Дня медыцынскага работніка і Дня будаўніка. Цёпла сустракалі артыстаў з Крыўлянаў адпачываючыя санаторыяў “Буг”, “Надзея”, “Бярэсце”. Паводле запрашэнняў, удзельнічалі ў абласных мерапрыемствах, выязджалі ў Польшчу, дзе прымалі ўдзел у свяце, прымеркаваным да Дня Канстытуцыі.  Кожнае выступленне калектыву “Спявай, душа” яркае, запамінальнае, непаўторнае. Пытаюся ў Леаніда Пятровіча: “Як падбіраецца рэпертуар? Як нараджаюцца жарты?” “Для таго, каб знайсці патрэбную песню і ўключыць яе ў свой рэпертуар,— гаворыць ён,— знаёмімся з творчасцю іншых калектываў, такіх як “Бяседа”, “Сваякі”, слухаем беларускія народныя песні, украінскія, польскія. Калі нейкая з іх западзе ў душу, стане на ўсе сто нашай, значыць будзем яе выконваць. А час пакажа: прыжывецца яна ці не. Ёсць і ўласныя песні. Спачатку могуць нарадзіцца радкі, якія потым лягуць на музыку і наадварот, можа ўзнікнуць прыгожая мелодыя, а словы да яе з’явяцца пазней. У нас да трыццаці песень і да дзесяці жартоўных мініяцюр. Ёсць такія, што спецыяльна пісаліся да святаў: Дня Перамогі, Купалля, Новага года, Калядаў. Песня “Спявай, душа” стала візітоўкай калектыву. У асноўным разам складаем нашы песні, разам творым. Жарты нараджаюцца з жыццёвых гісторый, анекдотаў, пад час сумесных рэпетыцый”. Калектыў складаецца з пяці ўдзельнікаў: Ганны Пілінкевіч, Леаніда Батуры, Алены Козел, Сяргея Паўловіча і Таццяны Краснянскай. Здараецца, што на канцэрты выязджаюць няпоўным саставам. Высокі мастацкі ўзровень, выканаўчае майстэрства, актыўная канцэртная дзейнасць калектыву адзначана граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама.  “Унутры калектыву пануюць цёплыя сяброўскія адносіны, узаемападтрым-ка, — гаворыць Леанід Батура. — Разам мы не толькі на канцэртных пляцоўках, сумесна адзначаем святы, дні нараджэнняў. Узнікаюць і спрэчкі, але толькі на творчай глебе, калі абмяркоўваем рэпертуар або займаемся аранжыроўкай песень. У добрых адносінах з усімі самадзейнымі артыстамі, але найбольш блізкія з “Хмелеўскімі валацугамі”. Мяркую таму, што роднасныя ў духу і творчасці”. Зараз крыўлянскія спевакі рыхтуюцца да абароны на званне “народнага”, адбудзецца гэта ў канцы года. Ужо складзена праграма выступлення, праводзяцца рэпетыцыі, шыюцца новыя сцэнічныя касцюмы. Няхай здзейсняцца планы міні-тэатру з Крыўлянаў, а рэпертуар папоўніцца новымі цікавымі нумарамі і прыгожымі песнямі, каб пры іх выкананні артыстамі спявала душа і слухачоў.

Алёна НІКАНЧУК. Фота Ірыны ЖУК.

Popularity: 1%

“Пеўчае поле” ў Пружанах

У Пружанах адбылося свята-конкурс вакальна-харавога мастацтва “Пеўчае поле”, якое заснавана ў гонар славутага земляка Рыгора Раманавіча Шырмы. У ім прынялі ўдзел 35 калектываў, у тым ліку і жабінкаўскі народны хор “Скарбніца”, якім кіруе Ілья Учаеў.
Хачу падзяліцца ўражаннямі ад паездкі на свята. Па прыездзе ў Пружаны ўсіх удзельнікаў сабралі ў жывапісным месцы, у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”, дзе згодна з мясцовымі традыцыямі адбываецца ўрачыстае адкрыццё ўсіх святочных відовішчаў. Найперш гасцей прывіталі ўдзельнікі Пружанскага дзіцячага тэатра моды “Папараць-кветка” ў касцюмах XVIII стагоддзя, потым выхаванцы з раённай школы мастацтваў выканалі танец з ручнікамі. А калі паднялі сцяг музычнага свята-конкурсу і вядучы назваў удзельнікаў “Пеўчага поля” не толькі з Пружаншчыны, але і з Бярозаўскага, Баранавіцкага, Івацэвіцкага, Ляхавіцкага і іншых раёнаў, усе калектывы дружным маршам накіраваліся ад палацыка на гарадскую плошчу, што каля Палаца культуры. Сцэна для спевакоў была абсталявана на адкрытай пляцоўцы, з якой усіх самадзейных артыстаў цёпла вітаў намеснік старшыні райвыканкама М.П.Кудравец, які сказаў, што трэба шанаваць памяць аб добрых і светлых справах нашых продкаў.
У конкурсе сапернічалі розныя народныя калектывы. Гэта і пружанскія — народны фальклорны гурт “Бабіна лета” Аранчыцкага СДФ, вакальны ансамбль “Амафор” Рудніцкага СДК і аматарскае аб’яднанне “Жывіца” Новазасімавіцкага СДК, народны хор “Вербніца” раённага Палаца культуры, і ансамбль народнай песні “Заранак” Бярозаўскага ГДК, і народны хор “Скарбніца” Жабінкаўскага ГДК, многія іншыя. Сваім песенным майстэрствам радавалі гледачоў вакальныя і фальклорныя групы, узорныя дзіцячыя хары… Мы выступалі пад нумарам 11. Хваляваліся, але парадавалі гледачоў і журы, пра што сведчылі гучныя апладысменты і 2-е месца ў намінацыі “Хары з народнай манерай выканання”, выказванне-пажаданне часцей бачыць на сцэне жабінкаўскіх самадзейных артыстаў. Выконвалі дзве песні: вітальную акапэльную “Белыя росы” і аўтэнтычную “Эх! Выйду, стану на гару”. “Скарбніца” ўзнагароджана дыплом 2-й ступені і падарункам.
Мэта, якую ставіла перад сабой раённае свята-конкурс “Пеўчае поле”, — шанаваць народную спадчыну, спяваць песні сваіх продкаў, каб  было што пакінуць нашчадкам. У такіх песенных конкурсах праглядаецца сувязь розных пакаленняў, здаровае саперніцтва, абмен вопытам, знаёмства з песеннай творчасцю суседзяў.
Алена ЧЫРКУН, метадыст арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела ідэалагічнай
работы, культуры  і спраў моладзі райвыканкама, удзельніца хору.
На здымку: народны хор “Скарбніца” ў Пружанах.

Popularity: 3%

Там, дзе гучаць музы

АфишкаПад песеннай назвай “Той бераг дзяцінства далёкі, дзе гучыць акардэон…” у Жабінкаўскай дзіцячай школе мастацтваў прайшло мерапрыемства —
справаздача класа, у якім выкладае настаўнік Лідзія Уладзіміраўна Санюк. У перапоўненай зале сабраліся яе калегі, бацькі вучняў, колішнія выпускнікі.
Больш за чвэрць стагоддзя Лідзія Уладзіміраўна працуе ў нашай школе. Вельмі многія дзяўчынкі і хлопчыкі за гэтыя гады дзякуючы ёй далучыліся да непаўторнага, сапраўды чароўнага інструмента — акардэона. Цяпер ужо былыя вучні прыводзяць сваіх дзяцей у школу мастацтваў, давяраючы іх Лідзіі Уладзіміраўне. Так, некалі ў яе вучылася Алеся Ярмашук, а зараз у першым класе з Л.У.Санюк займаецца яе сын Уладзіслаў.
На вечарыне Лідзія Уладзіміраўна расказала пра гісторыю акардэона, шмат добрых цёплых слоў з яе вуснаў прагучала пра калегу — Пятра Васільевіча Маркоўскага, які выкладаў у школе сорак гадоў, а зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Лідзія Уладзіміраўна лічыць яго сваім настаўнікам. Шмат гадоў П.В.Маркоўскі быў загадчыкам народнага аддзялення і перадаў мноства творчых сакрэтаў іншым выкладчыкам.
Сёння ў класе Л.У.Санюк займаюцца 11 вучняў, а таксама дзеці, для якіх акардэон стаў дадатковым музычным інструментам. Усе яны паўдзельнічалі ва ўрачыстым канцэрце. Інструментальны квартэт складаўся з вучняў малодшых класаў: Марыі Шчасюк, Улада Рэбякеўшы, Кірыла Ігнатчыка, Паўла Зубіка. Добрыя ўражанні засталіся ад запамінальнага выступлення Якава Андрасюка і Марыі Мешчанчук, Уладзіслава Шчасюка і Антона Абрамчука, Максіма Мацвеюка і Яны Радчук. А вось выпускнікі Данііл Хцей і Уладзіслаў Парцей паказалі сапраўднае майстэрства.
Былі на вечары і прыемныя сюрпрызы. Сям’я Шчасюкоў выступіла ў поўным складзе. Бацькі Антона Абрамчука, таксама былыя нашы выпускнікі, захапілі слухачоў сваёй віртуознай ігрой.
Лідзія Уладзіміраўна Санюк вядзе актыўную творчую дзейнасць. Яна ўдзельнічае ў ансамблі настаўнікаў школы “Тоніка” і ў аркестры народных інструментаў, з’яўляецца ілюстратарам ва ўзорным дзіцячым аркестры.
Бясспрэчна, самае галоўнае ў жыцці для кожнага чалавека — знайсці сваё прызванне. Для Лідзіі Санюк ім сталі яе вучні і прыгожыя гукі музыкі.
Галіна ТАРГОНСКАЯ, завуч вучэбна-выхаваўчай работы ДУА “Жабінкаўская ДШМ”.
На здымку: святочная афіша, што запрашала жабінкаўцаў на вечарыну, прысвечаную творчасці Л.У.Санюк і яе вучняў.

Popularity: 1%

Было што паказаць і пераняць

IMG_8044Месцам пасяджэння абласной секцыі арганізатараў вольнага часу па тэме “Традыцыі і сучаснасць у культурна-забаўляльнай дзейнасці” была Жабінка. Гаспадары і яго госці сабраліся ў гарадскім Доме культуры. У рабоце ўдзельнічалі работнікі культуры Драгічынскага, Брэсцкага, Бярозаўскага, Пінскага, Столінскага і іншых раёнаў. Дарэчы, вось ужо 30 гадоў як праблемы культурнага абслугоўвання насельніцтва вобласці абмяркоўIMG_8032ваюцца сумесна.
Напачатку начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры, спраў моладзі Жабінкаўскага райвыканкама Анатоль Аляксандравіч Старыцкі пазнаёміў прысутных з сацыяльна-эканамічным развіццём нашага рэгіёна, яго дэмаграфічнай сітуацыяй, дзейнасцю грамадскіх аб’яднанняў, набыткамі ўстаноў культуры і адукацыі, спыніўся на значэнні раённага краязнаўчага музея ў выхаванні маладога пакалення.
Апошнім часам на працу ў культурныя ўстановы Берасцейшчыны прыйшло нямала новых спецыялістаў. Таму загадчыца аддзела культурна-дасугавай дзейнасці ДУК IMG_8087“Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр” Валянціна Мікалаеўна Курэша пазнаёміла з кожным, расказала пра яго асабістыя здольнасці і талент. Пасля знаёмства-прэзентацыі калег яна праінфармавала аб правядзенні абласнога конкурсу культурна-забаўляльных праектаў у арганізацыі вольнага часу моладзі, засяродзіла ўвагу на актывізацыі работы ў захаванні культурнай спадчыны народа, абагульніла вопыт лепшых спецыялістаў у арганізацыі вольнага часу моладзі. А яшчэ яна спынілася на інавацыйных формах у рабоце з гэтай катэгорыяй насельніцтва, на прыцягненні большай яго колькасці да культурна-масавых мерапрыемстваў.
Затым увазе ўдзельнікаў пасяджэння была прапанавана гульнёвая праграма “Чароўная майстэрня” з выкарыстаннем раставых лялек, якую падрыхтавала загадчыца дзіцячага сектара гарадскога Дома культуры Жабінкі Ліяна Дзмітрук. Пад чароўную музыку песні “Казачная краіна” на сцэне з’явіліся героі пастаноўкі Фея казак, кот Матроскін, паштальён Печкін, Баба Яга, гномы, леў Алекс, Сулейман і Жасмін. Раставымі лялькамі былі кот і леў, якія вельмі добра глядзеліся са сцэны і зрабілі казку яркай і прыгожай. Пасля пастаноўкі Ліяна Дзмітрук павяла ўсіх у танцавальную залу, дзе казачныя героі разам з гасцямі зухавата выконвалі розныя танцы: польку, ламбаду, вальс, беларускі сучасны танец і іншыя.
Пазней пасяджэнне секцыі перанеслася ў раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, дзе яго дырэктар Галіна Іванаўна Іванова пазнаёміла гасцей з творчасцю юных, расказала пра работу розных майстэрняў, іх набыткі. Усім было цікава даведацца, што работы з керамікі занялі другое месца ў вобласці, што ў выставачнай зале раз у месяц для здольных дзяцей арганізуюцца выставы. Уразілі сваім непаўторным хараством вырабы з залатой саломкі і мяккай цацкі, якія, дарэчы, даволі часта выстаўляюцца на абласных конкурсах. Для гасцей работнікі цэнтра арганізавалі майстар-клас па вырабе мяккай цацкі, пад час якога культработнікі актыўна ўключыліся ў працу: шылі, клеілі, малявалі, а ў выніку атрымаліся цудоўныя, смешныя, мілыя, рознакаляровыя коцікі, якія падараць хворым дзецям.
Наступным у праграме пасяджэння абласной секцыі было правядзенне дабрачыннай акцыі ў рамках праекта “Падарыце дзецям радасць”, якое адбылося ў цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі. Культработнікі вобласці падарылі хворым дзецям свята, арганізавалі чароўнае падарожжа ў казку. Вядучы метадыст музычнай творчасці Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Іван Алегавіч Зуеў сыграў дзеткам на дудачцы, свісцёліку, акарыне. Забаўлялі хворых дзяцей і клоўны, феі, рабілі з дзеткамі паштоўкі з рознакаляровай паперы, гулялі ў развіццёвыя гульні. Напаследак дзеці атрымалі падарункі ад Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага дзіцячага фонду.
У другой палове дня для ўсіх удзельнікаў секцыі арганізавалі паездку ў Хмелева. Адбылася сустрэча з ігуменам Серафімам (Васілём Іванавічам Пятручыкам) і наведванне Спаса-Праабражэнскай царквы. А яшчэ арганізатары культурна-забаўляльнай дзейнасці Берасцейшчыны сустрэліся з узорным фальклорным калектывам “Дараносіца” і народным тэатрам гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі”. Гасцям паказалі фільм пра абрад “Юр’я”, дзе чырвонай стужкай праходзіць перадача спадчыны маладому пакаленню. Затым юныя артысты калектыву “Дараносіца” запрасілі гасцей паўдзельнічаць у этнічных танцах. Самымі запамінальнымі аказаліся “ночка” і “ойра”. Усе актыўна падключыліся да гэтага і атрымалі задавальненне.
Кіраўнік народнага тэатра гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі” Наталля Дырман і дырэктар Хмелеўскага сельскага Дома культуры Таццяна Грыцук паказалі майстар-клас працы з аўдыторыяй праз прэзентацыю свайго тэатра, як выкарыстоўваць гульнёвую праграму ў вялікай аўдыторыі. Гульні “аркестр”, “султан”, “вельмі хораша”, “вяселле на хуткую руку”, “спонсар” і многія іншыя ўсім спадабалася, таму што было многа гумару, жартаў і песень.
“Урокі”, атрыманыя культработнікамі Берасцейшчыны, несумненна дазволяць у далейшым арганізоўваць культурна-забаўляльную дзейнасць на высокім узроўні.
Алена ЧЫРКУН, метадыст у ахове гісторыка-культурнай спадчыны аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама.
На здымках: у час пасяджэння секцыі.
Фота Ірыны ЖУК.

Popularity: 1%

Атэстацыю вытрымалі

У гарадскім Доме культуры праведзена атэстацыя народных (узорных) калектываў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама перад камісіяй з Брэсцкага абласнога грамадскага культурнага цэнтра.
Першым калектывам, які выступіў з пацвярджэннем свайго звання “народны”, быў вакальны ансамбль “Каларыт”, якім кіруе ўжо многа гадоў Мікалай Зіноўеў. Удзельнікі яго выканалі 12 песень. Наступным званне “ўзорны” пацвердзіў усім вядомы ансамбль народнага танца “Каруначкі”. Юныя танцоры на суд камісіі прапанавалі 13 танцаў. Хор ветэранаў “Тонус” на чале са сваім кіраўніком Людмілай Дошчык таксама атэставаўся. Яго канцэртная праграма налічвала 13 музычных твораў, асноўныя з якіх “Хлеб усяму галава”, “Мяцеліца”, “Едзе воз”.
Духавы аркестр гара-дскога Дома культуры выступіў у рамках раённага тура абласнога фестывалю-конкурсу “Фанфара-2014”.
Камісія праслухала таксама выступленне міні-тэатра гульні і гумару “Спявай душа” з Крыўлянскага сельскага Дома культуры, мастацкі кіраўнік якога Леанід Батура. Гэтаму калектыву прапанавана адшліфоўваць праграму, каб напрыканцы года вылучацца на званне “народны”.
Усе пацвердзілі свае званні і атрымалі, праўда, невялікія заўвагі. У цэлым, уся канцэртная праграма прайшла на высокім выканаўчым узроўні.
Алена ЧЫРКУН, метадыст у ахове гісторыка-культурнай спадчыны аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі.

Popularity: 1%

Гучалі пяшчотныя гукі гітары

Вясна, кветкі, гітара панавалі ў цукрова-заводскай бібліятэцы пад час творчай сустрэчы з Аляксандрам Рыб’яковым. Гэта не-звычайны чалавек. Працуючы на вытворчасці (на цукровым заводзе, загадчыкам майстэрні  ААТ “Жабінкаўскі”, начальнікам гаспадарчай групы аддзела культуры, токарам у ПМК-10), ён заўсёды ў час адпачынку браў у рукі гітару, і душа яго спявала. Дзецям спяваў калыханкі, жонцы — серэнады, а сябрам і знаёмым мог арганізаваць сапраўдны канцэрт. Калі слухаеш песні ў яго выкананні, у душы “расцвітаюць кветкі”. Маленькі Саша упершыню сустрэўся з гітарай у Доме піянераў, дзе займаўся музыкай па гэтым інструменце.
На сустрэчы з юнымі чытачамі музыкант не толькі спяваў і іграў, а і расказваў гісторыі стварэння некаторых рамансаў, якія гучалі ў яго выкананні. У прыватнасці, А.Вярцінскага на словы С.Ясеніна “Ты меня не любишь, не жалеешь” і “Не гляди ты на меня с упрёком”, якія прысвячаліся вядомай актрысе нямога кіно Веры Халоднай. Прагучалі таксама творы У.Высоцкага, прысвечаныя Марыне Уладзі, цыкл жартоўных песень пра каханне, а таксама з кінафільмаў “Единственная”, “Трактир на Пятницкой”.
Алена МЕШЧАНЧУК, бібліятэкар.

Popularity: 1%

“Каруначкам” — 30!

7 снежня ў гарадскім Доме культуры прайшоў святочны вечар, прысвечаны 30-годдзю творчай дзейнасці кіраўніка ўзорнага ансамбля народнага танца “Каруначкі” Ірыны Феафанаўны Румко. Яна стаяла ля вытокаў калектыву і ўзначальвае яго дасюль.
Круглыя даты, як нішто іншае, высвечваюць, які хуткацечны наш час. Людзі майго пакалення памятаюць, як маладым спецыялістам прыехала ў Жабінку Ірына Румко. Дзяўчына адразу пачала збіраць дзяцей, якія хацелі б займацца танцамі.
У горадзе на той час, апроч сярэдніх школ, устаноў, дзе маглі б дзеткі развіваць свае таленты, было дзве: музычная і спартыўная школы. Таму хлопчыкі і дзяўчынкі ахвотна пацягнуліся да Ірыны Феафанаўны, якая, не шкадуючы ні часу, ні старання, вучыла малых танцаваць, трымацца на сцэне, умець паказаць сябе.
Пазней, калі прыйшоў першы поспех, адбою ў танцавальны калектыў “Каруначкі” ўжо не было. А юныя танцоры бралі ўдзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах і вярталіся дамоў з дыпломамі. Яшчэ ў 80-ыя гады мінулага стагоддзя ансамблю “Каруначкі” было прысвоена званне ўзорнага — першым у нашым раёне.
І сёння было з чым выступаць юным танцорам: на вечарыне былі паказаны чатыры прэм’еры. Яны, як і ўсе нумары, былі так падрыхтаваны, так адрэпеціраваны, што з першых крокаў заварожвалі гледача, а затым доўга не змаўкалі апладысменты.
Рэпертуар прапаноўваўся шырокі: і вясковая кадрыль, і казацкі танец, і матроскі “Яблычак”, і якуцкія “Кухаркі”, і жартоўны “На пажары”… Найчасцей выступалі групамі, а Кацярына Андрасюк, Ганна Кір’янава, Кацярына Цывілька і Злата Лукашэвіч падрыхтавалі сольныя нумары. Дарэчы, апошняя наведвае малодшую групу ансамбля.
У невялікіх перапынках дзве песні “Чорны кот” і “Малітва за Беларусь” выканала дыпламант абласнога конкурсу “Музычная карусель-2013” Марына Базылюк, а Улад Шчасюк сыграў на саксафоне.
У Ірыны Феафанаўны ёсць верныя памочнікі, якія хвалююцца за кожны нумар, дапамагаюць давесці яго да дасканаласці. Гэта канцэртмайстар Таццяна Кінева і гукааператар Віктар Дзірын.
Нельга не сказаць і пра цудоўныя касцюмы, у якія былі апрануты танцоры. Кожны нумар — у новых строях. Прагучалі словы ўдзячнасці тым, хто дапамагаў апрануць артыстаў, хто паклапаціўся, каб удзельнікі ансамбля маглі паказваць добрыя вынікі, станавіцца лаўрэатамі і дыпламантамі як рэспубліканскіх, так і міжнародных фестываляў. Напрыклад, вітаючы праслаўлены калектыў і яго кіраўніка, намеснік старшыні райвыканкама А.С.Ануфрыюк прывяла такі прыклад: неяк у конкурсе ўдзельнічалі 50 калектываў і толькі “Каруначкі” перамаглі ў дзвюх намінацыях. Сапраўды, слава ансамблю і яго нязменнаму кіраўніку!
Салодкі падарунак юныя танцоры атрымалі ад імя старшыні раённага выканаўчага камітэта Ф.Ф.Каланчука.
Расціслаў БЕНЗЯРУК.
Фота Ірыны ЖУК.

Popularity: 1%

На Дняпры, у Быхаве

IMG_0742У той дзень многае было першым: 1 верасня, першая нядзеля восені, першы званок… Было толькі адно выключэнне — Беларусь адзначала Дзень беларускага пісьменства ў дваццаты раз, але ж, паверце, так гожа, быццам упершыню!
СВЯТА ПІСЬМЕНСТВА цудоўнай паводкай разлілося па правым беразе летапіснага Дняпра Славуціча. Сталіцай стаў Быхаў — горад старажытны, да гэтага дня памаладзелы. Гасцінныя быхаўцы прымалі гасцей з усіх абласцей, блізкага і далёкага замежжа. Віталі тых, хто мае густ, каб ствараць Кнігі і насіць шаноўны “тытул” Найлепшага Чытача.
Хоць асноўныя мерапрыемствы ХХ Дня беларускага пісьменства былі прымеркаваны да 1 верасня, аднак, паводле даўняй традыцыі, свята пачыналася загадзя, калі з Мінска ў Быхаў выправілася навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Дабрадатным Агнём ад гроба Гасподняга ў Іерусаліме. Сёлетняе паломніцтва было асвечана выдатнай датай — 1025-й гадавінай хрышчэння Русі.
Паколькі сёння супалі Дні пісьменства і ведаў, натуральна ў праграму мерапрыемстваў уплялася лінейка для школьнікаў. Першакласнікі заўжды будуць памятаць, што ўпершыню пачулі школьны званок у дзень, калі родны горад быў сталіцай свята.
У адноўленым раённым цэнтры культуры ладзіўся “круглы стол” “Сугучча: мова і культура ў кантэксце гісторыка-культурнай спадчыны” з удзелам айчынных і замежных пісьменнікаў. Была і навукова-практычная канферэнцыя “Быхаўскія чытанні” з прэзентацыяй найноўшага выдання знакамітага “Баркалабаўскага летапісу”. А на цэнтральнай Кастрычніцкай плошчы адкрылася скульптурная кампазіцыя, прысвечаная гэтаму помніку старажытнабеларускай літаратуры. У метале паўсталі разгорнутая кніга, упрыгожаная старажытнымі пісьменамі, і духоўная святыня Быхаўшчыны — абраз Баркалабаўскай Божай Маці.
АФІЦЫЙНАЯ ЧАСТКА СВЯТА, што ўключала цырымонію ўганаравання майстроў слова — пераможцаў Рэспублікан-скага конкурсу на лепшыя літаратурныя творы, распачалася апоўдні на галоўнай пляцоўцы. На сцэне павольна разгортвалася тэатралізавана-харэаграфічная дзея. Ішоў расказ пра гісторыю айчыннага пісьменства — ад часоў сівых, летапісных да сённяшніх дзён, афарбаваных у колеры свята.
Адкрыў святкаванні віцэ-прэм’ер А.А.Тозік, які падкрэсліў, наколькі важным з’яўляецца месца ведаў і пісьменства ў нашым жыцці. У Год кнігі, якім Беларусь жыла летась, у параўнанні з мінулым падвоіліся колькасць кніг і іх тыражы, узрос аўтарытэт друкаваных СМІ (усяго выдадзена 11 тысяч найменняў кніг агульным тыражом у 33 мільёны асобнікаў, у Беларусі зараз выходзяць 1530 часопісаў і газет, што ахопліваюць усе сферы жыцця краіны).
Прагучалі прывітанні, дасланыя на ўрачыстасць ад імя Прэзідэнта краіны А.Р.Лукашэнкі і мітрапаліта Філарэта.
У час ўганаравання пераможцаў конкурсу “Лепшы твор 2012 года” прадстаўнікі берасцейскай дэлегацыі радаваліся поспеху пінчука Анатоля Шушко, які атрымаў дыплом ІІ ступені за кнігу паэзіі “Шаны”.
БЫХАЎ НА ДЗЕНЬ стаў горадам шматколерным, фестывальным, напоўненым народным каларытам, упрыгожаным вырабамі ўмельцаў і самабытных майстроў.
Побач з галоўнай пляцоўкай разгарнуўся Фестываль кнігі і прэсы, дзе знайшлося месца найлепшым выдавецкім праектам і багатым россыпам айчыннай прэсы. А побач — Фестываль гарадоў-сталіц Дзён беларускага пісьменства. Гасцям былі прапанаваны і іншыя фестывальныя праекты, на якія багаты магілёўскі край. Вельмі многія спяшаліся ў Быхаўскі замак, на рыцарскі турнір і спектакль “З крыніц гістарычнай спадчыны”… Адным словам — усяго і не пералічыш, што было ў той дзень ад золку да святочнага салюту.
Галоўнае, што з кожным застанецца, — настрой і ўражанні. Яны — самыя цёплыя і хвалюючыя. Найперш ад таго, што на вуліцах, у крамах, вядома ж, на сцэне… гучала беларускае слова. Лавіў сябе на думцы: гукі роднай мовы жывуць у Прыдняпроўі не штучна, а спрадвеку падпітваюцца народнымі крыніцамі. Жывая мова дае надзею, што мы ніколі не будзем замежнікі на роднай зямлі…
Лічу штогадовы Дзень беларускага пісьменства асаблівым, бо ён спрыяе захаванню духоўнай спадчыны, узбагачае нацыянальную культуру, беражліва ставіцца да роднай мовы. А над гэтым, паверце, беларусам яшчэ доўга “працаваць”. І адным днём, хай нават самым святочным, тэму духоўнага адраджэння не вычарпаць. Тут павінен быць клопат штодзённы, скіраваны на падтрымку ўсяго свайго, а значыцца — самага найлепшага і дарагога.
Анатоль БЕНЗЯРУК.
Фота аўтара.

Popularity: 1%